ДЗЕДАВІЦА

АЎДАКЕЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АЎДАКЕЯ

    Прысвятак у народным календары, якi часам лiчылi першым днём вясны (1 caкaвікa с. ст.). Называлi таксама Аўдакей, Яўдока. Царква прымеркавала да яго дзень хрысцiянскай пакутнiцы Еўдакii.

    Меў некаторыя правiлы, якiя датычылiся ў асноўным жанчын - забаранялася прасцi, дазвалялася толькi сукаць гато¬выя нiткi, рэзаць што-небудзь можна было толькi авечымi нажнiцамi. З дня А. ў некаторых мясцовасцях пачыналi гуканне вясны.

    Стан прыроды ў гэты дзень (сыход снегу, галалёд) адлюстраваны ў прымаўцы “Ha Яўдоку голы бокi». З днём А. былi звязаны шмат¬лiкiя метэаралагiчныя i гаспадарчыя прыкметы: калi на А. вол напецца з-пад cтpaxi, то вясна будзе цёплая; цёплы дзень А. абяцаў удалы сенакос, дажджлiвы - ураджай жыта, мароз¬ны - пагражаў памарозiць грэчку ў час цвiцення, завiруха удзень А.- увесь год чакаўся халодны i неўраджайны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7643




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz