ДЗЕДАВІЦА

МЯЖА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “НЕ ЛЯЖЫ НА МЯЖЫ...”

    “Межы” — або “чэрнець” — “пераходная” фаза Месяца ў традыцыйных уяўленнях беларусаў. “Не ляжы на мяжы, хваробу наклічаш” — безумоўна, у прыказцы ідзе размова пра тую мяжу, якая падзяляла поле, луг або сваю і чужую гаспадарку. У народнай культуры ўсходніх славян месца разрыву, падзелу заўсёды надзялялася негатыўнымі якасцямі, шкоднымі як людзям, так і жывёлам.

    І, можа, зусім невыпадкова, што той нябачны для чалавека стан Месяца, калі ён “перанараджаецца”, каб зноў з’явіцца на небе, у беларусаў таксама называецца “межы” — тая ж самая мяжа паміж “маладым” і “старым” Месяцам.

    Калі разглядаць гаспадарчую ці магічна-абрадавую дзейнасць чалавека ў дачыненні да фаз Месяца, то неабходна падкрэсліць, што тут дамініраваў фундаментальны прынцып народнай культуры “падобнае выклікае падобнае”: адсутнасць свяціла ў начным небе, г.зн. “касмічная пустэча”, магла справакаваць “пустэчу” як у жыцці, так і ў любой дзейнасці чалавека.

    Адна з назваў гэтай фазы месяца, якая прыжылася на Палессі, “пустыя дні”. Адсюль узнікла шмат прадказанняў і папераджальных правілаў народнай культуры наконт выканання нейкай працы, або, наадварот, парада перачакаць гэты няпросты час.

    * У народным асяроддзі лічылася, што чалавек ці жывёла, зачатыя ў “межы”, не будуць жыць доўга.

    У такі час ніколі не вадзілі карову на злучку, не саджалі квактуху на яйкі і г.д.

    * Паўсюдна лічылі, што кураняты, вылупленыя на “межах”, ніколі не будуць удалымі.

    * Па той самай прычыне “на межах” ніколі не спраўлялі вяселле: засцерагаліся, каб не застацца бяздзетнымі.

    * “На межах” ніколі не пачыналі ніякіх спраў, скіраваных на прадаўжэнне роду, паляпшэнне дабрабыту і г.д.

    Ніколі нічога не саджалі і не сеялі, лічылі, што тады і каласы будуць “пустымі”.

    * Выключэннем з’яўлялася пасадка бульбы: адсутнасць Месяца на небе меркавалася як самы спрыяльны час.

    Цікава, але нашы продкі параўноўвалі пасадку бульбы з пахаваннем, а для гэтага не выпадкова, а мэтанакіравана выбіралі “межы”.

    * “Межы”, або “касмічную пустату”, удала выкарыстоўвалі тады, калі жадалі што-небудзь знішчыць, ліквідаваць, парушыць. Так, на “межах” рабілі пасынкаванне памідораў, падразалі дрэвы і кусты, знішчалі пустазелле.

    * Гэты ж час выкарыстоўвалі для выканання магічных дзеянняў, скіраваных на знішчэнне скураных захворванняў: бародавак, мазалёў, лішаёў.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24552




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz