ДЗЕДАВІЦА

ЗМІТРАВЫ ДЗЯДЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗМІТРАВЫ ДЗЯДЫ

    Асяніны (Змітраўка, Змітравы Дзяды, Казанскія Дзяды, Мясніцы) – памінальны дзень перад Змітрам (пятніца). Гаспадар заклікаў "дзядоў" за стол такімі словамі:

    Святыя дзяды завём вас,

    Хадзіце да нас!

    Ёсць тут усё, што Бог даў,

    Што я для вас ахвяраваў,

    Чым толькі хата багата.

    Святыя дзяды! Просім вас,

    Хадзіце, ляціце да нас.

    А выпраўляючы душы памерлых продкаў гаварыў:

    Святыя дзяды Зляталісь сюды,

    Есці – пад'елі,

    Піць – напіліся,

    Чэсць і слава вам!

    Цяпер скажыце нам,

    Чаго вам трэба?

    А лепей: Ляціце ў неба!

    (Дзмітрыеў, 1869)

    Пра гэтыя дні таксама казалі: "Жылі дзяды -- не бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі" (Дзісенскі павет; Крачкоўскі, 1874), "Святыя Дзяды да замарозілі" (Смалявіцкі р.; з валачобнай песні), "Ад Змітраўкі да Юр'я ваўкі ядуць усё, што толькі трапіцца, і нападаюць на ўсякую жывёлу без разбору" (Нікіфароўскі, 1897).

    Алесь Лозка

    ЗМІТРАЎСКІЯ ДЗЯДЫ

    На трэцім тыдні пасля Пакрова, у суботу (дата непастаянная), напярэдадні Змітравага дня па ўсёй Беларусі адзначаўся агульны памінальны абрад, вядомы як восеньскія (Змітраўскія) Дзяды, ці Змітраўка. Шмат дзе памінкі абмяжоўваліся рытуальнай вячэрай у хаце.

    Але ў многіх мясцовасцях (у Барысаўскім, Вілейскім, Слонімскім, Пінскім і іншых паветах) усёй сям'ёй ішлі на могілкі. Абкладвалі магілы дзёрнам, камянямі, ставілі ці мянялі крыж або якія іншыя помнікі. Маліліся, галасілі, звяртаючыся да нябожчыкаў, як да жывых.

    Дома рабілі памінальны стол, да якога старанна рыхтаваліся загадзя. Сядзелі доўга, прытрымліваючыся строгага парадку чаргавання страў, сярод якіх былі любімыя нябожчыкамі.

    Не падымалі лыжак ці кавалкаў стравы, якія незнарок падалі — маўляў, мёртвыя імі пакарыстаюцца. З'яўленне якога-небудзь матыля ўспрымалі як прылёт душы продка.

    Крыніца: http://www.belarusin.net/index.php?option=com_content&view=article&id=205:2009-10-28-20-04-46&catid=66:2009-06-25-19-10-16&Itemid=167




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz