ДЗЕДАВІЦА

ЗАПАРОЖЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАПАРОЖЦЫ

    Староннія гледачы, якія ў час вяселля не сядзелі за вясельным сталом, а стаялі за парогам і ўдзельнічалі толькі ў забавах і танцах.

    У час падзелу караваяў маладых З. клікалі ў хату, куды яны ўваходзілі з памялом і лапатай, забіралі сваю частку каравая, плацілі грошы і выказвалі ў адрас маладых жартоўныя, часам не зусім прыстойныя прыгаворы (“Даруюць хлопцы – запарожцы тыя пчолы, што сядзяць у вуллі, гудуць, як дурні, кашалямі мёд носяць, на галлі чапляюць” і інш.).

    З. называлі таксама хлопчыкаў, якія ў час падзелу каравая стаялі каля стала і імітавалі галасы тых жывёл, якіх называлі сваякі ў час дарэння маладых. За гэта З. атрымлівалі шышкі, гускі і іншае дробнае печыва, прыгатаванае з каравайнага цеста.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13673




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz