ДЗЕДАВІЦА

ІМЯНАРАЧЭННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ІМЯНАРАЧЭННЕ

    Абрад урачыстай рэгістрацыі нованароджаных. Праводзіцца ў аддзелах ЗАГС, сельскіх (пасялковых) Саветах нар. Дэпутатаў. Увайшоў у побыт працоўных рэспублікі з 1970-х г.. У абрадзе ўдзельнічаюць названыя бацькі, прадстаўнікі грамадскасці і працоўных калектываў. Элементы абраду: сустржча бацькоў, афіцыйная частка дзярж.

    Рэгістрацыі, якая ўключае ўступнае слова афіцыйнай асобы, замацаванне акта пра нараджэнне дзіцяці баькамі і названымі бацькамі, выступленне прадстаўнікоў грамадскасці, уручэнне пасведчання пра нараджэнне дзіцяці і віншаванні бацькоў і заключная частка – фатаграфаванне і ўручэнне падарункаў.

    Бацькам уручаецца абрадавая атрыбутыка: медаль, памяткі, кніжка “Летапіс дзіцяці” і інш. У некаторых населеных пунктах у гонар нованароджанага бацькі садзяць дрэва.

    Выкарыстоўваюцца ў абрадзе І. традыцыйныя элементы радзіннай абраднасці беларусаў: у час урачыстасці ўручаюцца бацькам навароджанага хлопчыка вянкі з дубовых галінак і каласкоў пшаніцы, бацькам дзяўчынкі – з каліны, вішні і каласкоў пшаніцы. Абрад І. часта бывае састаўной часткай свят сям’і, вуліцы, дома, вёскі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14123

    ІМЯНАРАЧЭННЕ

    У беларусаў здаўна адносіліся з вялікай адказнасцю да выбару імені для нованароджанага, бо ў народнай свядомасці з імем звязваліся далейшы лёс чалавека, яго шчасце, сіла ці, наадварот, няшчасце, хваробы.

    Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, ў Беларусі шырокае распаўсюджанне мела ўяўленне, што калі даць дзіцяці імя вядомых паблізу людзей з дрэннымі якасцямі характару - п'яніц, зладзеяў, гультаёў, то дзіця пярэйме гэтыя ж рысы характару. Ў асобных сем'ях імя для хлопчыка перадавалася з пакалення ў пакаленне.

    Нованароджаным не давалі, як правіла, імён памёршых дзяцей, баючыся, што іх можа напаткаць той жа лёс. Паступова узніклі спецыяльныя звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці з мэтай увесці ў зман злыя сілы, каб яны не маглі пашкодзіць немаўляці.

    Адказы бацькоў на пытанні дзяцей, адкуль у іх з'явіўся брат (сястра), - «бусел прынёс», «у капусце знайшлі», - магчыма, выкліканы жаданнем паказаць, што гэта дзіця не іх, знойдзенае. 3 гэтай жа мэтай дзіця да хрышчэння называлі ў беларусаў «лялечкай», «багданькай».

    Аналагічныя звычаі вядомы і друімм народам. У латышоў, напрыклад, нованароджанага у гэты час называлі «кукалкай», «русачком», у немцаў і румын - назвамі кветак.

    Былі выпадкі, калі давалі імя першага сустрэчнага чалавека, якога бацька нованароджанага чакаў, стоячы на перакрыжаванні дарог. Але асноўную ролю у мінулым стагоддзі пры імянарачэнні дзіцяці адыгрывала царква.

    Згодна з царкоунымі законам, у час хрышчэння давалі новаму хрысціяніну імя, выбіраючы яго з календара - з імён святых, якія прыпадалі на адпаведныя ці блізкія ім дні.

    У той жа час працягваў існаваць абрад імянарачэння дзіцяці бабай-павітухай пад назвай «ахрысціць дзіця з вады». Калі яна купала першы раз нованароджанага, то па просьбе бацькоў ці па ўласнай ініцыятыве давала яму пэўнае імя.

    Кумы павінны былі ў гэтым выпадку ў царкве назваць дадзенае імя, і святар, як правіла, згаджаўся.

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/imjanarachenne




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz