ДЗЕДАВІЦА

ВОХ, ОХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВОХ, ОХ

    Маленькі барадаты чалавечак, які жыве пад зямлёю. Пачуўшы, як нейкі бядак уздыхае “Ох!”, ён выходзіць і пытаецца: “Чаго патрабуеш?” Калі чалавек не спалохаецца і выкажа сваё жаданне, В. яму тое і дасць. Вобраз В. сустракаецца і ў чарадзейных казках (“ Аб Оху і залатой табакерцы”).

    Тыпалагічна В. суадносіцца з такімі міфалагічнымі персанажамі, як “ сам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку”, нямецкімі цвергамі, прускімі барздукамі (“барадатымі”) і іншымі прадстаўнікамі ніжэйшай міфалогіі народаў Еўропы.

    Усіх іх аб’ядноўвае маленькі рост, даўгія бароды і апекаванне падземнымі скарбамі. Часта, як і беларускі В., гэтыя персанажы выступаюць чароўнымі дапаможнікамі або дарадцамі галоўнага героя.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/582




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz