ДЗЕДАВІЦА

НОЖ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НОЖ

    Вострая, металёвая прырода Н. абумовіла функцыянаванне яго ў якасці абярэга і сродка супрацьстаяння нячыстай сіле, як ахоўнай мяжы супраць пранікнення смерці. Н. укладалі ў калыску, каб абараніць дзіця, і ў труну чарадзея, каб засцерагчыся ад яго вяртання. Значная колькасць прадпісанняў народнай медыцыны, звязаная з выкарыстаннем Н., абапіраецца на матывы рэзання хваробы, спрыяння з боку агню, на яго апатрапеічную моц.

    Жалезны Н. як бы ўбіраў у сябе, “уцяг8ваў” чарадзейства, хваробу: Н. клалі ў нашаптаную ваду, ім “мерылі” спуджанае дзіця ды інш. Трэба мець на ўвазе і матыў магічнага забеспячэння праз маніпуляцыі з Н. такой жа “жалезнай моцы”. У рытуалах убівання Н. у дрэва, калі згубілася жывёла, Н. як бы злучаў сферы жыцця, перадаваў інфармацыю і адначасова садзейнічаў пераходу да жывёлы магічных слоў замовы. Утыканне Н. характэрнае і для абарочвання чарадзея ў ваўкалака.

    Цэлы шэраг народных прадпісанняў стасоўна Н. абапіраецца на ўніверсальныя законы імітатыўна магіі: забаранялі гуляць з Н., бо гэта можа прывесці да сваркі, есці з Н. на стале і да т. п. Пад калыску хворага дзіцяці ставілі посуд з вадой і поперак клалі Н., а на яго пятлю з суравой ніткі. Жанчыне, якая нядаўна нарадзіла дзіця, пад падушку клалі Н. На працягу 6 тыдняў яна мусіла браць Н. з сабой, калі выходзіла з хаты. Яны былі падвешаны да пояса або на ланцужках каля пляча.

    Ва ўсіх народаў Усходняй Еўропы быў распаўсюджаны звычай класці Н. на парог або ўтыкац2ь яго ў аконныя рамы дзеля абароны ад хваробаў. Н. шырока выкарыстоўваўся для акрэслівання кола вакол сябе (у час небяспекі ці гадання), вакол скарба ці якога іншага месца. Каб захаваць сена або страху ад ветру, у віхор падкідвалі Н. У беларускіх паданнях, каб завалодаць скарбам, на яго кідаюць Н. Выкарыстоўваўся Н. і як магільны абярэг. У курганных пахаваннях (жаночых і мужчынскіх) XI – XII стст. часта знаходзяць Н. у скураных футаралах. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3713

    НОЖ

    Вострая, металёвая прырода нажа абумовіла абумовіла функцыянаванне яго ў якасці абярэга і сродка супрацьстаяння нячыстай сіле, як ахоўнай мяжы супраць пранікнення смерці. Нож укладалі ў калыску, каб абараніць дзіця, і ў труну чарадзею, каб засцерагчыся ад яго вяртання. Значная колькасць прадпісанняў народнай медыцыны, звязаная з выкарыстаннем нажа, абапіраецца на матывы рэзання хваробы, апрыяння з боку агню, на яго атрапеічную моц.

    Трэба мець на ўвазе і матыў магічнага забеспячэння праз маніпуляцыі з нажом такой жа "жалезнай моцы". Цэлы шэраг народных прадпісанняў стасоўна нож абапіраецца на універсальныя законы імітатыўнай магіі: забаранялі гуляць з нажом, бо гэта можа прывесці да сваркі, есці з нажа, каб не быць злым, пакідаць нож на стале. Жанчыне, якая няўдала нарадзіла дзіця, пад падушку клалі нож. На працягу шэсуь тыдняў яна мусіла браць нож з сабой, калі выходзіла з хаты.

    Яны былі падвешаны да пояса або на ланцужках каля пляча. Нож шырока выкарыстоўваўся для акрэслівання кола вакол сябе (у час небяспекі ці гадання), вакол скарба ці якога іншага месца. Каб захаваць сена або страху ад ветру, у віхор падкідвалі нож. Выкарыстоўваўся нож і як магільны абярэг. У курганных пахаваннях (жаночых і мужчынскіх) XI-XII стст. часта знаходзяць нож у скураных футаралах.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=106&category=10&mode=detail

    НОЖ

    Прамым прызначэннем нажа было выкананне хатніх спраў – нарэзкі чагосьці, ім вырэзвалі, стругалі, скрэблі і г.д. У той жа час, зроблены чалавекам (выкаваны з металу пры дапамозе агню, молата і накавальні), востры і далёка не бяспечны прадмет хатняга ўжытку традыцыйна лічыўся своеасаблівым абярэгам і памочнікам у барацьбе з нячыстай сілай:

    менавіта нож сяляне выкарыстоўвалі для аховы нехрышчонага дзіцяці. Маці, сыходзячы з хаты, пакідала нож у калысцы, каб нячыстая сіла не падмяніла дзіця ці не нашкодзіла яму; у час пахавання ў калыску дзіцяці таксама клалі нож, каб смерць абышла яго; кум і кума, ідучы ў царкву хрысціць дзіця, павінны былі абавязкова пераступіць цераз нож, які клалі на парозе, «каб да яшчэ нехрышчонага дзіцяці па дарозе не прычапілася нячыстая сіла»;

    вядома, што маці, якая карміла дзіця грудзьмі, абавязкова падкладала пад сябе нож; калі карова раптам згубілася ці адбілася ад статка, гаспадыня брала нож і тройчы абводзіла ім па перыметры дзвярэй хаты. Лічылася, што такімі магічнымі дзеяннямі яна «зачыняла» сваю карміліцу ад драпежных звяроў; знахары, якія збіралі лекавыя расліны, мелі спецыяльныя нажы і выкарыстоўвалі іх толькі для гэтай справы;

    як абярэг, у дзяжу, з якой толькі што вынялі цеста для вясельнага каравая, імгненна ўтыкалі нож, у некаторых выпадках – чатыры нажы, аб чым спявалі ў «каравайных» песнях: «Чатыры нажы ў дзяжы, пятая мая сіла каравай замясіла».

    У той жа час, у дачыненні да нажа як да прадмета, які падзяляе (раз'ядноўвае) рэчы на некалькі частак, існаваў шэраг патрабаванняў: нож, якім працавалі на кухні (звычайна, добра навостраны) ніколі не клалі на стол, за якім елі ежу.

    Сёння пры сервіроўцы сталоў выкарыстоўваюць спецыяльныя нажы, менш вострыя і закругленыя. паўсюдна лічылі, што нельга гуляць з нажом: у той жа дзень у хаце здарыцца сварка; калі есці з нажа, будзеш злосным і нястрыманым у выказваннях; нельга пакідаць нож уваткнутым у хлеб; знойдзены нож нельга падымаць і прыносіць дадому – такі нож прынясе ў хату няшчасце;

    катэгарычна забаранялася дарыць нож; калі дзяўчына да вяселля дарыла свайму жаніху нож (напрыклад, складны), такое вяселле не ладзілася – з жаніхом здараўся няшчасны выпадак;

    за сталом паміж жаніхом і нявестай ці сямейнай парай не павінен ляжаць нож; лічылася, калі нявеста ў дзень вяселля дакранецца да нажа, то застанецца бясплоднай ці няздольнай нарадзіць здаровае дзіця; калі нож зламаўся – гэта было дрэнным знакам;

    ніколі не пакідайце на ноч нож на стале, каб нячыстая сіла не магла яго выкарыстаць (асабліва гэта правіла тычыцца таго нажа, якім рэжуць мяса і які мае кантакт з крывёю жывёлы); катэгарычна забаранялася браць у рукі нож 11 верасня – дзень адсячэння галавы Іаана Прадцечы. (Беларуская міталогія).

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c6af9dd86cf38330.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz