ДЗЕДАВІЦА

ВЫКЛІКАННЕ ДАЖДЖУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЫКЛІКАННЕ ДАЖДЖУ

    Алесь Лозка

    Гэты старажытны абрад, як сведчаць навуковыя крыніцы, выконвалі ў час засух яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя. У вёсцы Крамянец на Лагойшчыне, ля крыніцы знаходзіўся Даждзьбогавы камень.

    Абрад выклікання дажджу выконвалі дзевяць удоў. Яны бралі калкі ў рост чалавека і з іх дапамогай прыўздымалі валун. Калкі стаялі пад каменем да тых часоў, пакуль патрэбен быў дождж.

    Удовы лічыліся богавымі сіротамі, асобамі пакрыўджанымі лёсам. Верылася, што мелі яны здольнасць адкрываць „божую браму”. Лічба 9 таксама сакральная — абазначае закончанасць, усеахопнасць.

    ВЫКЛІКАННЕ ДАЖДЖУ

    Рытуальныя дзеянні, звязаныя з тым, каб выклікаць на зямлю доўгачаканы дождж, даволі разнастайныя, але ў іх аснове ляжаць магічныя дзеянні з вадой ці каля вады: ракі, калодзежа, крыніцы, возера і г.д.

    * Каб выклікаць дождж, жанчыны збіраліся каля калодзежа, асвячалі ваду, чыталі замовы, выконвалі розныя рытуальныя дзеянні.

    * Часцей за ўсё ў рытуалах, звязаных з выкліканнем дажджу, удзельнічалі ўдовы. Лічылася, што іх слёзы расчуляць Бога і пральюцца на зямлю добрым дажджом. Часам рытуальныя дзеянні прасілі выканаць маленькіх, “чыстых” дзяўчат” да 10—12 гадоў.

    * Калі ішлі працяглыя дажджы, дзеці звярталіся да сонейка: “Радуга-дуга, не давай дождя, давай Солнышка — Колоколнышка!”.

    * Часам звярталіся за дапамогай да душ тапельцаў. Для гэтага ў калодзежы размешвалі ваду палкамі і галасілі, называючы па імені тапельца, напрыклад: “Макарка патануў. Макарка, сынка, вылезь з вады, разлі слёзы па святой зямлі!”.

    * Каб выклікаць дождж, ішлі да забытых калодзежаў і крыніц, талакой ачышчалі іх, ставілі побач крыжы, капліцы, вешалі іконы (гл. калодзеж).

    * З мэтай выклікання дажджу ў калодзежы кідалі асвечаны мак, чацвярговую соль, насенне льну, траецкую зеляніну, лілі хрышчэнскую ваду. Асабліва распаўсюджаным быў абрад, калі ў калодзеж кідалі абавязкова скрадзеныя глечыкі — гліняны посуд. Вядомы выпадкі, калі з печы кралі гаршчок з баршчом і кідалі ў калодзеж са словамі: “Дожджыку, дожджыку, звару табе боршчыку. Мне каша, табе боршч, каб ішоў гусцейшы дождж”.

    * Часам, знаходзячыся каля вады (крыніцы, ракі, возера), людзі аблівалі адзін аднаго вадой і казалі: “Як на цябе вада льецца, так каб дождж зямлю абліваў”. Гэты абрад атрымаў у народзе назву “абліваха”.

    * Часам аблівалі парадзіху ці цяжарную жанчыну, якая ў гэты момант атаясамлівалася з маці-сырой зямлёй; пастуха, які, на думку народа, мог “кіраваць” не толькі зямным, але і нябесным статкам.

    * Аблівалі тых, хто парушаў пэўныя забароны: жанчыну, якая пякла на Благавешчанне хлеб і тым самым наклікала на ўсю вёску такое няшчасце, ці тую, якая ткала ў святочныя дні ці нядзелю; таго, хто ставіў плот не ў свой час і г.д.

    * Святыя адносіны да мурашнікаў былі заўсёды. І толькі ў час вялікай засухі было дазволена кранаць мурашнік. Часткова разбураючы мурашнік, казалі: “Колькі мурашоў, столькі кропель дажджоў!”.

    На Палессі доўгі час быў распаўсюджаны звычай “араць” раку, каб пайшоў дождж. Для гэтага самую прыгожую дзяўчыну распраналі, упрыгожвалі вянкамі і прасілі працягнуць плуг па засохлым рэчышчы ці нават па самой вадзе.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=23678




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz