ДЗЕДАВІЦА

РОЗУМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РОЗУМ

    1.Здольнасць чалавека лагічна і творча мысліць, абагульняць вынікі пазнання. Чалавек вялікага розуму. Яна адрозніваецца і розумам і прыгажосцю. Прыродны розум.

    2.Разумовае развіццё, інтэлект. Розум дыктаваў ёй зрабіць так. Што галава, то розум. (прыказка). Каб не твой розум ды не наша хітрасць, прапалі б усе на свеце (прымаўка). Людзей слухай, а свой розум май (прыказка). Па адзенні сустракаюць, а па розуму праводзяць (прыказка).

    3.Пераноснае значэнне: Пра чалавека, як носьбіта інтэлекту. Лепшыя розумы чалавецтва (вялікія мысліцелі, вучоныя; высокае). Ад (з) вялікага розуму (размоўнае, іранічны сэнс) — здуру, па дурасці. Давесці да розуму каго-небудзь (размоўнае) — тое, што і на розум наставіць. Дайсці да розуму (размоўнае) — паразумнець, разабрацца ў чым-небудзь. Дайсці сваім розумам (размоўнае) — самастойна разабрацца ў чым-небудзь. Жыць сваім розумам (размоўнае) — прытрымлівацца сваіх поглядаў, быць самастойным ва ўсім. Жыць чужым розумам (размоўнае) — прытрымлівацца чужых поглядаў, не маючы самастойнай думкі. Звесці з розуму каго-небудзь (размоўнае) — 1) давесці да страты розуму; 2) захапіць, зачараваць. Яе прыгажосць звяла з розуму хлопца. З розумам або з галавой (рабіць што-небудзь.) (размоўнае) — разумна, з веданнем справы. З розуму сышло (размоўнае) — зусім забыў. На розум наставіць (навесці) каго-небудзь (размоўнае) — даць разумную параду, навучыць чаму-небудзь добраму. Не пры сваім розуме хто-небудзь (размоўнае) — не зусім нармальны псіхічна. Прыйсці да розуму (размоўнае) — стаць разважлівым. Пры сваім розуме хто (размоўнае) — у нармальным псіхічным стане. Розум за розум заходзіць у каго-небудзь (размоўнае) — не ў стане разумна разважаць, дзейнічаць з-за разгубленасці, мноства спраў. Розуму не дабяру (размоўнае) — не магу зразумець, здагадацца. Траціць розум — 1) дурнець; 2) ад каго-чаго, надта захапляцца кім-, чым-неубдзь. (размоўнае). Ці маеш ты розум? (размоўнае) — ці разумееш ты, што робіш?




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz