ДЗЕДАВІЦА

АГЛЯДЗІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АГЛЯДЗІНЫ

    Адзiн са звычаяў давясельнага абраду - сватання. Лакальныя назвы агледзiны, разглядзiны, умовіны, дамовiны. Пасля першых (малых) запоiн, або малой гарэлкi, бацькi нявесты са сваякамi ездзiлi да жанiха, каб агледзець яго гаспадарку i пазнаёмiцца з умовамі, у якiх будзе жыць ix дачка.

    Для таго, каб у сватоў склалася добрае уражанне пра жанiха, яго бацькi часам iшлi на падман: пазычалi ў суседзяў скацiну, пераварочвалi ўверх дном кадзi (кадушкi) i засыпалi дно жытам, каб зрабiць уражанне, што кадушкi поўныя.

    Пасля азнаямлення бацькi нявесты вырашалi, цi працягваць “перагаворы” пра шлюб. Калi рашэнне было станоўчым, яны прымалi пачастунак. У час застолля дамаўлялiся пра пасаг, заручыны i iнш. У выпадку адмовы бацькоў выдаць дачку яны вярталi жанiху выдаткi за запоiны.

    Часам у А. ездзiлi бацькi жанiха са сваякамi, каб пазнаёмiцца а нявестай (станам яе здароўя, здатнасцю да работы), давекдацца пра заможнасць яе бацькоў. У некаторых выпадках за А. нявесты бацькі жаніха або ён сам плацілі ёй грошы (“агляднае”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6843




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz