ДЗЕДАВІЦА

ПАДЛОГА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАДЛОГА

    Ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова П. у беларускіх вёсках была земляная або глінабітная, драўляная (мост) з’явілася значна пазней. П. сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы земляной – яшчэ і нізвай, урадлівай глебай.

    Рытуальнае пасыпанне П. зернем, прымеркаванае да Новага года, закліканае было замовіць будучы плён. Святасць П., што ўвасабляла ўрадлівую глебу, падкрэслівалася забаронай на яе пляваць, іначай з кожнага пляўка выведзецца д’ябал.

    На П., заслаўшы яе кажухом, завязвалі косы пад чапец нявесце, што не толькі паказвала на сімвалічнае прыпадабненне зямлі і жанчыны, але і звяртала ўвагу на пераходнасць сітуацыі. Менавіта на П. змяшчалі асобаў у стане пераходу, перадусім чалавека ў перадсмяротнай агоніі.

    Па словах П. Шпілеўскага, сяляне самі прасілі ў такі час пакласці іх долу і рабілі з гэтага звычаю “нешта ўрачыстае”. На П. ля парога, разаслаўшы чорны кажух, клалі парадзіху ў апошнія, самыя пакутлівыя хвіліны родаў.

    Хворае на начніцы дзіця садзілі на посцілку, разасланую на П. сярод хаты, і змяталі на яго адусюль смецце. Кірунак долу вызначаў у маніпуляцыях з П. адпаведныя наступствы: бабка – павітуха здымала з сябе пояс, абводзіла ім тры разы вакол жывата парадзіхі і кідала яго на П., дзе ён ляжаў да вызвалення жанчыны ад яе цяжару.

    На некалькі імгненняў “пад пол” кума клала немаўля пасля вяртання з царквы, каб “сагнаць з яго ўсё злое”. Склеп, падполле ў структуры жытла з’явіліся даволі позна, і таму ў народных вераваннях душы продкаў і розныя духі “пасяляліся” ўмоўна пад П. Там месціўся і вуж – дамавік.

    У дачыненні да П. захоўвае сваё значэнне рэгламентацыя яе падмятання, калі ў дзень ад’езду кагосьці з родных П. не падмятаюць.

    У пахавальна – памінальнай абраднасці звычай месці ад парога да стала разумеўся як форма запрашэння памерлых, а вымятанне да парога – як іх выправаджэнне.

    Наагул дошкі П. сімвалічна звязваліся з ідэяй шляху, толькі ўздоўж іх клалі нябожчыка, бачанне ж падмятанне ў сне прадказвала хуткую дарогу. Каб замовіць шчасце і дабрабыт у хаце, на наваселле госці кідалі на П. манеты; на Тройцу засыпалі П. зялёным аерам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3853

    ПАДЛОГА

    Падлога - ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова падлога у беларускіх вёсках была замляная або глінабінтая, драўляная з'явілася значна пазней. Падлога сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы замляной - яшчэ і з нівай, урадлівай глебай. Рытуальнае пасыпанне падлогі зернем, прамеркаванае да Новага года, закліканае было замовіць будачы плён.

    Святасць падлогі, што ўвасабляла ўрадлівую глебу, падкрэслівалася забаронай на яе пляваць, іначай з кожнага пляўка выведзецца д'ябал. На падлозе, заслаўшы яе кажухом, завязвалі косы пад чапец нявесце, што не толькі паказвала на сімвалічнае прыпадабненне зямлі і жанчыны, але і звяртала ўвагу на пераходнасць сітуацыі.

    На падлозе ля парога, разаслаўшы чорны кажух, клалі парадзіху ў апошнія, самыя пакутлівыя хвіліны родаў. Кірунак долу вызначаў у маніпуляцыях з падлогай адпаведныя наступствы: бабка-павітуха здымала з сябе пояс, абводзіла ім тры разы вакол жывата парадзіхі і кідала яго на падлогу, дзе ён ляжаў да вызвалення жанчыны ад яе цяжару.

    На некалькі імгненняў "пад пол" кума клала немаўля пасля вяртання з царквы, каб "сагнаць з яго ўсё злое". У дачыненні да падлогі захоўвае сваё значэнне рэгламентацыя яе падмятання, калі ў дзень ад'езду кагосьці з родных падлогу не падмятаюць.

    У пахавальна-памінальнай абраднасць звычай месці ад парога да стала разумеўся як форма запрашэнне да парога - як іх выправаджэнне. Каб замовіць шчасце і дабрабыт у хаце, на навяселле госці кідалі на падлогу манеты; на Тройцу засыпалі падлогу зялёным аерам.

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=109&category=10&mode=detail




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz