ДЗЕДАВІЦА

ДОЛЯ, ДОЛЯ-ШЧАСЦЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДОЛЯ, ДОЛЯ-ШЧАСЦЕ

    Адно з вельмі старых уяўленняў – персаніфікацый, што міфалагічным спосаьам тлумачаць прадвызначанасць чалавечага лёсу, яго разнастайнасць, шчаслівыя і нешчаслівыя яго вырашэнні. У індаеўрапейцаў Д. і Бог першапачаткова азначалі тое самае. Беларуская бажба “далібог” пацвярджае гэтае адзінства ці злучанасць Д. і Бога.

    У фальклорнай спадчыне беларусаў вобраз Д. прысутнічае ў творах вельмі часта. Паводле традыцыйных уяўленняў, чалавек надзяляецца Д. пры нараджэнні, прытым Д. яго надзяляе маці або найвышэйшыя сілы, якія сімвалізуе Бог. Д. дастаецца яму нібы з падзелу, ёсць і значэнне Д. як часткі нечага цэлага: “атрымаў сваю Д. спадчыны”, “унёс сваю Д. у агульныя выдаткі” і да т. п.), прытым чалавек не заўсёды гэтай Д. задаволены.

    Д. можа быць добрая або ліхая, шчасная ці няшчасная, горкая, слезавая, як пра гэта гаворыцца ў вуснапаэтычных творах:

    “Адна матка нас радзіла, адна гадавала, 

    Чаму ж яна ня роўную дольку нам давала?  

    Табе дала, мой брацятка, долб слезавую”

    (Запіс аўтара, Мядзельскі р-н).

    У песнях розных жанраў, празаічных творах часта выступае Бог як надзельнік, давальнік Д.: “Усякаму дзераўцу Бог лісточак даў,// А мне, маладзенькай, Бог долі не даў”.

    У радзіннай (хрэсьбіннай) паэзіі таксама вылучаецца цэлы раздзел песняў пра Д. Добрую Д. немаўляці даюць бабка-павітуха, кум з кумою або просяць яе ў Бога. Сярод розных доляў найбольш важныя тры – “хлебавая”, “грашавая” і “вянчальная”, што азначала матэрыяльны дабрабыт і сямейнае суладдзе.

    Згадваюцца таксама долі “збожжавая”, “багатырская”, “свабодная”, “здаравейка”. У беларускіх праклёнах чалавеку зычаць благой Д.: “Каб табе ліхая доля!”, “Хай яму горкая доля, як ён мяне напалохаў!” ды інш.

    Такім чынам, Д. уяўлялася амбівалентнай, магла быць добрай і благой. Эквівалентам “добрай Д.” часам разумецца проста”Д.”, а благой Д. – адсутнасць Д., “нядоля”, бяздольнасць: “Чаму я такая бяздольная?”, “бяздольная сіротка, “бяздольнік” ды інш. Міфалагічнае паданне пра Д., дакладней пра сам працэс надзялення чалавека Д. дзесьці ў нябачаных звычайным зрокам сферах, занатавана А. К. Сержпутоўскім.

    “Добрая доля, та й жытка добрая” – такім сцверджаннем – выслоўем пачынаецца гэтае паданне. Змест яго палягае ў наступным: у выніку божай волі добрая бяздетная кабета, што с пашанай паставілася да жабрака, раптам зацяжарыла і па парадзе дасведчаных жанчын у канцы цяжарнасці выканала пэўныя магічныя чыннасці, каб даведацца, каго народзіць – сынка ці дачушку.

    У незвычайным сне душа будучай маці далёка адляцела ў прастору і ўбачыла, як тры долі ў выглядзе трох гожых дзяўчын вырашалі, каму з іх служыць яе сынку. Значэнне кожнай долі-паненкі сімвалізавалі вянкі на іх галовах: з калючых траў – ліхая Д., з галінак дрэў, вецця – Д. рыбака і паляўнічага, з каласоў і кветак – шчаслівая Д. гаспадара.

    Каму быць з хлопцам, самі долі вырашалі гуляючы. Высока ўгору была падкінута кветка з вянка добрай Д., кожная доля-паненка імкнулася яе злавіць. (Дакладна па правілах дзіцячай гульні: “Хто першы схопіць, таму ё будзіць”). Схапіла кветку ўсё ж самая гожая доля-паненка, яна і забяспечыла шчаслівае жыццё хлопцу.

    Такім чынам, тут праводзіцца думка, што Д. чалавеку трапляе як бы выпадкова з гульні таемных сілаў пазасвету. Чалавек усё ж імкнуўся ўплываць на грозную стыхію, ён выкарыстоўваў магічныя рытуалы, замовы, звароты непасрэдна да Бога як трымальніка ўсіх лёсаў. Так нашы продкі імкнуліся забяспечыць сваіх нашчадкаў добрай Д. Выходзіла, аднак, “Такая доля, як у небе столя” (прымаўка).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1382




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz