ДЗЕДАВІЦА

КАЖАН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЖАН

    Жывёла, шырока прадстаўленая ў міфалагічных вераваннях беларусаў. Згодна з народнымі ўяўленнямі, у К. ператвараецца мыш, якая з’ела штосьці ў царкве або наагул асвечанае. За з’едзеную благавешчанскую прасвірку Бог зрабіў мыш К. – істотаю, што ўдзень не бачыць, а ўночы ловіць камароў ды мошак.

    Лічылі, што ў К. можа ператварыцца пацук, у якога ад старасці вырастаюць крылы. К. называлі начным чортам, здольным прыносіць як няшчасце, так і шчасце – таму яго стараліся злавіць на Купалле, бо выпушчаны потым на волю ён можа прынесці свайму збавіцелю багацце. Наагул К. успрымалі як начных духаў, што прыносяць людзям долю, нядолю, здароўе, хваробу прыгажосць, брыдоту.

    У які дом заляціць К., там неўзабаве нехта памрэ. Калі К. сядзе на падлетка, той перастане расці, а калі ўваб’ецца ў валасы – яны саб’юцца ў каўтун, калі сядзе на галаву – яна пакрыецца пархамі. Калі К. праляціць пад кілой у быка – той пачне кульгаць, калі пад вымем у каровы, то ў яе прападзе ці сапсуецца малако, і тады яе трэба падкурваць разам з купальскімі зёлкамі і самім К. (“клін клінам”).

    Казалі, што К. могуць паўставаць у чалавечым абліччы або ператварацца ў грошы, калі К. пакласці ў скрыню з безліччу дзірачак на трынаццаць дзён. У К. народ бачыў увасабленне душы чараўніка. Каб паўплываць на шкадліўцаў, лавілі К. і, абвязаўшы суравымі палатном і ніткаю, падвешвалі ў комін.

    Як будзе пятрэць К., выпетрае і вядзьмак і прыбяжыць прасіцца вызваліць К. Здохне К., і ведзьмару прыйдзе канец. Памерлы чараўнік пасля смерці таксама з’яўляўся ў выглядзе К. З дапамогаю гэтай істоты, лічылася, можна зрабіцца нябачным. Дзеля гэтага трэба было пасадзіць К. у гаршчок, завязаць анучкаю з дзірачкаю, закапаць апоўначы ў мурашніку і бегчы з лесу не азіраючыся, каб не пачуць кажановага крыку (бо калі пачуеш – памрэш).

    Праз сем дзён, калі гаршчок дастаюць, ад К. застаюцца толькі костачкі. З іх трэба выбраць кручок і вілкі і, узяўшы іх у рот, чалавек нібыта становіцца невідзімкаю. З гэтымі костачкамі была звязана і любоўная магія. Калі зачапіць кажановым кручком дзяўчыну, яна адразу закахаецца; калі ж яна надакучыць – дастаткова адпіхнуць яе вілачкамі, і яна разлюбіць.

    Гэтаксама, казалі, можна прываражыць і хлопца, колючы яго косткаю ў сэрца (гл. Любізнік). Карчмары, каб прывабіць пітакоў, прыбівалі да сцяны К. Выкарыстоўвалі К. і ў якасці знахарскага сродку.

    Хвораму на ліхаманку давалі на тры дні насіць пад пахаю згорнутага ў анучку жывога К., пасля чаго трэба яго выпусціць, і ён, прыняўшы хваробу на сябе, занясе яе далёка ад чалавека. Ад радзімцаў (падучай) лячылі крывёю К.

    Па К. спрабавалі вызначыць і бліжэйшае надвор’е: калі К. хутка з’яўляліся пасля заходу сонца і ляталі дапазна, гэта абяцала ясную пагоду.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    КАЖАН - кажан, які звычайна /хаваецца днём і паказваецца ўжо пасля заходу сонца.

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=6




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz