ДЗЕДАВІЦА

ВЕРАЦЯНО
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕРАЦЯНО

    Начынне для прадзення. В. і праселкі знаходзілі ў курганах IX – X стст. Сакральнасць В. перадусім тлумачыцца самім дзеяннем, што выконваецца з дапамогаю гэтага прадмета: з хаатычнай валакністай масы ствараецца ўпарадкаваны пачатак – нітка. Акрамя таго, уяўленні пра тое, як “завярцелася, закруцілася і выкруцілася неба”, а затым “пачала круціцца і выкруцілася зямля”, дазваляюцьзмясціць В. на месца восі, цэнтра Сусвету (параўн. у гэтым стасунку “Тымей” Платона).

    Уяўленні і магічныя прыёмы заснаваныя на рэальных уласцівасцях В., на тым, што яно круціцца. Таму В. забаранялі дакранацца да дзіцяці, бо яно перастае расці – стане падобным да В., якое расце ўшырыню, а па вышыні не мяняецца. В. уваходзіць у шэраг вострых калючых прадметаў, што абумовіла яго выкарыстанне ў якасці абярэга і сродку супрацьдзеяння нячыстай сіле: тры В. клалі пад калыску, праз іх пералівалі ваду ад сурокаў ды інш.

    Укол В. у народнай традыцыі таксама набываў адметныя рысы – узгадаем казачны матыў пра царэўну, якая засынае, укалоўшыся В. У беларусаў “укалоцца верацяном – да кахання”. Відаць, падабенства рухаў кручэння В. і змяі сталі грунтам іх актыўнага збліжэння ў народных уяўленнях. Так, на Каляды, Благавешчанне В. хавалі што далей, бо іх знаходжанне навідавоку абяцала сустрэчу змей улетку (“верацёны вужамі пойдуць у лес”).

    У легендзе ў змяю-вераценіцу ператварылася В. . якім пралі на Каляды і выкінулі, замест таго каб спаліць. У змей улетку ператварыліся і проста нядбайна кінутыя на каляды В. В. асэнсоўваецца як абавязковы атрыбут Пятніцы – жанчынападобнай міфалагічнай істоты, якая жорстка карала тых, хто парушаў забарону прасці ў пятніцу. На глыбінным роўні прадзіва ставілі да Пятніцы як да жаночага боства, актыўнага творцы існага.

    Будучы толькі жаночай прыладай працы, В. становіцца жаночым атрыбутам і ў такой якасці выступае ў полавызначальных рытуалах – на В. адразалі пупавіну дзяўчынкі, каб тая стала добрай пралляй. З іншага боку, В. мае і выразную эратычную – мужчынскую(фалічную) – семантыку. Так, калі ў дзяўчыны, якая прадзе, часта падае В., то гэта значыць, што сяброўка адбівае яе каханага.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/402




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz