ПЧАЛІНЫ БОГ
Па звестках Е. Раманава, пчаляры Падняпроўя яшчэ на пачатку ХХ ст. верылi ў iснаванне нейкага асаблiвага «пчалiнага бога», што сведчыць пра наяўнасць у архаiчнай беларускай традыцыi адпаведнага мiфалагiчнага персанажа (магчыма, тоеснага лiтоўскаму богу пчолаў Bubilosу), якi ў хрысцiянскiя часы быў замешчаны св. Зосiмам. Прысвятак у гонар св. Зосiма (30 красавіка) паўсюль на Беларусi лiчыўся святам пчаляроў, а сам ён, як апякун пчолаў, фiгуруе ў адпаведных замовах.