ДЗЕДАВІЦА

"ПАЛЕСКАЯ ВЕДА"
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    "ПАЛЕСКАЯ ВЕДА"

    "Веда" (са старажытнаарыйскай мовы veda) азначае не што іншае, як веды. Гэтая назва заключае ў сабе ўсю сістэму практычных, міфалагічных, астралагічных і фальклорных ведаў пра родную старонку, а па вялікім рахунку пра сусвет і існаванне чалавека ў ім.

    Ды i цi не цiкава даведацца аб тым, што пад вугал дома, якi толькi пачынаў будавацца, закопвалi галаву пеўня, што сiмвалiзавала калiсьцi пачатак жыцця дома i была своеасаблiвай ахвярай дрэвам-татэмам.

    Аказваецца, што ў нашых продкаў “сцены i страха дома iзалявалi яго ад знешняга свету, а вокны i дзверы — звязвалi з iм”. Парог — гэта “сiмвалiчная мяжа памiж тым i гэтым светам”.

    Таму i нарадзiлася звычка — жанiх уносiць у дом нявесту на руках, каб “абаранiць яе ад уплыву таго свету”. Раўнавага цi раўнапраўе мужчыны i жанчыны — гэта касмiчны закон, якi ўвасабляе ў сабе Гармонiю”.

    Як дасягалi такой гармонii? Уменнем працаваць, ткаць, шыць, вышываць. Нашы продкi-земляробы штогод назiралi, як зерне, пахаванае ў зямлю, узрастае новым коласам, вяртаецца ў новым, лепшым вобразе, чым напачатку.

    Менавiта гэта стала для палешукоў, а можа, i не толькi для iх, падставай для ўстойлiвай веры ва ўваскрашэнне душ пасля смерцi.

    Вiктар БЕЛАВУСАЎ

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=35057




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz