ДЗЕДАВІЦА

АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА

    Пяклі да сямейных і каляндарных свят і абрадаў – ім сустракалі і частавалі гасцей, яго неслі ў поле, ідучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі свойскай жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам – павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі на смак, елі з баршчом за святочным сталом.

    Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на брэстчыне захавалася стараж. Назва такога пірага – скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі святочныя пшанічныя пірагі маладым – месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам).

    Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на векі дзежкі свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прясным (мёртвы хлеб) – корж, гарачыкі, галушкі. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, “ па крошцы” раздавалі ўсім прысутным за жалобным сталом. На каляды пяклі жытнія пірагі – каляднікі, якімі звычайна абдорвалі каляднікаў.

    На саракі выпякалі 40 піражкоў (галушак, варэнікаў) з макам або з фасоляй (на Палессі іх называлі саракаі, бапкі). Сярод вялікага посту пяклі храсцы – крыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, ідучы сеяць. На благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на вялікдзень – здобныя пірагі (паскі, калачы).

    На Юр’я на Палессі пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта (Пружаншчына), а ў Бярозаўскім р-не гатавалі піражок – юрок, ішлі з ім на поле і клалі ў жыта: калі жыта яго не пакрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай.

    У некаторых мясцовасцях на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы пяклі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні купалля).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8393




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz