ДЗЕДАВІЦА

БАБА ЯГА (ЯГІНЯ, ЮГА)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАБА ЯГА (ЯГІНЯ, ЮГА)

    У беларускай міфалогіі дэманічны вобраз ведзьмы; у казачным фальклоры — адзін з антаганістаў галоўнага героя, характэрны вобраз усходнеславянскіх чарадзейных казак, але таксама і чароўны дапаможнік. У казках Баба Яга заўсёды зьвязана зь лесам, дзе знаходзіцца яе жытло, звычайна акружанае плотам з чалавечымі чарапамі.

    Казачнае апісаньне вобраза Бабы Ягі адно з найбольш распрацаваных, сталых і папулярных у чарадзейнай казцы. Казка малюе яе як пачварную, раскудлачаную старую, часта з касьцяною нагою (што, магчыма, адлюстроўвае яе сувязь з пахавальным абрадам альбо абрадам ахвярапрынашэньня). Заўсёды яскрава падкрэсьліваюцца яе рысы жаноцкасьці: вялікія грудзі, шматлікія дочкі ды інш.

    У казцы Баба Яга часта займае варожую, непрыязную пазыцыю да героя і да людзей увогуле. Яна адчувае чалавечы пах, што падкрэсьлівае яе паходжаньне з розных сьветаў. Баба Яга з'ядае людзей. Аднак існуюць казачныя варыянты, дзе яна выступае як галоўны чарадзейны памочнік героя. Дасьледнікі па-рознаму падыходзілі да разгляду вобраза казачнай Бабы Ягі.

    У ёй бачылі гаспадыню дзікай лясной жывёлы, уладальніцу замагільнага сьвету, валадара памерлых. Зь іншага боку, яе вобраз разглядаюць як адлюстраваньне рытуальнага вобраза кіраўніка ініцыяцыйных абрадаў. Гістарычныя параўнаньні з апісаньнем хецкага пахавальнага абраду падмацоўваюць гэтую думку. Зь цягам часу адзіны прататып з прычыны заняпаду паганства і выраджэньння практыкі трупаспальваньня падвойваецца на асобныя складнікі: Яга-памочніца і Яга-ведзьма, людаедка.

    Зь перажыткамі крэмацыі асацыюецца Яга-драпежніца, што чыніць жывым толькі шкоду. Этап трупапалажэньня адбівае Баба Яга, якая напачатку паўстае ў абліччы нябожчыка ў дамавіне хатцы (параўн. «нос у паталок урос»), яна аказваецца продкам-апекуном, часам сваячкай па мацярынскай лініі. Магчыма, вобраз Бабы Ягі ўзыходзіць да першапродка па жаночай лініі, зь якім быў зьвязаны акт перадачы герою памочніка або чароўнага прадмета ў час ініцыяцыі.

    Ёсьць падставы бачыць у Бабе Яге «архетып вышэйшай жаночай істоты, што ўвасабляе псіхалягічнае ўсведамленьне зьмены пакаленьняў, пераадоленьня ўлады часу, бессьмяротнасьці ці нават архетып маці-прародзічкі» (Н. Піліпенка-Фрыцак). Некаторыя вучоныя на падставе лінгвістычных дадзеных канкрэтызуюць міфалагічнага прататыпа Бабы Ягі ў вобразе зьмяі, бо зьмяя («аднаногая», як і Баба Яга) мае хтанінкы характар і з прычыны гэтага мае непасрэднае дачыненьне да царства памерлых.

    Элемэнт «-яга» і яго варыянты маглі ўзыходзіць да вялікага этымалагічнага гнязда, зьвязанага з і.-э. коранем *egh(i)- «зьмяя». Іншыя схіляюцца да думкі, што Баба Яга мела выгляд ппгушкі. Яны зыходзяць з факта наяўнасьці курынай лапкі ў яе хатцы, а таксама зь яе аблічча: вочы, як у птушкі, разьмешчаныя з двух бакоў твару, нос доўгі — «вачамі гусей ў полі пасе, а носам у печы варочае».

    У адной з казак царыца над усімі птушкамі ператвараецца ў дзяўчыну і выходзіць замуж за Івана-салдата. У лесе жывуць дзьве яе сястры — дзьве Бабы Ягі. Такія факты падтрымліваюць вельмі старажытнае разуменьне Бабы Ягі як жаночага прыроднага боства, якое бярэ шлюб з героем і дапамагае яму (сюжэт пра «бяздадную нявесту»).

    Але беларуская міфалогія рэпрэзентуе Бабу Ягу не толькі і нават не столькі як казачны пэрсанаж. Фальклорныя матэрыялы XIX ст., сабраныя ў Бедарусі, сьведчаць, што ў ёй бачылі дэманічную істоту, якая як бы на самой справе жыве ў лесе і з'яўляецца гаспадыняй усіх ведзьмаў. Таксама як і ў казцы, у яе жахлівае аблічча і касьцяная нага або замест ног жалезныя таўкачы. Яна можа ламаць нагамі-таўкачамі лес (падобна да Лесавіка), мятлою ганяць вецер.

    Падкрэсьліваюцца яе рысы зласьлівай чараўніцы. Лічылася, што яна і яе ведзьмы пажыраюць душы людзей. Лётае яна ў ступе, на мятле, лапаце, граблях ды інш. У гэтым вядзьмарскім вобразе Бабы Ягі ўжо адчуваюцца некаторыя рысы сярэднявечных паданьняў аб ведзьмах (напрыклад, палёты Бабы Ягі на Лысую Гару на шабаш).

    Дэманічны вобраз Бабы Ягі блізкі да заходнеславянскага вобраза «лясной бабы» — польск. jezda, чэш. jezinka (што параўноўваюць са стара-сэрб. jeza «морасьць, хвароба»).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/93




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz