ДЗЕДАВІЦА

ЖАЎНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАЎНА

    Вялікі чорны дзяцел, паводле беларускіх міфалагічных паданняў – гэта пчаляр-бортнік, ператвораны Богам у птушку за тое, што не святкаваў у нядзелю, а выдзёўбваў у сасне борць для пчол.

    Іншы варыянт падання таксама гаворыць пра пакаранне Богам пчаляра пераўтварэннем яго ў птушку за той самы грэх – працу ў нядзелю, толькі ўжо чалавек рабіў засекі на дрэве, у якім была выяўлена пчаліная сям’я (такія знакі – засекі былі ў кожнага бортніка, якія сведчылі пра права на пчол).

    За несвяткаванне нядзелі чалавек, ператвораны ў Ж., павінны цяпер штодня, у будні і ў святы, дзяўбці дрэвы, рабіць у іх вялікія дуплы. Гэтыя паданні маюць пад сабой рэальны грунт: Ж. любіць старыя хваёвыя лясы, дзе у тоўстых дрэвах нястомна выдзяўбае дуплы для гнездавання. Новым дуплом Ж. карыстаецца ўсяго адзін год, потым рыхтуе іншае, а ранейшае займаюць іншыя птушкі, вавёркі, куніцы і лясныя пчолы, якіх некалі было вельмі многа ў нашых барах, а борцевае пчалярства практыкавалася яшчэ ў пачатку XX стагоддзя.

    Так што Ж. у прыродным ланцугу ўзаемазалежнасцяў выступала сапраўдным працаўніком, які забяспечваў жыццё для пчол. З-за афарбоўкі (чорны колер, чырвоная “шапачка”) у Ж. склаліся няпростыя стасункі з чалавекам, яна любіць ціхія мясціны, дзе яе не палохаюць.

    Яе не часта можна ўбачыць, назіраць за яе жыццём. Адсюль дастатковая таямнічасць, незвычайнасць птушкі. Чырвоная “шапачка” на галаве гаварыла народнаму ўяўленню пра сувязь Ж. з агнём, а рэзкі крык “піць, піць” перад дажджом стаў добрай прыкметай змены стану надвор’я, перамены на дождж.

    Крык Ж., як і крык кані-кнігаўкі і некаторых іншых птушак, у паданні тлумачыцца тым, што Ж. не ўдзельнічала ў кампанні рэк і іншых вадаёмаў, за гэта пакарана: не можа піць вады на зямлі, а толькі дажджавыя кроплі. Ёсць іншыя прыкметы: калі Ж. ці іншы дзяцел дзяўбе сцяну ці вугал хаты, гэта значыць, што ў хаце нехта памрэ.

    У рускіх падзёўюанае бервяно лічылася нават непрыгодным для будынку, а толькі на дровы. Такім чынам, Ж. надаецца шмат рысаў, якія робяць яе вешчай птушкай, звязваюцьса светам чалавекаі светам духаў, а яе сувязь з бажай жывёлкай – пчалой – надае ёй больш станоўчай значнасці.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1612




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz