ДЗЕДАВІЦА

БЯСШЛЮБНАСЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЯСШЛЮБНАСЦЬ

    Бясшлюбнасць – стан дарослых людзей, якiя пад прымусам нейкiх абставiнаў цi па запавеце (клятве) нiколi не бралi шлюб. Такiх людзей у народзе звалi «старымi дзевамi» цi халасцякамi. Функцыянальна сюды таксама адносiлi людзей, якiя былi ў шлюбе, але страцiлi сваю «другую палавiну». Бясшлюбнасць у народзе ўспрымалася як смерць. Цi не таму людзей, якiя прынялi манаства, у сям’i аплаквалi, быццам памерлага?

    Сярод людзей жыла пагалоска, што пасля смерцi адзiнокая дзяўчына на «тым» свеце будзе жаць тры надзелы крапiвы, а халасцяк будзе пасвiць казлоў. Адзiнокi чалавек – бяда не толькi сям’i, але i ўсёй вёскi. Да адзiнокiх людзей ставiлiся з пэўным адценнем асуджэння i спачування. Халастога чалавека лiчылi непаўнацэнным (непаўнавартасным), а значыцца, i непаўнапраўным членам грамадства.

    Пра гэтых людзей узгадвалi ў размове толькi адмоўна, з падкрэсленым грамадскiм асуджэннем: векавуха, засядзелася ў дзеўках, стары халасцяк, дзяцюх. Халастых, а значыцца, i бяздзетных людзей, не прымалi ў кампанii жанатых людзей, не запрашалi прымаць удзел у выкананнi вясельных абрадаў (напрыклад, у святы або ў каравайнiцы), не бралi хроснымi бацькамi.

    Пасля сарака гадоў адзiнокiм (нежанатым) людзям усё часцей i часцей прыходзiлася ўдзельнiчаць толькi ў пахавальным абрадзе. На працягу года былi святы, калi грамада выказвала сваё ганьбаванне той моладзi, якая не стварыла сям’ю. Так, на Каляды незамужнiм дзяўчатам у хату прыцягвалi вялiкае бервяно, да якога маглi прывязаць дзяўчыну на некалькi дзён.

    А бацькi пакорна глядзелi на ўсё, а потым павiнны былi выкупiць сваё дзiця. На Масленiцу халасцякам на ногi прывязвалi драўляныя «кандалы» або калодку, якую трэба было цягнуць аж да хаты або шчодра адкупiцца. Часам хлопец цi дзяўчына ў пакаранне за сваю ўпартасць цi «пераборлiвасць» павiнны былi цягнуць бервяно праз усю вёску. Такiя меры вырашэння праблемы лiчылiся вельмi эфектыўнымi, таму што пасля гэтага ў вёсцы гулялi адразу некалькi вяселляў.

    Пасля смерцi дзяўчыну, якая не ўзяла шлюб пры жыццi, сiмвалiчна аддавалi замуж. Яе апраналi i хавалi ў вясельным строi. Казалi, што на тым свеце яна стане «нявестай Хрыстовай». Бясшлюбнасць магла быць «насланай» (знахары маглi з дапамогай рытуальных дзеянняў i рэчаў забраць шлюбную долю чалавека) цi «праклятай» (калi мацi наслала праклён на ўласнае дзiця).

    У народнай культуры ўсходнiх славян i сёння iснуе шмат спецыяльных рытуальных дзеянняў, накiраваных на папярэджанне бясшлюбнасцi: Ужо пры нараджэннi дзiцяцi бацькi праграмавалi яго будучыню. Так, калi нараджалася дзяўчынка, пад парогам закапвалi яе «дзiцячае месца», каб яна своечасова пакiнула бацькоўскую хату, г.зн. узяла шлюб.

    На працягу года бацькам неабходна было выконваць шэраг забаронаў i абмежаванняў. Напрыклад, для таго, каб дачка выйшла замуж у гэтым годзе, трэба было, каб на Благавешчанне ўся сям’я была дома; асаблiва забаранялася запрашаць у гэты дзень да сябе староннiх дзяўчат i жанчын. Каб дачка хутчэй выйшла замуж, на Юр’я (6 мая) трэба было абавязкова адчынiць усе вокны i замкi. Каб выйсцi замуж, напярэдаднi свята святой вялiкапакутнiцы Кацярыны (7 лiстапада), незамужнiм дзяўчатам неабходна было прытрымлiвацца строгага посту.

    Каб выйсцi замуж i на будучы год зацяжарыць, незамужнiя дзяўчыны на Вербнiцу плялi вянок з галiнак вярбы. Асаблiва эфектыўным лiчыўся абрад на парушэнне бясшлюбнасцi, выкананы на Вадохрышча. Для гэтага бралi хрышчэнскую ваду, дзялiлi на тры часткi i казалi пры гэтым: «Во имя Отца и Сына и Святого Духа».

    На ваду чыталi замову: «Беда лиха, отдай жениха рабе Божьей (имя) в супружество, к замужеству, к мягкой подушке, к брачной постели. Заведи глаза женихам, чтобы они на рабу (имя) глядели, не нагляделися, смотрели, не насмотрелися, скучали, не наскучалися. И была бы раба (имя) для них краше солнца красного, слаще меда майского. Аминь».

    Адной часткай трэба было напаiць дзяўчыну, другой – памыць яе, а трэцюю частку вылiць за парог хаты.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ac5af3db6312e71f.html

    У асяроддзі аднавяскоўцаў да людзей, якія не ўступілі ў шлюб, ставіліся з пэўнай доляй асуджэння, пагарды і шкадавання. На Каляды і Масленіцу халасцякам і незамужнім дзяўчатам у якасці грамадскай вымовы за тое, што яны не стварылі сям'ю, жанчыны прывязвалі да нагі драўляную калодку.

    Нярэдка ў хату, дзе жыла незамужняя дзяўчына ці хлопец-халасцяк, якія, на думку аднавяскоўцаў, даўным-даўно павінны былі стварыць сям'ю, маглі прывалачы велізарную калоду ці бервяно, якое ляжала пасярэдзіне хаты некалькі дзён, пакуль бацькі не дадуць «выкуп» за сваё нядбайнае дзіця.

    Такія меры лічыліся даволі эфектыўнымі, таму што пасля падобнага ўздзеяння некаторыя з маладых людзей спраўлялі доўгачаканыя вяселлі. Прычыны бясшлюбнасці звязвалі з парушэннямі рэгламентацыі і традыцыйных нормаў рытуальных паводзін: напрыклад, маладым людзям забаранялася сядзець на парозе ці штосьці перадаваць праз парог: продкі ўгневаюцца і назаўжды пакінуць жыць у адзіноце.

    Па той жа прычыне тым, хто не працягнуў свой род (г. зн. маладым людзям) забаранялася ўдзельнічаць у абрадах пахавання. Нявесце, якая выходзіла з хаты і ехала да вянца, забаранялася зачыняць дзверы бацькоўскай хаты, калі ў яе сям'і былі незамужнія сёстры і нежанатыя браты. Інакш яны не створаць сваю сям'ю, а назаўжды застануцца ў бацькоўскай хаце.

    З пакалення ў пакаленне перадавалася забарона біць венікам чалавека ці жывёлу: той, каго б'юць, стане сухім і худым, як венік, будзе пакутаваць ад каросты ці іншых скураных хвароб. Дзіця пасля ўдару венікам перастане расці, дзяўчына не выйдзе замуж, хлопец не жэніцца.

    У паўсядзённым жыцці смецце ў хаце трэба было замятаць ад далёкай сцяны да дзвярэй, са «сваёй» прасторы ў чужую. У адваротным выпадку лічылася, што дачка не выйдзе замуж, сын не жэніцца.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f9286f303c1c61ad.html

    КАБ СТВАРЫЦЬ СВАЮ СЯМ’Ю

    Бясшлюбнасць — стан дарослых людзей, якія пад прымусам нейкіх абставін ці па запавету (клятве) ніколі не бралі шлюб. Такіх людзей у народзе звалі “старымі дзевамі” ці “дзецюхамі”. Функцыянальна сюды таксама адносілі людзей, якія былі ў шлюбе, але страцілі сваю “другую палавіну”.

    Лічылася, што пасля смерці адзінокая дзяўчына на “тым” свеце будзе жаць тры надзелы крапівы, а халасцяк будзе пасвіць казлоў. Халастых, а значыць, і бяздзетных людзей, не прымалі ў кампаніі жанатых людзей, не запрашалі выконваць вясельныя абрады, не бралі хроснымі бацькамі і г.д.

    Пасля сарака гадоў адзінокім (нежанатым) людзям усё часцей і часцей прыходзілася ўдзельнічаць толькі ў пахавальным абрадзе: абмываць памерлага, капаць магілу і інш.

    У народнай культуры ўсходніх славян і сёння існуе шмат спецыяльных рытуальных дзеянняў, накіраваных на пазбаўленне ад бясшлюбнасці: Ужо пры нараджэнні дзіцяці бацькі праграмавалі яго будучыню. Так, калі нараджалася дзяўчынка, пад парогам закапвалі дзіцячае “месца”, каб яна своечасова пакінула бацькоўскую хату, г.зн. узяла шлюб.

    На працягу года бацькам неабходна было выконваць шэраг забарон і абмежаванняў. Напрыклад, для таго каб дачка выйшла замуж у гэтым годзе, трэба было, каб на Благавешчанне ўся сям’я была дома; асабліва забаранялася запрашаць у гэты дзень да сябе старонніх дзяўчат і жанчын.

    Каб дачка хутчэй выйшла замуж, на Юр’я (6 мая) трэба было абавязкова адчыніць усе вокны і адамкнуць замкі. Каб выйсці замуж, напярэдадні свята святой вялікапакутніцы Кацярыны (7 лістапада), незамужнім дзяўчатам неабходна было прытрымлівацца строгага посту.

    Павер’і аб буслах, якія прыносілі поспех і шчасце ў хату, прымушалі гаспадароў дапамагаць буслам у будаўніцтве гнёздаў: для гэтага на даху хаты замацоўвалі старое кола. Але існавала строгае правіла — гэта павінен быў зрабіць халасцяк з дапамогай адзінокай дзяўчыны.

    Тады буслы абавязкова паселяцца на гэтым даху, а маладыя людзі згуляюць вяселле. Каб выйсці замуж і на будучы год зацяжарыць, незамужнія дзяўчаты на Вербніцу плялі вянок з галінак вярбы.

    А яшчэ дзяўчыне (хлопцу) раілі стаць хроснай маці (бацькам) незаконнанароджанага хлопчыка (дзяўчынкі). Як толькі дзіця пойдзе сваімі ножкамі, дзяўчына (хлопец) пойдзе да шлюбу. Пасля таго як на вяселлі скончылі дзяліць каравай, нявесту саджалі на пуховую падушку.

    Потым на гэтую ж падушку саджалі тых дзяўчат, якія па розных прычынах не змаглі выйсці замуж, і чыталі малітвы святым, якія лічацца ахоўнікамі сямейнага шчасця.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20242




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz