ДЗЕДАВІЦА

ДЗІЦЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗІЦЯ

    У сацыяльна-узроставай герархіі займае асобнае, вылучанае месца, надзяляецца рысамі святасці, бязвіннасці, чысціні і ў той жа час успрымаецца як пасланец іншага свету, як істота, што цалкам не парвала сувязі з “тым” вымярэннем. Сімвалічная сувязь немаўляці з іншасветам асабліва выразна выступае ва ўяўленнях пра яго асаблівую схільнасць да хваробаў, сурокаў ды іншых дзеянняў дэманаў.

    Праводзіцца выразная паралель паміж навародкам у першыя хвіліны яго жыцця і нябожчыкам у плане супадзення рытуальных дзеянняў па пераводзе іх з аднаго свету ў другі. Найбольш небяспечны перыяд у жыцці Дз. – час паміж нараджэннем і хрышчэннем, калі немаўля магло быць падменена з боку нячыстай сілы.

    З-за гэтага яго не раілі пакідаць аднаго (узгадаем звычай начнога “вартавання” нябожчыка), абстаўлялі шэрагам рэчаў – апатрапеяў, закрывалі ад чужых позіркаў. Уваход немаўляці ў свет людзей пазначаўся спецыяльнымі абрадамі (гл. Роды), якія з цягам часу зліліся з царкоўным хрышчэннем, а зацвярджэнне ў соцыуме – з радзінамі (сямейна – абшчынным святкаваннем нараджэння дзіцяці).

    Абрадавыя функцыі Дз. замацоўвалі іх асноўную семантыку чысціні. Найперш узгадаем звычай навагодняга “засявання” – хлопчыкі хадзілі па хатах, сеялі зерне з адмысловымі прыгаворамі. Успрыманне іх узросту супадала з ідэяй нараджэння новага і ўлучалася ў магічны кантэкст. Дз. бралі непасрэдны ўдзел у веснавых заклічках, іх функцыя часам зводзілася да ролі вестуноў вясны. Гэта яшчэ раз суадносіць узрост Дз. з “дзяцінствам” прыроды і ўскосна падкрэслівае “прыход” Дз. і вясны з тагасветнай прасторы.

    Пераход Дз. у падлеткавы стан замацоўваўся праз шэраг рытуалаў. Так, смаленскія беларусы дзяўчынцы гадоў шасці ўпершыню дазвалялі прасці нітку, потым пражу спальвалі, а попел дзяўчынка з’ядала. У Віцебскай губ. На сямі – васьмігадовых дзетак надзявалі штонікі ці спаднічкі на “старызне” – адзенні бацькоў, каб “даўжэй пажыць”.

    Асобнай семантыкай і функцыямі надзялялася ў традыцыйнай культуры пазашлюбнае Дз. Паўсюль такое Дз. называлі Багданам, Багданькай – дадзеным Богам. Дарэчы, такое “сваяцтва” з Богам тлумачыць павер’е пра тое, што пазашлюбна народжаным Дз. асабліва шанцуе ў жыцці. Называнне такога дзіцяці “чуркай” на моўным роўні паходзіць ад славянскага азначэння продкаў (чуроў – прашчуроў; гл. Чур, Чурыла) і пацвярджае ідэю аб кругазвароце душаў, перасяленні душы продка ў немаўля.

    Маюць міфалагічна – сімвалічны падтэкст і найменні “крапіўнік” (гл. Крапіва), хоць тут адбіліся сацыяльныя пачуцці пагарды ў дачыненні да маленькіх бязбацькавічаў. Наагул раслінны код важны ў найменнях пазашлюбных Д.: параўн. хаця б палескую назву “самасей”; мае месца і сувязь іх з метэаралагічнымі з’явамі (сляпы дождж ідзе ў момант іх зачацця).

    Народжаныя па-за шлюбам дзеці не маглі прэтэндаваць на ўдзел у важных рытуалах, але надзяляліся асаблівымі магічнымі якасцямі – станавіліся знахарамі або чараўнікамі (наймацнейшай лічылася ведзьма, народжаная без бацькі ад жанчыны – “крапіўніцы”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1312




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz