ДЗЕДАВІЦА

ГУДАВІЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГУДАВІЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА

    Этнаграфічны аб’ект і, верагодна, помнік язычніцкага культу каля в. Гудзевічы і в. Верхалес Чэрвенскага р-на. Паводле будовы нагадвае аналагічныя помнікі смаленскіх крывічоў і Паўн. Букавіны, што дазваляе датаваць помнік канцом 1-га тысячагоддзя н. э.

    Размешчана на невысокім узгорку, які называюць Святая, або Мар’іна Горка. Уяўляе сабой пляцоўку (52*53 м), абкружаную невысокім валам і ровам; уваход з З.

    У цэнтры пляцоўкі ляжыць камень з выявай, якая нагадвае свет чалавечай ступні (захаваўся ў пашкоджаным выглядзе). Мясцовыя жыхары да апошняга часу ушаноўвалі камень, лічылі, што гэта выява “следу маці божай” (ці святой Магдалены).

    Гэта дае падставу меркаваць пра перажытак ушанавання нейкага старажытнага жаночага бажаства. Ля каменя захаваўся архаічны каменны крыж; каля яго ставілі высокія ўшанавальныя крыжы (драўляныя, пазней металічныя), якія ўпрыгожвалі вышытымі ручнікамі, садзілі кветкі, рабілі ахвярапрынашэнні (кветкі, цукеркі і інш.).

    Пры раскопках ля каменя (на глыбіні 0,2 – 0, 25 м) выяўлены сляды вогнішчаў. Помнік упершыню апісаны А. Ельскім у канцы 19 ст., у 1985 – 86 даследаваўся Э. М. Зайкоўскім.

    Прыблізна за 1 км на Пн ад Г. с. раней стаяў каменны ідал (стод) у выглядзе слупа з чалавечым тварам, які быў вядомы сярод насельніцтва пад назвай “Цар Давід” (не захаваўся).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11883




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz