ДЗЕДАВІЦА

ГОРА-БЯДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГОРА-БЯДА

    Гора — гэта дух, які мае выгляд дзіцяці. Яно такое ўчэпістае, што як прытуліцца да чалавека, дык цяжка адарваць. Але пакуль чалавек ад яго не пазбавіцца, не будзе мець шчасця. Гора адно не ходзіць, за сабою бяду водзіць.

    У гаспадарцы заўжды бывае ўпадак. Нездарма ж кажуць, што, хто мае статак, той мае і ўпадак. Але хто беражэцца, таго і Бог беражэ. Ад упадку, як і ад усялякага няшчасця, ёсць розныя прымхі.

    Людзі ад дзядоў навучыліся, што чаму шкодзіць, што памагае, што трэба рабіць, як часамі трапіцца які-небудзь упадак, як ратаваць гаспадарку ды ратавацца самім. Так Бог даў, што на ўсялякае ліха, на ўсялякую бяду ёсць чалавек і ратунак.

    Толькі трэба ўмець чым і як ратавацца. Ёсць сярод беларусаў такія ведуны, якія напярод усё бачаць, усё прыкмячаюць. Яны заўжды знаюць, які мае быць упадак, бо ёсць вельмі шмат прыкмет, якія добра гавораць, якое мае быць няшчасце ці бяда.

    На свеце так нічога не бывае, а ўсё мае сваё прызначэнне, усё робіцца, як Бог вяліць ці як ён папусціць. Калі папусціць Бог, тады Нядобры Дух камандуе ды вытварае якую-небудзь бяду і тым робіць упадак.

    Калі ж людзі ведаюць такія прымхі, то тады нішто чалавеку не нашкодзіць. Упадак як пачнецца, дык ён ідзе ключом і цягне адно за другім. Каб спыніць упадак, трэба парваць гэты ключ.

    Дзеля гэтага трэба знарок зрабіць які-небудзь упадак. Напрыклад, знарок жыўцом закапаць пеўня ці што-небудзь іншае. Упадак часцей за ўсё насылаюць ліхія людзі, тыя людзі, што знаюцца з Нядобрымі Духамі

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/30.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz