ДЗЕДАВІЦА

ДА РОДНЫХ МАГІЛ.
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 16
    Гасцей: 16
    Карыстальнікаў: 0

    ДА РОДНЫХ МАГІЛ.

     10.04.2010

    Чаму да Радаўніцы не чапалі зямлю і як “хрыстосаваліся” з продкамі.

    Ранiцай на Радаўніцу гаспадыня як звычайна завiхалася каля печы, рыхтавала спецыяльныя рытуальныя стравы, упраўлялася, а ўжо потым сям’я пачынала збiрацца на могiлкi. Усе апраналiся ў святочнае адзенне, бралi з сабой льняны абрус, велiкодныя яйкi, блiны, каўбасу, сала, свянцоную соль, бутэльку гарэлкi, складвалi ўсё гэта ў хусцiнку i адпраўлялiся ў царкву на абедню. Прыгатаванне праходзіла ў абстаноўцы пакою і перапаўняючай цішыню ўрачыстасці, з пачуццём гордасці і павагі адзін да аднаго і да свайго роду. Пасля богаслужэння ў храме, панiхiды па нябожчыках усе разыходзiлiся да “сваіх” магiлак.

    Часцей за ўсё магілы прыбіралі напярэдадні — у так званую Жывую Радаўніцу або за некалькі дзён да вызначанага аўторка. Іх абкладвалі новым дзёрнам, пасыпалі свежым жоўтым пяском, папраўлялі крыж, на які звычайна павязвалi белы ручнік, калі там быў пахаваны мужчына, невялiчкi белы фартушок — калі жанчына, прымацоўвалі белы вянок — калі дзяўчына. Яшчэ і яшчэ раз нагадваем адзiн з найбольш важных пастулатаў народнай педагогiкі: капаць зямлю да Радаўнiцы было нельга, бо на гэта продкi яшчэ не далі згоды. Спачатку прывядзiце да ладу магiлы памерлых родных i толькi потым бярыцеся ладзiць справу ў сваёй гаспадарцы.
    Калi магiлы сваякоў былi ў розных месцах, то iх прыбiралi па некалькi чалавек, а потым усе збiралiся каля адной чыёй-небудзь магiлы i распачыналi памiнальную трызну.
    Але перш чым жывыя пачнуць абрадавую трапезу, трэба было на кожную магілу пакласці рытуальнае ахвяраванне. Каля кожнага крыжа ці помніка ставілі сем рытуальных атрыбутаў: сподак, чарку, у якую налівалі гарэлку і якую закрывалі-перакрывалі лустай хлеба, адно (!) чырвонае велікоднае яйка (толькі не свянцонае), шматок сала ці дамашняй каўбасы, адно (!) дамашняе пячэнне, адну (!) цукерку, штучныя або зробленыя з паперы кветкі. Менавіта няпарную колькасць, таму што ў памінальнай абраднасці, якая характарызуецца “разрывам”, “раз’яднаннем”, вызначальным сімвалам з’яўляецца няцотнасць.
    Абавязковым быў абрад “хрыстосавання з мёртвымi”. Дзеля гэтага гаспадыня (а ў некаторых выпадках гэта рабілі дзеці) брала велiкоднае яйка i качала яго крыж-накрыж па насыпе. Затым прама на прыбраную магiлу “левым” бокам рассцiлаўся абрус, на яго ставiлася куцця з запаленай свечкай i ўсе астатнiя стравы, кожнай з якiх трэба было патрошку адкласцi нябожчыку.
    Пасля гэтага па добрай славянскай традыцыі па кругу пускалі памінальную чарку (гаспадыня брала з сабой дзве чаркі — адну ставілі нябожчыку, другая павінна была паядноўваць тых, хто прыйшоў на могілкі) з гарэлкай. Канечне, да сярэдзіны ХІХ ст. гэта была медавуха, спецыяльна зробленыя для велікодных святкаванняў піва ці квас. У чару налівалася пітво і перадавалася самаму старэйшаму сярод прысутных. Трэцюю частку пітва той спачатку адліваў на магілу (зноў-такі: перш чым сабе — продкам), сярэднюю (таксама трэцюю частку) выпіваў сам, апошнюю частку — “слязу” — абавязкова пакідаў на дне. Затым чару-чарку напаўнялі пітвом і перадавалі наступнаму па ўзросце родзічу (ад старэйшых да маладзейшых, але толькі жанатых людзей!). І гэты чалавек дакладна паўтараў асноўны прынцып узгаданага этыкетнага правіла. Так чара-чарка хадзіла па крузе тройчы. Калі ж за трэцім разам яна даходзіла да апошняга, каму можна было прыгубіць рытуальны напой, то тое, што заставалася на дне — так званыя “слёзы”, зноў-такі вылівалася на магілу.
    Што стаяла за “слязой”, пакінутай кожным на дне чары? Род збіраўся каля магіл тых, хто пайшоў у “той” свет, “разарваўшы” (у сімвалічным плане) эстафету жыцця. Хаджэнне чары па крузе з “пераходнай слязой” было скіравана на тое, каб аднавіць, замкнуць, паяднаць галіны радаводнага дрэва.
    У эстафету родавай памяці ўключаўся і яшчэ адзін атрыбут — асвечанае ў храме яйка. Рытуальная надмагільна-хаўтурная трапеза распачыналася тым, што адно свянцонае яйка дзялілася на столькі кавалачкаў, колькі чалавек сабралася вакол магілы, і кожны з прысутных браў сваю долю.
    Вось ён — фундаментальны прынцып славянскай культуры, які падмацоўваецца нязгаснай традыцыяй, — працаваць, дык гуртам, талакой, святкаваць — родам-карагодам, спяваць — хорам, дзяліць бяду — між усімі.
    На могілках елi i гаварылi доўга. Добрым словам успамiналi памерлых родных, расказвалі цікавыя гісторыі з іх жыцця, запрашалi прысесці за жалобны “стол” блiзкiх i знаёмых.

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

    РАДАЎНІЦА – ЖЫЦЦЮ І ВЯСНЕ РАДАВАЦЦА.

    21.04.2012

    Успомніць продкаў, памаліцца за іх, прыбрацца на могілках і адчуць сябе часткай роду.

    Прыбіраць магілкі на Радаўніцу – даўняя традыцыя. Такім чынам, лічыцца, жывыя выказваюць павагу сваім памерлым продкам. У гэты дзень таксама служацца паніхіды, праваслаўнае духавенства акрапляе могілкі святой вадой. Разам са сваякамі спачылых на могілках вымаўляюцца словы памінальнай малітвы. На Радаўніцу не прынята плакаць і смуткаваць – нездарма ў назве гэтага свята чуецца слова «радасць». У гэты дзень хрысціяне павінны дзяліцца з памерлымі радасцю, якую прынесла Уваскрэсенне Хрыстова, радавацца другому нараджэнню сваіх родзічаў у вечнае жыццё. Але без алкаголю. “Хрыстосаванне” з продкамі ні ў якім разе не павінна ператварацца ў застолле. Гэта свята светлых успамінаў, яднання душ, свята Памяці і Роду.

    http://www.ng.by/ru/issues?art_id=65638

     РАДАЎНІЦА — ПАЯДНАННЕ РОДУ

     24.04.2009

    Пахавальна-памiнальныя абрады стваралі цэласную сiстэму i мелі строгую ўпарадкаванасць і паслядоўнасць. Пасля смерцi чалавека абавязкова адзначалі пэўныя рытуальныя днi: трацiны, дзевяцiны, саракавiны (сарачыны), угодкi. Пасля года найбольш значнымi вехамi людской памяцi станавіліся Радаўнiца i восеньскія Дзяды.
    Ранiцай на Радаўніцу гаспадыня як звычайна завiхалася каля печы, рыхтавала спецыяльныя рытуальныя стравы, упраўлялася, а ўжо потым сям’я пачынала збiрацца на могiлкi. Усе апраналiся ў святочнае адзенне, бралi з сабой ільняны абрус, велiкодныя яйкi, блiны, каўбасу, сала, свянцоную соль, бутэльку гарэлкi, складвалi ўсё гэта ў хусцiнку i адпраўлялiся ў царкву на абедню. Прыгатаванне праходзіла ў абстаноўцы спакою і перапаўняючай цішыню ўрачыстасці, з пачуццямі гордасці і павагі адзін да аднаго і да свайго роду. Пасля богаслужэння ў храме, панiхiды па нябожчыках усе разыходзiлiся да “сваіх” магiл.

    Часцей за ўсё магілы прыбіралі напярэдадні — у так званую Жывую Радаўніцу, або за некалькі дзён да вызначанага аўторка. Іх абкладвалі новым дзёрнам, пасыпалі свежым жоўтым пяском, папраўлялі крыж, на які звычайна павязвалi белы ручнік, калі там быў пахаваны мужчына, невялiчкi белы фартушок — калі жанчына, прымацоўвалі белы вянок — калі дзяўчына. Яшчэ і яшчэ раз нагадваем адзiн з найбольш важных пастулатаў народнай педагогiкі: капаць зямлю да Радаўнiцы было нельга, бо на гэта продкi яшчэ не далі згоды. Спачатку прыводзілі да ладу магiлы памерлых родных i толькi потым браліся ладзiць справу ў сваёй гаспадарцы.
    Калi магiлы сваякоў былi ў розных месцах, то iх прыбiралi па некалькi чалавек, а потым усе збiралiся каля адной чыёй-небудзь магiлы i распачыналi памiнальную трызну.
    Але перш чым жывыя пачнуць абрадавую трапезу, трэба было на кожную магілу пакласці рытуальнае ахвяраванне. Каля кожнага крыжа ці помніка ставілі сем рытуальных атрыбутаў: сподак, чарку, у якую налівалі гарэлку і якую закрывалі-перакрывалі лустай хлеба, адно (!) чырвонае велікоднае яйка (толькі не свянцонае), шматок сала ці дамашняй каўбасы, адно (!) дамашняе пячэнне, адну (!) цукерку, штучныя або зробленыя з паперы кветкі. Менавіта няпарную колькасць, таму што ў памінальнай абраднасці, якая характарызуецца “разрывам”, “раз’яднаннем”, вызначальным сімвалам з’яўляецца няцотнасць.

    http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31770

     Калi магiлы сваякоў былi ў розных месцах, то iх прыбiралi па некалькi чалавек, а потым усе збiралiся каля адной чыёй-небудзь магiлы i распачыналi памiнальную трызну.
    Але перш чым пачаць абрадавую трапезу, трэба было на кожную магілу пакласці рытуальнае ахвяраванне. Каля кожнага крыжа ці помніка ставілі сем рытуальных атрыбутаў: сподак, чарку, у якую налівалі гарэлку і якую закрывалі-перакрывалі лустай хлеба, адно чырвонае велікоднае яйка (толькі не свянцонае), шматок сала ці дамашняй каўбасы, адно дамашняе пячэнне, адну цукерку, штучныя або зробленыя з паперы кветкі. Менавіта няпарную колькасць, таму што ў памінальнай абраднасці, якая характарызуецца “разрывам”, “раз’яднаннем”, вызначальным сімвалам з’яўляецца няцотнасць.

    Абавязковым быў абрад “хрыстосавання з мёртвымi”. Для гэтага гаспадыня (а ў некаторых выпадках гэта рабілі дзеці) брала велiкоднае яйка i качала яго крыж-накрыж па насыпу. Затым прама на прыбраную магiлу левым бокам рассцiлаўся абрус, на яго ставiлася куцця з запаленай свечкай i ўсе астатнiя стравы, кожнай з якiх трэба было патрошкi адкласцi нябожчыку.
    Пасля гэтага па добрай славянскай традыцыі па кругу пускалі памінальную чарку (гаспадыня брала з сабой дзве чаркі — адну ставілі нябожчыку, другая павінна была паядноўваць тых, хто прыйшоў на могілкі) з гарэлкай. У чарку налівалася пітво і перадавалася самаму старэйшаму сярод прысутных. Трэцюю частку пітва той спачатку адліваў на магілу (зноў-такі: перш чым сабе — продкам), сярэднюю (таксама трэцюю частку) выпіваў сам, апошнюю частку — “слязу” — абавязкова пакідаў на дне. Затым чарку напаўнялі пітвом і перадавалі наступнаму па ўзросце родзічу (ад старэйшых да маладзейшых, але толькі жанатых людзей!). І гэты чалавек дакладна паўтараў асноўны прынцып ўзгаданага этыкетнага правіла. Так чарка-чара хадзіла па кругу тройчы. Калі ж за трэцім разам яна даходзіла да апошняга, каму можна было прыгубіць рытуальны напой, то тое, што заставалася на дне — так званыя “слёзы”, зноў-такі вылівалася на магілу.
    У эстафету родавай памяці ўключаўся і яшчэ адзін атрыбут — асвячонае ў храме яйка. Рытуальная надмагільна-хаўтурная трапеза распачыналася тым, што адно свянцонае яйка дзялілася на столькі кавалачкаў, колькі чалавек сабралася вакол магілы, і кожны з прысутных браў сваю долю.
    Вось ён — фундаментальны прынцып славянскай культуры, пастаянна падмацоўваемы нязгаснай традыцыяй: працаваць, дык гуртам, талакой, святкаваць — родам-карагодам, спяваць — хорам, дзяліць бяду — між усімі.

    http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31779




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz