ДЗЕДАВІЦА

КАМЕНЬ-ЧАРАЎНІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЕНЬ-ЧАРАЎНІК

    3 даўніх часоў на беразе рэчкі Ушы ляжыц'ь магутны камень-валун. Ён быў сведкам мноства падзей, ведаў безліч цікавых гісторый і паданняў. У пачатку XX стагоддзя стары князь-ардынат Нясвіжскага замка Антоній Радзівіл выкарыстаў яго для помніка сваёй каханай жонцы Марыі. Калі работу закончылі, князь сказаў:

    - Цяпер усе мае жаданні, усе мае мары ў гэтым жыцці спраўдзіліся. Было гэта ў 1903 годзе, а праз год у 1904 годзе князь Радзівіл памёр. 3 той пары стары замшэлы валун называюць каменем-чараўніком. Кажуць, што калі яго абняць, прылашчыць і прашаптаць патаемнае жаданне, то яно абавязкова будзе выканана. Камень-чараўнік стагоддзямі прыглядаецца да наваколля, уважліва слухае легенды Нясвіжскага замка.

    Асабліва яго хвалюе легенда пра Барбару Радзівіл. Як і самі Радзівілы, ён лічыць самотны прывід прыгажуні Барбары Белай Дамай, бо яна заўсёды перад жывымі з'яўляецца ў белым убранні і нікому не робіць зла. Чорная дама таксама жыве ў Нясвіжы, лічыць камень-чараўнік. У канцы XVII - пачатку XVIII стагоддзя жыла ў замку незвычайная пані-гаспадыня.

    Гэта была Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл. Трагічны лёс напаткаў князёўну пры жыцці. Яе бацькі памерлі рана. Ганна выхоўвалася ў кляштары ў Вільні. Па бабцы яна паходзіла з роду Радзівілаў, таму яе апекунамі прызначылі нясвіжскіх ардынатаў. Яна была вельмі багатая, заможная нявеста.

    Не пытаючыся згоды, князёўну Ганну выдалі замуж за нясвіжскага князя Караля Станіслава. Маладая гаспадыня Нясвіжскага замка не паспела нацешыцца мядовым месяцам, як выбухнула страшэнная вайна. Давялося Радзівілам з'ехаць з Нясвіжа і шукаць прытулку ў іншых месцах. Там раптоўна памірае муж, а за ім пайшлі з гэтага свету і сямёра маленькіх дзяцей.

    Усіх іх пахавалі ў родавым склепе-крыпце пад касцёлам у Нясвіжы. Калі смерць забрала апошнюю дачку ў дзень вяселля, маці дала слова хадзіць у чорным адзенні да скону. Кажуць, што ніхто з той пары не бачыў усмешкі на твары маці. Пасля смерці яе здань блукае па замку ў чорным адзенні, наводзячы жах на сустрэчных.

    Крыніца: http://jivebelarus.net/interes/legends-of-nesvizh.html?page=9




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz