ДЗЕДАВІЦА

БЯРОЗА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЯРОЗА

    У міфапаэтычнай мадэлі сьвету выступае як дрэва-ахоўнік і медыятар паміж сьветам жывых і сьветам памерлых; сымвалізуе жаночы пачатак і менавіта таму стала вызначальным атрыбутам шэрагу сьвяточных рытуальна-абрадавых комплексаў, асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту.

    Эпіцэнтрам рытуальных стасункаў моладзі з бярозай быў час пераходу вясны ў лета, якому адпавядаў багаты цыкл траецка-сёмушных сьвяткаваньняў. У гэты час кожная сям'я аздабляла свой падворак і хату маладой зелянінай.

    Вароты, сьцены хлява, дзьверы ў хату, вуглы, сенцы былі ўпрыгожаны галінкамі магічна-ахоўнага дрэва. Бярозу ставілі і ў двары перад кожным акном хаты, што павінна было сымвалізаваць улучанасьць кожнага з трох пакаленьняў сям'і, якія жылі пад адным дахам, у чарговы кругазварот жыцьця, у веснавы вір прыроднага абуджэньня і росквіту.

    Бярозавыя гаі станавіліся ў гэты час мейсцам духоўнай ініцыяцыі дзяўчат перадшлюбнага ўзросту. У чацьвер траецкага тыдня, на Сямік, яны збіраліся гуртам і ішлі «завіваць бярозкі»: прыгіналі вяршаліны двух блізка стаячых дрэў і папарна спляталі іх у вянок, а затым выконвалі абрад кумленьня – кожная са сваёй сяброўкай праходзіла праз утвораную арку.

    Гэты рытуал і сымвалізаваў зьмену сацыяльнага статуса іх удзельнікаў. Акрамя таго, дзяўчаты пускалі на ваду бярозавыя вянкі, каб паваражыць пра свой далейшы лёс. У міфалагічных легендах русалка выходзіць з вады і гойдаецца на бярозе. Бярозавы вянок выконваў ролю не толькі прадказальніка, але і засьцерагальніка. Каб перасьцерагчы кароў ад ваўкоў і паспрыяць іх малочнасьці, пастухі завівалі вянкі і надзявалі ім на рогі.

    На Берасьцейшчыне існаваў вясельны рытуал: вяртаючыся з-пад вянца, вясельны картэж праязджаў пад жывой бярозавай аркай, утворанай пераплеценымі вяршалінамі бярозы, што расьлі паабапал дарогі. Гэты абрад сымвалізаваў апошнюю прыжыцьцёвую зьмену сацыяльнага статуса маладых, што ўступалі ў шлюб. Бяроза шырока выкарыстоўваецца ў народнай мэдыцыне.

    Гаючымі здольнасьцямі валодае сок бярозы, венік, чага – грыб, які расьце на бярозе.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/128

    БЯРОЗА

    Бяроза — адно з дрэў, якое асаблiва ўшаноўваецца ў культуры ўсходнiх славян, сiмвалiзуе надыход цяпла — вясну, дзявоцкасць i жаноцкасць, а значыць, пладаноснасць i дабрабыт.

    Нашы продкi саджалi бярозы каля свайго жытла, каб прыцягваць добрых духаў i пазбаўляцца ад злых. У адным з паданняў распавядаецца аб тым, як бяроза выратавала, ахiнуўшы сваiмi галiнамi, ад непагадзi Багародзiцу i Ісуса. У другiм паданнi бяроза схавала святую Пятнiцу ад нячыстай сiлы.

    Бярозу лiчылi "шчаслiвым" дрэвам, якое захоўвае ад злых духаў, дрэвам, якое прыносiць поспех i прыбытак, здароўе i дабрабыт. Адначасова бяроза была звяном, якое звязвала жывых з душамi памерлых продкаў, нават з нячыстай сiлай.

    - У гэтыя веснавыя днi "слухалi бярозу" — прыкладалi вуха да дрэва i прыслухоўвалiся да руху соку. З пачатку красавiка можна было пiць i нарыхтоўваць бярозавы сок.

    - Бярозавыя галiнкi цi маладзенькае дрэўца ставiлi ў пярэднiм куце пры будаўнiцтве хаты як сiмвал здароўя i дабрабыту сям’i, для якой будуецца хата. -Бярозавыя галiнкi ўтыкалi па межах поля з надзеяй на багаты ўраджай збожжавых i лёну.

    -Пад парогам канюшнi закопвалі бярозавае палена: каб конi вадзiлiся. - Каб "ягняты былi белымi i здаровымi", пасля выпечкi хлеба ў печ кiдалi некалькi бярозавых паленцаў.

    -Бярозавыя галiнкi ўтыкалi пад дахамi хат, хлява i iншых пабудоў як абярэг ад граду i маланкi. - Напярэдаднi Iвана Купалы на кароў надзявалi вянкi з галiнак бярозы, каб засцерагчы кармiцелек ад ведзьмакоў i нячыстай сiлы.

    - Пры сватаўстве нявесту параўноўвалi з бярозкай, а жанiха — з дубам. Даволi працяглы час у нашых продкаў захоўваўся такi звычай: "Пасадзi маладзенькую бярозку ў гонар нараджэння твайго дзiцяцi — яго абмiнуць усе беды, а тваю хату нястачы абыдуць бокам".

    - У вясельных песнях замужнюю жанчыну таксама звалi бярозкай. Часам у песнях нявесту параўноўвалi са зламанай (спiлаванай) бярозкай. - Паўсюдна бяроза выступала як ахоўнiца i выратавальнiца ад шматлiкiх хваробаў.

    Лiчылася, калi ваду пасля купання дзiцяцi, асаблiва дзяўчыны, вылiць пад бярозу, то хваробы хутка знiкнуць. З той жа мэтай да бярозы прыносiлi адзенне хворага i прасiлi бярозу ўзяць на сябе ўсе яго захворваннi i немачы.

    -Паспрабуйце ў хвiлiны стомленасцi прыхiлiцца да бярозы, абхапiце яе рукамi, прытулiцеся шчакою i патрэбна максiмальна расслабiцца — i праз нейкi час вы адчуеце, як усё цела напоўнiцца спрыяльнай сiлай, а стомленасць быццам "сцячэ" ў зямлю. Толькi потым абавязкова падзякуйце святому дрэву за дапамогу.

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/fa545d5a2a5f47f1.html

    БЕЛАЯ КРАСУНЯ

    З даўніх часоў бяроза была адным з найбольш шануемых дрэў сярод усходніх славян. Нашы продкі садзілі бярозы ля сваіх сядзіб, таму што верылі: гэта дрэва здольна засцерагчы чалавечае жытло ад злых духаў і прызваць спрыяльныя сілы наваколля.

    Бярозавыя дровы лічыліся найлепшым носьбітам цяпла, з дапамогай якога сяляне абагравалі свае хаты зімой. І нарэшце, вясной, калі назіраўся авітаміноз прытомленага ад працяглай зімы арганізма, бярозавы сок станавіўся амаль што панацэяй ад мноства хвароб.

    На яго аснове беларусы рабілі шэраг разнавіднасцей хлебнага квасу, які потым спажывалі аж да самага Купалля. У міфапаэтычнай спадчыне беларускага і ўсіх славянскіх народаў бяроза заняла пачэснае месца.

    Яна была сімвалам веснавога абуджэння прыроды, дзявоцкасці, цнатлівасці, сарамлівасці і адпаведна ўрадлівасці і дабрабыту. Падчас сватаўства нявесту параўноўвалі з бярозкай, а жаніха — з дубам.

    Прыгожы паэтычны твор захаваўся ў Навагрудскім краі. Наш знакаміты зямляк — паэт Адам Міцкевіч, развітваючыся са сваёй каханай Марыяй, пасадзіў у Тугановіцкім парку бярозу: “Няхай расце на памяць аб тым, што былі часы, калі дзяўчаты выходзілі замуж не па любові”. Вырасла дрэва стромкае. “Аднойчы ноччу гэту бярозу пашчапала маланка. Дзяўчаты з навакольных вёсак вераць, аднак, што бяроза жыве.

    І той дзяўчыне, якая знойдзе яе, бярозка прынясе шчасце і сына-паэта. На Купалле замест таго, каб шукаць кветку папараці, дзяўчаты з навакольных вёсак шукаюць бярозу Міцкевіча”.

    Пэўная колькасць легенд распавядае пра тое, што бярозы былі любімымі дрэвамі для гушканняў русалак. З прыходам хрысціянства сюжэтнае кола легендаў пра бярозу пашырылася. У адной з іх гаворка ідзе пра тое, як бяроза прыкрыла сваімі галінкамі Багародзіцу і маленькага Хрыста ад непагадзі. У другой — бяроза схавала ад нячыстай сілы Параскеву Пятніцу.

    Аб ахоўнай ролі бярозы як для чалавека, так і яго жытла і ўсёй гаспадаркі ад нячыстай сілы таксама сведчаць асобныя магічна-рытуальныя дзеянні каляндарных і сітуацыйна-аказіянальных абрадаў.

    Напрыклад, маладую бярозку або яе галінкі ставілі ў чырвоным куце будуемай хаты. Пасля будаўніцтва бярозавы вянок вешалі на канёк даху, дзе ён вісеў на працягу першага тыдня завершанай новабудоўлі.

    А затым штогод на Тройцу галінкі бярозы будуць падтыкаць пад стрэхі хаты, гумна, хлява, каб засцерагчы ад маланкі і граду. Бярозавыя галінкі ўтыкалі па межах поля з надзеяй на багаты ўраджай збожжавых і лёну. Лічылася, калі утыкнуць галінкі бярозы ў граду з капустай, на ёй не будзе вусеняў.

    Гэта лінія міфапаэтычнага ўвасаблення і асэнсавання бярозы знайшла адлюстраванне ў магічна-прадуцыравальных дзеяннях народных лекараў. Паўсюдна бяроза лічылася дрэвам, здольным не толькі аберагаць, але і ратаваць чалавека ад шэрагу захворванняў.

    Так, калі ваду пасля купання дзяўчынкі выліць пад бярозу і сказаць замоўныя словы, то хвароба вельмі хутка пройдзе: “Кіну хваробу пад бярозы куст, каб не балела, каб не шчаміла”.

    З той жа мэтай да бярозы (як і да іншых дрэў, камянёў, крыніц) адносілі рэчы хворага чалавека і прасілі дрэва “прыняць на сябе” ўсе хваробы і беды. Шматвяковы вопыт знахарства раіць “сябраваць” з бярозай у паўсядзённым жыцці.

    Каб зняць ціск, патрэбна на 10 хвілін на патыліцу пакласці “шайбу”, выразанаю з асінавай галіны (яна забярэ на сябе адмоўны энергетычны зарад), а затым на 15 хвілін на калені або за спіну пакласці невялікіх памераў (40-50 см) бярозавую дошку, якая “напоўніць” вас энергіяй белай лясной прыгажуні.

    А можна проста прыйсці ў парк, на ўскраіну лесу, выбраць прыгожую бярозку, прытуліцца да яе спінай і расслабіцца, забыць пра ўсё на свеце. Праз 15--20 хвілін вы адчуеце, як ваша цела напоўніцца сілай, а, здавалася б, неадольная стомленасць “сцячэ” ў зямлю.

    Не забудзьце толькі “падзякаваць” дрэва за спачуванне і своечасовую дапамогу. У народнай медыцыне беларусаў даволі шырока выкарыстоўваўся бярозавы сок. Ім лячылі ліхаманку, сухоты, прымянялі ў якасці прымочак для вонкавых язваў, паілі грудных дзяцей у перыяд прарэзвання зубоў.

    Сярод беларусаў пра станоўчае ўздзеянне бярозавіка гаварылі наступны чынам: “Свяжынка ў раток, здароўе ў жываток, прыткасць зайца, моц мядзведзя, спрытнасць ваўка”...

    Даволі працяглы час у нашых продкаў захоўваўся такі звычай: “Пасадзі маладзенькую бярозку ў гонар нараджэння твайго дзіцяці -- яго абмінуць усе беды, а тваю хату нястачы абыдуць бокам”.

    Роля бярозы як пасрэдніка паміж светам жывых і светам памерлых прасочваецца ў шэрагу каляндарных і сямейна-родавых абрадаў беларускага народа. Так, у некаторых мясцінах Палесся памерлую жанчыну ўкрывалі галінкамі бярозы (асабліва шырока гэты рытуальны знак выкарыстоўваўся тады, калі чалавек паміраў у перыяд наяўнасці лістоты), а нябожчыка-мужчыну -- галінкамі дуба або таполі.

    У хаце кантактнымі зонамі паміж двума сусветамі лічыліся парог і печ. Каб у гаспадарцы добра прыжываліся коні, пад парогам канюшні закопвалі бярозавае палена. А каб ягняты былі “белымі і дужымі”, пасля выпякання хлеба ў печ кідалі некалькі бярозавых паленцаў.

    У традыцыйным календары ўсходніх славян існавала некалькі сімвалічных межаў, калі па стане бярозы рабілі пэўныя прадказанні: -- калі на пачатку кастрычніка не ўся лістота абсыпалася з бярозы, то снег ляжа позна; -- калі да Пакроваў (14 кастрычніка) цалкам ападзе лісце з дуба і бярозы, то год будзе лёгкі, калі ж не, то зіма будзе цяжкай.

    Аб ахоўнай ролі бярозы як для чалавека, так і яго жытла і ўсёй гаспадаркі ад нячыстай сілы таксама сведчаць асобныя магічна-рытуальныя дзеянні каляндарных і сітуацыйна-аказіянальных абрадаў.

    Напрыклад, маладую бярозку або яе галінкі ставілі ў чырвоным куце будуемай хаты. Пасля будаўніцтва бярозавы вянок вешалі на канёк даху, дзе ён вісеў на працягу першага тыдня завершанай новабудоўлі.

    А затым штогод на Тройцу галінкі бярозы будуць падтыкаць пад стрэхі хаты, гумна, хлява, каб засцерагчы ад маланкі і граду. Бярозавыя галінкі ўтыкалі па межах поля з надзеяй на багаты ўраджай збожжавых і лёну.

    Лічылася, калі утыкнуць галінкі бярозы ў граду з капустай, на ёй не будзе вусеняў. Гэта лінія міфапаэтычнага ўвасаблення і асэнсавання бярозы знайшла адлюстраванне ў магічна-прадуцыравальных дзеяннях народных лекараў.

    Паўсюдна бяроза лічылася дрэвам, здольным не толькі аберагаць, але і ратаваць чалавека ад шэрагу захворванняў. Так, калі ваду пасля купання дзяўчынкі выліць пад бярозу і сказаць замоўныя словы, то хвароба вельмі хутка пройдзе: “Кіну хваробу пад бярозы куст, каб не балела, каб не шчаміла”.

    З той жа мэтай да бярозы (як і да іншых дрэў, камянёў, крыніц) адносілі рэчы хворага чалавека і прасілі дрэва “прыняць на сябе” ўсе хваробы і беды. Шматвяковы вопыт знахарства раіць “сябраваць” з бярозай у паўсядзённым жыцці.

    Каб зняць ціск, патрэбна на 10 хвілін на патыліцу пакласці “шайбу”, выразанаю з асінавай галіны (яна забярэ на сябе адмоўны энергетычны зарад), а затым на 15 хвілін на калені або за спіну пакласці невялікіх памераў (40-50 см) бярозавую дошку, якая “напоўніць” вас энергіяй белай лясной прыгажуні.

    А можна проста прыйсці ў парк, на ўскраіну лесу, выбраць прыгожую бярозку, прытуліцца да яе спінай і расслабіцца, забыць пра ўсё на свеце. Праз 15--20 хвілін вы адчуеце, як ваша цела напоўніцца сілай, а, здавалася б, неадольная стомленасць “сцячэ” ў зямлю.

    Не забудзьце толькі “падзякаваць” дрэва за спачуванне і своечасовую дапамогу. У народнай медыцыне беларусаў даволі шырока выкарыстоўваўся бярозавы сок. Ім лячылі ліхаманку, сухоты, прымянялі ў якасці прымочак для вонкавых язваў, паілі грудных дзяцей у перыяд прарэзвання зубоў.

    Сярод беларусаў пра станоўчае ўздзеянне бярозавіка гаварылі наступны чынам: “Свяжынка ў раток, здароўе ў жываток, прыткасць зайца, моц мядзведзя, спрытнасць ваўка”... Даволі працяглы час у нашых продкаў захоўваўся такі звычай: “Пасадзі маладзенькую бярозку ў гонар нараджэння твайго дзіцяці -- яго абмінуць усе беды, а тваю хату нястачы абыдуць бокам”.

    Роля бярозы як пасрэдніка паміж светам жывых і светам памерлых прасочваецца ў шэрагу каляндарных і сямейна-родавых абрадаў беларускага народа. Так, у некаторых мясцінах Палесся памерлую жанчыну ўкрывалі галінкамі бярозы (асабліва шырока гэты рытуальны знак выкарыстоўваўся тады, калі чалавек паміраў у перыяд наяўнасці лістоты), а нябожчыка-мужчыну -- галінкамі дуба або таполі.

    У хаце кантактнымі зонамі паміж двума сусветамі лічыліся парог і печ. Каб у гаспадарцы добра прыжываліся коні, пад парогам канюшні закопвалі бярозавае палена. А каб ягняты былі “белымі і дужымі”, пасля выпякання хлеба ў печ кідалі некалькі бярозавых паленцаў.

    У традыцыйным календары ўсходніх славян існавала некалькі сімвалічных межаў, калі па стане бярозы рабілі пэўныя прадказанні: -- калі на пачатку кастрычніка не ўся лістота абсыпалася з бярозы, то снег ляжа позна; -- калі да Пакроваў (14 кастрычніка) цалкам ападзе лісце з дуба і бярозы, то год будзе лёгкі, калі ж не, то зіма будзе цяжкай.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=25528

    "КУЧАРАВАЯ, А НЕ ДЗЯЎЧЫНА"

    Янка Крук

    З кнігі "Сімволіка Беларускай Народнай Культуры" (раім набыць! - Прошча Пяруна)

    У традыцыйнай культуры славян адметнае месца займаюць два дрэвы: дуб і бяроза. Калі з дубам звязаны ўяўленні аб пабудове Свету, аб эмацыянальна-культурным цэнтры, вакол якога разгортваліся шматлікія язычніцкія свяшчэннадзействы, аб мужчынскім пачатку ў бесперапыннай жыццёвай плыні, то бяроза сімвалізавала сабой жаночы пачатак і менавіта таму стала вызначальным атрыбутам цэлага шэрагу святочных рытуальных комплексаў, асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі дзяўчаты.

    З асаблівай пачцівасцю і шанаваннем ставіліся да бярозы ўсходнія славяне падчас правядзення траецка-сёмушных, або "зялёных святак". Каб зразумець вызначальную ролю гэтага магічнага дрэва ў веснавой абраднасці і песнятворчасці, паспрабуем зазірнуць у сівую даўніну не толькі беларусаў, але і іншых еўрапейскіх народаў.

    Розныя этналагічныя крыніцы сведчаць, што практычна ва ўсіх народаў Старога свету вядома прыгожае свята ў гонар майскага дрэва. Яно прыпадала на 1 мая і адпаядала важнай падзеі - пачатку лета. Перадсвяточным адвячоркам у цэнтры населеных пунктаў ставілі ўпрыгожанае дрэва - старадаўні сімвал росквіту прыроды, урадлівасці зямлі, пачатку новага цыкла жыццяпісу роду чалавечага.

    Абранне ў якасці такога сімвала бярозы было зусім не выпадковым. Яно адной з першых рэагавала на сонечнае цяпло, ажывала і распачынала актыўны рух сваёй унутранай энергіі. Навукоўцы-этнографы лічаць, што свята ў гонар ушанавання майскага дрэва узнікла ў тыя часы, калі еўрапейскія народы пераходзілі да земляробства.

    Свяшчэннае дрэва павінна было перадаць сваю жыццестваральную здольнасць зямлі i актыўна уплываць на яе урадлівасць. Ва ўсходніх славян, у тым ліку беларусаў, ушанаванне майскага дрэва адбывалася не на пачатку, а напрыканцы мая, што цалкам адпавядала надыходу лета ў нашай геаграфічнай зоне. 3 прыходам хрысціянства "зялёныя святкі" набылі рухомы характар i сталі адзначацца адначасова з Тройцай.

    Кожная сялянская сям'я аздабляла свой падворак i хату маладой зелянінай. Вароты, сцены хлява, дзверы ў хату, вуглы, сенцы ўпрыгожвалі галінкамі магічна-ахоўнага дрэва. Людзі імкнуліся "забяспечыць" сябе дабрабытам, плённасцю ў працы і прыгожым даўгалеццем.

    Асабліва выразным ў гэтым плане быў звычай ставіць "май" - маладое бярозавае дрэўца ў рост чалавека - пад кожным акном хаты з боку двара. Калі згадаць, што акно - вока ў свет, пасрэднік паміж жылллём чалавека i Сусветам, космасам, то стане зразумелым: тры ўкапаныя бярозкі пад трыма вокнамі доўгай сцяны хаты - абавязковае ўключэнне кожнага з трох пакаленняў, якія жылі пад адным дахам адной сям'ёй, у чарговы кругаварот жыцця, у веснавы вір прыроднага абуджэння і росквіту.

    Бярозавыя гai станавіліся ў гэты час месцам чарадзейства дзяўчат перадшлюбнага ўзросту. У чацвер Траецкага тыдня, на Сямік, яны збіраліся гуртам i са звонкімі песнямі-веснянкамі ішлі ў гай "завіваць бярозкі". Кожная з ix выбіра асобную мясцінку, дзе дрэўцы раслі вельмі блізка, прыгіналі вяршаліны і папарна спляталі іх ў вянок.

    Вянкоў плялі гэтулькі, на колькі чалавек варажылі: для бацькі, маці, сясцёр i братоў, для свайго каханага. Роўна праз тыдзень, у чацвер Русальнага тыдня, дзяўчаты зноу ішлі ў лес, каб расплесці вянкі і даведацца аб долі cвaix родных. Па стану бярозавага вянка (засохлы або жывы, зялёны) яны імкнуліся прадказаць, які век наканаваны кожнаму.

    Старажытны сэнс гэтага абраду дае падставы меркаваць, што бяроза была ва ўяўленнях нашых далёкіх прашчураў своеасаблівым дрэвам-медыятарам, якое звязвала паміж сабой "той" свет (царства памёршых продкаў) i гэты свет - уладанні ix жывых нашчадкаў. У гэтым выпадку варажба дзяўчат - i завіванне бярозак, пусканне бярозавых вянкоў на ваду - была закадзіраваным, сімвалічным дыялогам з продкамі, спробай з ix дапамогай зазірнуць у дзень заўтрашні, апрадмеціць і прачытаць хоць бы ў самай сціслай форме кнігу свайго жыцця.

    Напрыклад, чый вянок першы прыстане да берага, тая раней за ўcix пойдзе замуж. Калі ж вянок нечакана закруціць вiрам і пацягне на дно, чакай розных непрыемнасцей, а то i смерці. Аб непасрэднай сувязі бярозы з царствам мёртвых i ix здольнасцей уплываць на урадлівасць зямлі сведчылі таксама i абрады Русальнага тыдня.

    У шматлікіх міфалагічных легендах i паданнях адзначаецца, што русалка ў гэты час выходзіць з вады i гойдаецца на галінах бярозы. Прычым падкрэсліваецца нават вонкавае падабенства русалкі і яе радавога дрэва. Бярозавы вянок выконваў ролю не толькі прадказальніка, але i засцерагальніка. Каб уратаваць статак кароў ад ваўкоў i паспрыяць яго малочнасці, пастухі завівалі вянкі і надзявалі ix на рог жывёліне.

    Адзін вянок прадбачлівы пастух аддаваў вечарам гаспадыні, якая клала яго на з'ядзенне карове, а другі потым высушвала i карысталася iм як магічным амулетам. У больш познія часы майскае дрэва пачало выкарыстоувацца i ў некаторых іншых сацыякультурных кантэкстах. Скажам, малады хлопец ставіў бярозку перад акном хаты сваёй каханай, выказваючы свой намер узяць з 'ёю шлюб.

    Глыбокія міфалагічныя карані шматлікіх славянскіх вераванняў, звязаных з бярозай, пакінулі значны след у розных жанрах вусна-паэтычнай творчасці. Як сімвал сувязі з "тым" светам яна фігуpye ў народных замовах i казках. Так, на пачатку 80-х гадоў у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці была запісана казка, у якой бяроза з'яўляецца дрэвам-першапродкам, дрэвам-татэмам.

    У больш познія часы роля бярозы ў жыцці чалавека значна пашыралася. Яна стала адным з найлепшых прамысловых дрэў. Дровы з яе цешылі селяніна cвaiм цяплом на працягу доўгай марознай зімы. Бярозавым сокам можна было наталіць смагу ў час летняй спякоты. Адвары лісцяў i пупышак шырока выкарыстоўваліся пры лячэнні рэўматызму i іншых захворванняў.

    Нездарма ж бярозавы венік стаў найважнейшым атрыбутам такой ачышчальнай працэдуры, як паранне ў лазні. Высокі ціск хутка паніжаецца, калі выпіць шклянку настою чагі-грыба, які расце на бярозе. Гэта побытавая універсальнасць дрэва апаэтызавана ў шматлікіх народных прыказках i загадках: "Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а не дзяучына".

    "Кроў маю п'юць, косцы мае паляць, маімі руками адзін аднаго б'юць". "Ой, Божа, мой Божа, кроў маю ссуць, мяса маё ядуць, косці на агні паляць". Яшчэ ў першай палове 20 ст. на Берасцейшчыне маладыя, вяртаючыся ад вянца, праязджалі пад жывой бярозавай аркай, утворанай перапляценнем вяршалін двух дрэў, што стаялі паабапал дарогі.

    Прыгожы, паэтычны i глыбока сімвалічны звычай, за якім бачыцца ўслаўленне чысціні i святасці Богам створанага шлюбу, праз які апявалася цнатлівасць нявесты, адвечны клопат роду чалавечага аб шчаслівай долі. На жаль, не часта можна ўбачыць, каб сучасны вясельны поезд праязджаў праз такую браму вернасці i лучнасці ў сусвет даўгалецця і вечнасці.

    САМАЕ СВЕТЛАЕ ДРЭВА

    У гэты дзень (11 красавіка) “слухалі бярозу” — прыкладалі вуха да дрэва і прыслухоўваліся да руху соку.

    * З гэтага дня можна было піць і нарыхтоўваць бярозавы сок.

    * Бяроза — адно з дрэў, якое асабліва ўшаноўваецца ў культуры ўсходніх славян, сімвалізуе надыход цяпла — вясну, дзявоцкасць і жаноцкасць, а значыць, пладаноснасць і дабрабыт.

    Нашы продкі саджалі бярозы каля свайго жытла, каб прыцягваць добрых духаў і пазбаўляцца ад злых.

    * Нягледзячы на ўсе супярэчнасці, бяроза паўсюдна прысутнічала ў абрадах сямейна-родавага і каляндарнага цыклаў як іх неад’емная частка:

    * Бярозавыя галінкі, ці маладзенькае дрэўца, ставілі ў пярэднім куце пры будаўніцтве хаты, сімвалізуючы здароўе і дабрабыт сям’і, для якой будуецца хата.

    * Бярозавыя галінкі ўтыкалі па межах поля, з надзеяй на багаты ўраджай збожжавых і льну.

    * Пад парогам канюшні закопвалі бярозавае палена: каб коні вадзіліся. * Каб “ягняты былі белымі і здаровымі”, пасля выпечкі хлеба ў печ кідалі некалькі бярозавых паленцаў.

    * Бярозавыя галінкі ўтыкалі пад дахамі хат, хлява і іншых пабудоў як абярэг ад граду і маланкі. * Лічылася, калі ў грады з капустай уткнуць галінкі бярозы, на іх не будзе вусеняў.

    * Напярэдадні Івана Купалы на кароў надзявалі вянкі з галінак бярозы, каб засцерагчы карміцелек ад ведзьмакоў і нячыстай сілы.

    * Паўсюдна бяроза выступала як ахоўніца і выратавальніца ад шматлікіх хвароб. Лічылася, калі ваду пасля купання дзіцяці, асабліва дзяўчынкі, выліць пад бярозу, то хваробы хутка знікнуць. З той жа мэтай да бярозы прыносілі адзенне хворага і прасілі бярозу ўзяць на сябе ўсе яго захворванні і немачы.

    * Паспрабуйце ў хвіліны стомленасці прыхіліцца да бярозы, абхапіць яе рукамі, прытуліцца шчакою і максімальна расслабіцца — і праз нейкі час вы адчуеце, як усё цела поўніцца спрыяльнай сілай, а стомленасць быццам “сцячэ” ў зямлю. Толькі потым абавязкова падзякуйце святому дрэву за дапамогу.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=21057

    БЯРОЗА

    Бяроза - адно з самых ушанаваных дрэў у беларусаў. У народнай традыцыі выступае як "шчаслівае" дрэва, ахоўваючае ад зла. Бярозу саджалі побач з хатай для дабрабыту сям'і, па выпадку нараджэння дзіцяці, для абароны ад маланкі.

    У лірычных і вясельных песнях бяроза - самы папулярны знак дзяўчыны. У народнай славянскай медыцыне адным з дзейсных прыёмаў лячэбнай магіі было хадня да бярозы для перадачы ёй хваробы.

    Пад бярозу вылівалі ваду, пакінутую пасля купання хворага дзіцяці. Сяляне звярталіся да бярозы з просьбай аб вылячэнні, скручваючы над хворым бярозавыя галіны. Адрозніваюць некалькі разнавіднасцяў бярозы, але, за выключэннем карэльскай і карлікавай бяроз, у медыцынскай практыцы яны маюць аднолькавае ўжыванне.

    Карэльская бяроза часцей за ўсё ўжываецца для вырабаў, у карлікавай бярозы ў лекарскіх практыках выкарыстаюць верхнюю (надземную) частка каранёў і почкі. У ўсіх відаў бярозы асноўная лекавая сыравіна почкі і маладое лісце. Почкі неабходна збіраць ранняй увесну ў лютым - красавіку, у самім пачатку іх набракання. Вельмі важна сабраць почкі да распускання і расчынення почачных лускавінак, пакуль не здаліся кончыкі зялёных лісточкаў.

    Сушыць почкі можна толькі на холадзе, бо ў цеплыні яны імгненна распускаюцца і становяцца непрыдатнымі ў якасці лекавай сыравіны. Лісце збіраюць падчас красавання бярозы: у траўні, калі яны маладыя клейкія і духмяныя.

    Лісце сушыць трэба хутка. І почкі, і лісце ўжываюцца як мачагоннае, жоўцегоннае, супрацьзапаленчае, раназажіўляльнае, пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пры скурных захворваннях, для выгнання дробных глістоў – астрыц і аскарыд. Почкі бярозы - выдатны лекавы сродак пры гінекалагічных захворваннях.

    З почак рыхтуецца спіртагарэлачная настойка наступным чынам: траціна ёмістасці запаўняецца бярозавымі почкамі і даверху заліваецца 70-% спіртам або гарэлкай і настойваецца не меней месяца ва ўмерана цёплым прыцемнёным месцы.

    Ужываецца настойка 46 раз у дзень па 57 капель на 1/4 шклянкі вады пры язве страўніка, якая суправаджаецца моцнымі рэгулярнымі болямі, пры цыстытах, аскарыдозе. Замест гарэлачнай настойкі можна ўжываць адвар бярозавых почак 1:20 або бярозавага лісця 1:10. Вясновы бярозавік - выдатны кровачысцільны сродак.

    Яго п'юць для прафілактыкі , каб умацаваць па вясне імунную сістэму, каб "пачысціць" мочаполую сістэму і сістэму лімфаснабжэння. Бярозавы дзёгаць ужываецца вонкава, каб абараніцца ад укусаў крывасмактальных казурак, а таксама пры карослівых ранах.

    Выкарыстоўваецца ў выглядзе воднага раствора 1:1. Усе часткі бярозы: почкі, лісце, сок, дзёгаць - спрыяльна ўплываюць на абмен рэчываў у арганізме, паскараючы выводзіны шлакаў.

    БЯРОЗА

    Адно з самых прыгожых на планеце дрэў. Белы хупавы ствол стварае адчуванне незвычайнага далікатнага святла, выходзячага ад гэтага дрэва. Для нас, якія тут жывуць,- гэта знак радзімы, што ахоўвае яе, жаночага пачатку. Бяроза адносіцца да задыякальнага знаку Рака. Яна транслюе для нас яго сілу і рухомую зыбкую энергію Месяца.

    Яе энергія халодная і асвяжальная, як чыстая вада, і гэтак жа, як вада пасля купання, апускае нас у сон, падымаючы людзей у высі нябёсаў. Яна дае чалавеку падтрымку яго роду. Даўно казалі: "Бяроза - дрэва наравістае і капрызнае. Не ўсякага чалавека яна любіць, не ўсякаму дапамагае. Але ўжо калі яна палюбіла каго - быць таму шчаслівым і ўдачлівым ва ўсім".

    Ведаючы "капрызнасць" дрэва, каля самой хаты бярозу імкнуліся не саджаць, тым больш што, па народных павер'ях, у яе лістоце часта хаваюцца стыхійныя духі і цені мёртвых. Таму размяшчалі бярозу ў брамкі, каб у двор не ўвайшла бяда, і ставілі поруч яе лавачку, каб у патрэбную пару можна было "пагаварыць" з дрэвам, папрасіць у яго сілы і дапамогі.

    Асабліва спрыяе бяроза, па народных павер'ях дзецям, нявінным дзяўчынам і цяжарным жанчынам. Для дзяцей поруч бяроз ставілі арэлі, дзяўчаты ўпрыгожвалі бярозы сваімі стужкамі, вынятымі з касы, на свята Лады і Лёля, на Купалле, каб удала выйсці замуж. Цяжарныя жанчыны перад родамі прасілі ў бярозы сілы і дапамогі, каб роды былі лёгкімі і ўдалымі, а дзіця расло здаровым і шчаслівым. Здаўна лічылася, што ў траўні бяроза валодае найбольшай гаючай сілай.

    Таму ў перыяд з 1 па 12 траўня збіралі яе сок і давалі піць хворым і слабым людзям, каб тыя хутчэй акрыялі і набраліся сіл. Каб дрэва не знясілела, з кожнай бярозы збіралі не больш 1 літра соку, рану дбайна замазвалі і дзякавалі дрэва за дапамогу. Больш на працягу года гэтае дрэва не чапалі, гэтак жа як з дрэва-донара на працягу года не абразалі галін.

    Лічылася што калі да бярозы занадта часта звяртацца за дапамогай, яна можа пакрыўдзіцца і адпомсціць пакрыўдзіўшаму яе чалавеку, наслаўшы на яго "мароку" і няўдачу ў асабістым жыцці. Звычайна для збору бярозавіка выкарыстоўвалі дрэвы, якія растуць у лесе, ў веку ад 7 да 50 гадоў, бо лічылася, што акрамя здароўя бяроза можа надарыць чалавека і маладосцю, а для гэтага само дрэва не павінна быць занадта старым. У траўні ж збіралі напаўраспушчаныя бярозавыя почкі для лекавых мэт.

    Бяроза плакучая лічылася дрэвам адмысловым - яе часам звалі "наў’ім дрэвам", гэта значыць дрэвам мёртвых. Яе сок, почкі, кару, драўніну і лісце ніколі не выкарысталі для лекавых мэт - толькі для магічных. Казалі, што гэтае дрэва мае сувязь з мірам мёртвых, што яго любяць русалкі і тапельніцы.

    Таму плакучую бярозу заўсёды ўпрыгожвалі ў русальны тыдзень, каб абараніцца ад свавольстваў духаў. Гэтае дрэва імкнуліся не ламаць, каб не наклікаць гневу тагасветных сіл. Даўно да яго хадзілі, імкнучыся заручыцца дапамогай продкаў у якой-небудзь важнай справе або папытаць абароны ад бяды. Наогул, да бярозы заўсёды было адмысловае стаўленне.

    Яе бераглі, да яе заляцаліся, адмыслова высаджвалі, імкнучыся "акальцаваць" вёску ахоўным поясам бяроз. Упрыгожванні, зробленыя з бярозавай драўніны, ужываліся для абароны ад нячыстай сілы. Задоўга да з'яўлення хрысціянства падчас, які адпавядае цяперашняй Сёмусе, венічкамі, зробленымі з свежазрэзаных галін гэтага дрэва, "вымяталі" з хаты паскуддзе.

    Адварам з дубцоў у гэты дзень прамывалі усю хату ад хвароб і няшчасцяў. У гэты ж дзень жанчыны мыліся ў лазні з настоем бярозавага лісця, каб зняць з сябе наносныя хваробы, аднавіць згубленыя сілы і бадзёрасць духу. Бяроза - дрэва, якое не спіць увесь дзень. Засынае яна перад самым світанкам.

    Як заспяваюць першыя пеўні, разагнаўшы сваім голасам паскуддзе, бяроза апускаецца на 2 гадзіны ў салодкі і глыбокі сон, каб, прачнуўшыся досвіткам, падарыць міру сваю чыстую сілу. Перыяд сну ў яе прыходзіцца прыблізна на 3-5 раніцы, а пік бадзёрасці на 6-9 гадзін раніцы. Зразумела, што энергія бярозы бліжэй жанчыне.

    Дзявоцкія карагоды вакол бяроз дазвалялі "раскруціць" энергію дрэва, каб яна падарыла сваю сілу і абарону мясцовасці, дзе расце. Гэтая натуральная сувязь жанчыны з бярозай знайшла сваё адлюстраванне ў эпітэтах, прыказках і прымаўках.

    "Стройная як бяроза", "прыгожая як бярозка" - казалі аб самой прыгожай жанчыне ў сяле, напоўненай сілай і здароўем, неаддзельнымі ад праўдзівай прыгажосці, у адрозненне ад перакручанай прыгажосці нашага стагоддзя, дасягнуць якой можна толькі з дапамогай гвалту над уласным арганізмам і здароўем.

    БЯРОЗА

    У народнай традыцыі бяроза можа выступаць як "шчаслівае" дрэва, ахоўваючае ад зла, і як шкоднаснае, звязанае з жаночымі дэманамі і душамі памерлых. Павер'і аб карысных і шкоднасных уласцівасцях бярозы суіснуюць у ўсходніх і заходніх славян у адных і тых жа рэгіёнах.

    На Мазурах і ў Варміі (Польшча) бярозу лічылі ёмішчам духаў - таму ў яе так часта б'е маланка; у іншых сёлах яна ацэньвалася як "шчаслівае" дрэва, якое прыносіць здароўе і дабро.

    У шэрагу выпадкаў на Палессі забаранялася саджаць бярозу побач з хатай, каб на гаспадароў не напалі хваробы, каб не змерла сям'я (або па іншых чынніках - бяроза часта "плача"; у яе часта "б'е" гром).

    Паводле карпацкіх павер'яў, калі жанаты мужчына пасадзіць бярозу у двары, то хто-небудзь з сям'і памрэ. На Рускай Поўначы месца, дзе калісьці раслі бярозы, прызнавалася нешчаслівым, на ім не ставілі новую хату.

    У некаторых раёнах пазбягалі карыстацца бярозавымі дровамі і не палілі бяросту, лічачы, што ад гэтага заводзяцца блашчыцы. Разам з тым у шматлікіх месцах бярозу адмыслова саджалі побач з хатай для дабрабыту сям'і, па выпадку нараджэння дзіцяці, для абароны ад маланкі, для адпужвання зла і г.д.

    У Люблінскім ваяводстве бяроза лічылася дрэвам, якія прыносяць поспех, па яе галінках, пастаўленым у ваду, дзяўчыны варажылі аб замужжы. Усталяваная ў пярэднім куце пры будаўніцтве хаты галінка бярозы была знакам здароўя гаспадара і сем'і.

    Бярозавыя галінкі ўтыкалі ў поле, каб атрымаць багаты ўраджай травы, льна. Бярозавае палена закопвалі пад парогам новай стайні каб "вяліся" коні. Пасля выпечкі збажыны ў печ кідалі бярозавыя палены, каб "ягняты былі белымі".

    У народных легендах бяроза - блаславёнае дрэва, хаваўшае Багародзіцу і Хрыста ад непагадзі (польскае павер'е) або св. Пятніцу ад пераследаў чорта, або, наадварот, праклятае Богам дрэва, дубцамі якога нібы хвасталі Хрыста (сербскае).

    Жаночая сімволіка бярозы выяўляецца ў абрадах лячэння дзіцячых хвароб: напрыклад, верачы ў магічнае вылячэнне, насілі дзяўчынак да бярозы, а хлопчыкаў - да дуба (украінск.).

    У абрадавых прамовах пры сватаўстве бяроза і дуб выступалі як знакі нявесты і жаніха ("у вас ёсць бяроза, а ў нас дуб..."). Каб мець у шлюбе больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак, маладая пры выхадзе з царквы павінна была зірнуць у бок лесу і сказаць: "Усе ў лесе дубы, толькі адна бяроза" (гуцулы Закарпацця).




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz