ДЗЕДАВІЦА

“КАТА ПЯЧЫ.”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “КАТА ПЯЧЫ.”

    Збіраюцца хлопцы і дзяўчаты ў якую-небудзь хату і там гатуюць розныя закускі, а галоўнае - робяць фігуру ката наступным чынам: галаву і тулава з цеста, вушы і ногі з сала, а хвост з каўбасы.

    Выпякаюць і вешаюць сярод пакоя пад столлю. Затым кожны па чарзе “пад’язджае” на вілках да “ката”, каб зубамі адкусіць у яго кавалачак, а калі атрымаецца, то і ўсяго адарваць.

    Пры гэтым трэбы гаварыць: “Еду з кута на “ката”, цап за “ката”. Але мала каму ўдаецца выканаць такую ролю з поспехам, бо яго увесь час смешаць. Таму хто засмяецца, абавязкова вымажуць твар анучай, спецыяльна забруджанай сажай, і не пусцяць ужо да “ката”.

    Калі удзельнік не расмяецца, яго дапускаюць паласавацца кавалачкам або поўнасцю сарваць “ката”. Забава працягваецца да таго часу, пакуль хто-небудзь зусім не адарве “ката”.

    Тады “ката” кладуць на стол і дзеляць на ўсю кампанію. Па заканчэнні гульні гуртам сядаюць за стол, п’юць і закусваюць, затым танцуюць да ранку.

    Алесь Лозка

    АБРАД “ПЯЧЫ КАТА” Ў ВЁСКАХ СТАРЫНКІ, СМОРКАВА, СТАЙКІ

    Абрад раней быў пашыраны на тэрыторыі ўсяго нашага рэгіёну, аднак на сёння лепш за другіх памятаюць аб ім у вёсках Старынкі, дзе ён бытаваў да 1972 года, Сморкава (Пераможац), Стайкі. Яшчэ да 1970-х гадоў мінулага стагоддзя старынкаўская моладзь збіралася "пекчы і гуляць ката”.

    Вось што расказала нам жыхарка Старынак Лідзія Ляшкевіч, сустрэча з якой адбылася падчас чарговай этнаграфічнай камандзіроўкі Сяргея Ганчара: "Гуляць ката” збіраліся толькі незамужнія дзяўчаты і хлопцы. Падзея адбывалася на першы дзень Каляд. Дзяўчаты выпякалі з мукі "ката” – булку, якой надавалі від жывёліны.

    Асаблівасцю "ката” быў вялікі атрыбут самца, які начынялі перцам, гарчыцай, соллю. "Ката” вешалі на тканых паясах пад бэльку над сталом і хлопцам патрэбна было адкусіць самцовую вартасць. Пры гэтым рызыканту нельга было смяяцца, а моладзь наўкол яго смяшыла, а самае галоўнае – з’есці не вельмі смачную частку печыва.

    Звычайна пераможцу "спаборніцтва” даравалі невялікі падарунак – часцей за ўсе вышытую насоўку. Хату для падзеі выбіралі найбольшую, каб і спяваць, і танцаваць было вольна”. "Пячы ката” дакладней усё ж называць абрадавай дзеяй, бо адсутнічаюць некалькі неабходных атрыбутаў абраду, – тлумачыць Сяргей Ганчар.

    – Напрыклад, песеннае суправаджэнне абраду строга абумоўлена яго тэмай, а вось на "Пячы ката” моладзь спявала розныя песні”. Аб сімвалічнасці дзеі, што бытавала з паганскіх часоў, вядома, ніхто з сучаснікаў ўжо і не памятае і хутчэй за ўсё ніколі не ведаў.

    Аднак, па словах дырэктара музея і, дарэчы, магістра гуманітарных навук, даследчая праца якога тычылася таксама і сімвалізму ткацкага арнаменту, па дадзеных многіх гістарычных дысцыплін (археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі) можна меркаваць, што сэнс абраду – ва ўхваленні татэмнай жывёлы і, праз з’яданне яе частак, заручэнне падтрымкай на дабрабыт і пладародзе.

    Відаць, нашымі продкамі лічылася, што праз з’яданне галоўнага атрыбуту самца, мужчына прымае яго сілу і моц, што будзе спрыяць яму ў пошуку добрай жонкі і другіх жыццёвых справах.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz