ДЗЕДАВІЦА

ПЕЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕЧ

    Адзін з асноўных рытуальных цэнтраў сялянскага жылля — ачаг, вакол якога ў халодны час групавалася жыццё ў хаце, а таксама рыхтавалася ежа. Яшчэ і сёння існуе выраз "танчыць ад печкі", якое недвухсэнсоўна ўказвае на яе цэнтральнае (адно з першарадных) месца ў хаце.

    * Да печы заўсёды ставіліся з вялікай увагай і павагай. На ёй адпачывалі, яна сагравала і лячыла.

    * Вакол печы былі расстаўленыя ўсе хатнія атрыбуты: венік, вілы, качарга, дзяжа, — а за печкай жыў захавальнік сямейнага дабрабыту — дамавік.

    * Канструкцыя печы цалкам паўтарала структуру хаты і таксама з'яўлялася ўвасабленнем міфапаэтычнай мадэлі свету. Яе структурныя гарызонты адпавядалі нашаму ўспрыманню часу.

    Падпечак (як і склеп) сімвалізаваў мінулае; вусце і засланка — дзень сённяшні; труба (комін), якая перакрывалася юшкай (душой, душкай), — будучыню.

    * "Завіхацца каля печы" — выключна жаночы занятак. Падтрыманне агню і падрыхтоўка ежы былі падобныя на падтрыманне жыцця на зямлі.

    * Печ — захавальніца агню — той энергіі, якая сімвалізуе жыццё ў хаце і яе дабрабыт. У штодзённым жыцці агонь у печы на ноч не тушылі.

    Перад тым, як зачыніць — "засланіць" — печ ад сонца (адгэтуль і засланка) ці агонь у печы, гаспадыня павінна была засыпаць у невялікае паглыбленне вугельчыкі і прыкрыць іх попелам. Раніцай вугельчыкі раздзімалі, і печ ажывала зноў.

    * Дасведчаныя гаспадыні ведалі: каб захаваць дастатак і дабрабыт у хаце, нельга аддаваць вугельчыкі са сваёй печы, а пераязджаючы ў новую хату, трэба было абавязкова ўзяць з сабою некалькі вугельчыкаў са старой печы і перанесці ў новую.

    * Печ "замірала", калі ў хаце хтосьці паміраў. Тады на працягу трох дзён агонь у печы распальваць строга забаранялася.

    * Агонь у печы маглі патушыць падчас эпідэміі. Тады ва ўсім паселішчы ў хатах "астывалі" печы. А затым ад хаты да хаты неслі "жыватворны" — ажыўляльны агонь, распалены пры дапамозе трэння.

    * Значная колькасць рытуалаў сямейнай скіраванасці выконвалася пры непасрэдным удзеле печкі. Белы колер печы і яе месца размяшчэння (каля парога) сведчылі пра ролю пасрэдніка паміж жывымі і мёртвымі.

    Вярнуўшыся з могілак і зайшоўшы ў хату, трэба было абавязкова прыкласці рукі да печы — "сагрэць" іх, затым зазірнуць у печ, каб пазбавіцца ад нуды па нябожчыку і страху перад ім.

    Печ заўсёды імкнуліся трымаць зачыненай. Лічылася, калі яе не зачыніць падчас адпраўлення кагосьці ў дарогу, таму чалавеку не пашанцуе.

    * Печ зачынялі, калі жанчыны садзіліся ткаць, каб праца ішла спарней.

    * Выняўшы хлеб ці іншую ежу з печы, яе абавязкова зачынялі, папярэдне паклаўшы туды некалькі пален, каб дабрабыт у хаце "не пераводзіўся".

    * Сярод беларусаў існавала строгая забарона: пакуль у печы выпякаецца хлеб, на яе нельга садзіцца.

    * Адмысловая ўвага надавалася пячной трубе — коміну. Спецыфічны "выхад" з хаты стаў своеасаблівым каналам паміж "гэтым" і "тым" светам: з коміна вылятаюць і праз яго прылятаюць нячыстая сіла, душы памерлых, хваробы, доля-нядоля і г. д.

    * Падчас памінальных дзён, якія ладзілі на працягу года, комін адкрывалі, каб душы памерлых маглі прыляцець у хату і "пачаставацца" тымі стравамі, якія гаспадары знарок пакідалі на стале на ноч.

    * Калі ў хаце паміраў чалавек, комін зачынялі, а дзверы адчынялі, каб душа "не выляцела" ў трубу і не дасталася д'яблу. А калі паміраў вядзьмак, усё рабілі наадварот.

    * Пры набліжэнні навальніцы трэба было абавязкова зачыніць трубу, каб нячыстая сіла не ўляцела ў хату і Ілья-грамабой не стукнуў агністай стралой (маланкай).

    * Імкнуліся трымаць трубу зачыненай, калі ў хаце была цяжарная жанчына. Баяліся, што нячыстая сіла выкрадзе душу яшчэ не народжанага дзіцяці.

    * На беларускім Палессі ў дзень восеньскага раўнадзенства выконваўся абрад "Жаніцьба коміна". З гэтага дня агонь уносілі ў хату, з дапамогай адмысловага рытуалу яго "прыручалі" да хаты, злучаючы "шлюбнай сувяззю" з печчу.

    * Калі гублялася скаціна, гаспадыня клікала кароўку менавіта праз комін.

    * Не кожны пячнік мог скласці добрую печ, а толькі той, хто валодаў пэўнай інфармацыяй і прафесійнымі навыкамі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленні і захоўваліся як тайна.

    Акрамя гэтага, печ служыла інфарматарам для людзей: — з печкі выскачыў вугольчык — чакай злоснага госця; — у печы штосьці вухкае — хтосьці сыдзе з хаты; — цэгла выпала — у сям'і хтосьці з жанчын памрэ.

    Аксана Катовіч, Янка Крук

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/abradnyja_simvaly

    ПЕЧ

    Адзін з асноўных рытуальных цэнтраў сялянскага жылля – ачаг, вакол якога ў халодны час групавалася жыццё ў хаце, а таксама рыхтавалася ежа. Яшчэ і сёння існуе выраз «танчыць ад печкі», якое недвухсэнсоўна ўказвае на яе цэнтральнае (адно з першарадных) месца ў хаце. Да печы заўсёды ставіліся з вялікай увагай і павагай.

    На ёй адпачывалі, яна сагравала і лячыла. Вакол печы былі расстаўленыя ўсе хатнія атрыбуты: венік, вілы, качарга, дзяжа, – а за печкай жыў захавальнік сямейнага дабрабыту – дамавік. Канструкцыя печы цалкам паўтарала структуру хаты і таксама з'яўлялася ўвасабленнем міфапаэтычнай мадэлі свету.

    Яе структурныя гарызонты адпавядалі нашаму ўспрыманню часу. Падпечак (як і склеп) сімвалізаваў мінулае; вусце і засланка – дзень сённяшні; труба (комін), якая перакрывалася юшкай (душой, душкай), – будучыню. «Завіхацца каля печы» – выключна жаночы занятак. Падтрыманне агню і падрыхтоўка ежы былі падобныя на падтрыманне жыцця на зямлі.

    Печ – захавальніца агню – той энергіі, якая сімвалізуе жыццё ў хаце і яе дабрабыт. У штодзённым жыцці агонь у печы на ноч не тушылі. Перад тым, як зачыніць – «засланіць» – печ ад сонца (адгэтуль і засланка) ці агонь у печы, гаспадыня павінна была засыпаць у невялікае паглыбленне вугельчыкі і прыкрыць іх попелам.

    Раніцай вугельчыкі раздзімалі, і печ ажывала зноў. Дасведчаныя гаспадыні ведалі: каб захаваць дастатак і дабрабыт у хаце, нельга аддаваць вугельчыкі са сваёй печы, а пераязджаючы ў новую хату, трэба было абавязкова ўзяць з сабою некалькі вугельчыкаў са старой печы і перанесці ў новую.

    Печ «замірала», калі ў хаце хтосьці паміраў. Тады на працягу трох дзён агонь у печы распальваць строга забаранялася. Агонь у печы маглі патушыць падчас эпідэміі. Тады ва ўсім паселішчы ў хатах «астывалі» печы. А затым ад хаты да хаты неслі «жыватворны» – ажыўляльны агонь, распалены пры дапамозе трэння.

    Значная колькасць рытуалаў сямейнай скіраванасці выконвалася пры непасрэдным удзеле печкі. Белы колер печы і яе месца размяшчэння (каля парога) сведчылі пра ролю пасрэдніка паміж жывымі і мёртвымі.

    Вярнуўшыся з могілак і зайшоўшы ў хату, трэба было абавязкова прыкласці рукі да печы – «сагрэць» іх, затым зазірнуць у печ, каб пазбавіцца ад нуды па нябожчыку і страху перад ім.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/a7c4f025f248ea29.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz