ДЗЕДАВІЦА

ДЗЕВЯЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЕВЯЦЬ

    У лічбавым кодзе сімволіка гэтага ліку вынікае хутчэй за ўсё з таго, што гэта трохразовае паўтарэнне трыяды. Таксама трэба прыняць пад увагу дзевяцімесячную працягласць жаночай цяжарнасці. Дзевяцярычнасць прасочваецца ў тапаграфіі некаторых сакральных аб’ектаў.

    Так, Дзявочую гару блізу Трыполля (Україна) знаходзіўся ахвярнік – печ пачатку н. э. з 9 паўсферычнымі секцыямі-паглыбленнямі, а на гарадзішчы Паганскае, недалёка ад гары Дзевін і р. Дыя (“багіня”?) у Маравіі (Чэхія) – ахвярнік X ст. з 9 ямамі.

    На думку Б. Рыбакова, 9 ахвярных ямаў на гары, прысвечанай багіні – дзеве, прымеркаваныя да ліку месяцаў цяжарнасці. У Лагойскім р-не (в. Крамянец), калі доўга не было дажджу, павінны былі сабрацца 9 удоў і падважыць Святы (Дажбогаў) камень. Існавала павер’е, што тады на трэці дзень пойдзе дождж.

    У літоўскім фальклоры згадваюцца 9 іпастасяў Пяркунаса. Вядомы літоўскія казачныя сюжэты пра 9 братоў і пра 9 – галовага цмока. Паводле беларускіх звычаяў, дзяўчынкі пачыналі ткаць паясы да свайго вяселля з 9-ці 12-гадовага ўзросту. Пры першым купанні дзіцяці ў ночы клалі 9 вугольчыкаў з печы.

    Як сведчыць паданне пра лідскі замак, калісьці туды прыйшлі 9 манахаў – францысканцаў з мэтай пашырэння хрысціянства, але былі забіты літвінамі – паганцамі. На іх магіле выраслі 2 сасны, з якіх, калі адсекчы галінку, сочыцца кроў.

    У паданні пра Лаўрышава (Навагрудскі р-н) апавядаецца, што раней на месцы вёскі рос дрымучы лес, і там у хаце жыла ўдава з дачкой і 9 сынамі – асілкамі. У магічных абрадах прынята накрэсліваць 9 крыжоў.

    Асаблівую моц мела вада, узятая з 9 водных крыніцаў ( рэчак або студняў). Струк гароху з 9 або 12 гарошынамі мог спыніць вясельны поезд, калі ж такі струк перакінуць праз страху, то можна ўсіх удзельнікаў вяселля ператварыць у ваўкоў (гл. Ваўкалак).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1242




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz