ДЗЕДАВІЦА

ВОДГУКІ НЯБЕСНАЙ КАЛЯСНІЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВОДГУКІ НЯБЕСНАЙ КАЛЯСНІЦЫ

    Янка Крук, Аксана Катовіч

    Навальніца ці маланка ў народнай традыцыі ўспрымаліся як пакаранне, сіла Бога ці Ільі Граманосца, які едзе па небасхіле на сваёй вогненнай калясніцы і пасылае на зямлю палымяныя стрэлы.

    Згодна з дахрысціянскімі ўяўленнямі нашых продкаў громам “кіраваў” Пярун. беларусы заўсёды з павагай ставіліся да грому, бо лічылі, што кожны яго ўдар знішчае чорта ці д’ябла, бо менавіта громам Бог ці прарок Ілля праследуюць нячыстую сілу на зямлі.

    У народзе лічылі, што нячыстая сіла, каб уратавацца ад грому, хаваецца ў чалавека, камень, ваду і г.д.

    * Так з’явілася правіла: у час навальніцы абавязкова закрываць ёмістасці з вадой, а пусты посуд пераварочваць. Акрамя гэтага, і ў паўсядзённым жыцці цэбры, вёдры з вадой і іншыя ёмістасці імкнуліся трымаць закрытымі.

    * З-за здольнасці нячыстай сілы хавацца ў рэчы, якія акружаюць чалавека, лічылася, што ў час навальніцы нельга стаяць пад дрэвам, на скрыжаванні дарог, ся- дзець ці ляжаць на мяжы.

    * Лічылася, што нячыстая сіла можа схавацца ў сабаку ці ката, таму ў час навальніцы гэтых жывёл не пускалі ў хату.

    * Ахоўным сродкам ад маланкі лічылася крапіва ці алешына, таму вандроўнікі ў час навальніцы абкручвалі сябе поясам з крапівы ці алешыны.

    * На Беларусі паўсюдна лічылася, што самым надзейным сродкам ад удараў маланкі з’яўляецца хлебная лапата, якую на час навальніцы выкідалі праз акно ў двор: у такім выпадку зямное полымя супрацьстаіць нябеснаму, і яно не кране хату.

    * Паўсюдна лічылі, што ў хату, на якой бусел пабудаваў гняздо, ніколі не ўдарыць маланка.

    * У славян чалавек, якога забіла маланка, лічыўся ці найвялікшым праведнікам, ці найвялікшым грэшнікам. Таму яго хавалі ці на могілках з вялікім гонарам, ці за іх агароджай, як вісельніка ці самазабойцу.

    * Дрэва, у якое трапіла маланка, не выкарыстоўвалі для будаўніцтва. Разам з тым трэску ад “навальнічнага” дрэва прыносілі ў хату, у хлеў, на пчальнік як надзейны абярэг.

    * Першы гром азначаў абуджэнне зямлі, пачатак сельскагаспадарчых работ. Паўсюдна лічылася: калі пры першым навальнічным удары прыхіліцца спіной да дуба ці пакачацца па зямлі, на працягу года не будзе балець спіна.

    * На працягу года неабходна было выконваць шэраг абрадаў, каб абараніць сябе і сваю хату ад навальніцы. Адным з дзён года, калі выконваліся гэтыя абрады, з’яўляецца 15 лютага — Грамніцы. У гэты дзень неабходна было ў храме асвяціць грамнічную свечку, затым пакласці яе за абразамі ў чырвоным куце і запальваць у час навальніцы.

    * Раніцай таго ж дня трэба было асвечанымі свечкамі на накаце хаты намаляваць крыжы, каб захаваць яе ад навальнічных удараў на ўвесь год.

    * Ахоўнай магіяй таксама была надзелена чацвярговая свечка (узятая ў храме ў Чысты чацвер), галінка вярбы з Вербнай нядзелі, галінка алешыны за вокнамі. (Беларуская міталогія).




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz