ДЗЕДАВІЦА

ПАЛОМНІЦТВА І ПАКЛАНЕННЯ БЛАКІТНАЙ КРЫНІЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЛОМНІЦТВА І ПАКЛАНЕННЯ БЛАКІТНАЙ КРЫНІЦЫ

    Паломніцтва і пакланення Блакітнай крыніцы Слаўгарадскага раёна. Было прынята рашэнне аб наданні гэтым аб’ектам статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

    Члены навукова-метадычнай Рады не толькі высока ацанілі вялікае культурнае і сацыяльнае значэнне прадстаўленых традыцый Магілёўшчыны, але і якасць іх прэзентацый.

    Традыцыя паломніцтва і пакланення Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне налічвае больш за тысячу год і адбываецца на свята Мядовы Спас, якое называюць у народзе Макавей.

    Яна звязана з ушанаваннем Жыватворнага крыжа Гасподня, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў. Сама крыніца – цікавы і незвычайны прыродны аб’ект.

    Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу – 8 градусаў вышэй за нуль, яна не замярзае зімой і не награваецца ўлетку. Цікава, што абрад ушанавання крыніцы практычна не змяніўся і бытуе ў актыўнае форме ў нашы дні.

    Сюды штогод 14 жніўня з’язджаюцца шматлікія паломнікі не толькі са Слаўгарадчыны, але і іншых рэгіёнаў вобласці, нават прымежных тэрыторый Расіі і Украіны.

    Адбываецца Хросны ход да крыніцы, вадасвятны малебен, абрад хрышчэння дзяцей. Паломнікі вераць у гаючыя ўласцівасці крынічнай вады, і таму акунаюцца ў яе з вялікім задавальненнем, а таксама набіраюць яе з сабой.

    Дарэчы, існуе яшчэ адна асвечаная часам традыцыя: дакранацца да валуноў, што размяшчаюцца паблізу, прасіць поспеху, здароўя і дабрабыту.

    Крыніца: http://govorim.by/mogilevskaya-oblast/slavgorod/novosti-slavgoroda/80992-status-nemateryyalnay-gstoryka-kulturnay-kashtonasc-belarus-atrymal-dva-abrady-magleskay-voblasc.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz