ДЗЕДАВІЦА

МАКАЎ ДЗЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАКАЎ ДЗЕНЬ

    16.07.2008

    * На Мокія, у Макаў дзень (16 ліпеня) пачыналі збіраць мак. Мак шырока выкарыстоўвалі пры выпяканні булак, караваяў і г.д. Здавён ведалі і пра снатворнае дзеянне маку. Мак выкарыстоўвалі таксама як ахоўны сродак супраць паганага вока і ведзьмакоў.

    * Гэты дзень лічыўся нешчаслівым, таму не пажадана было пачынаць ці працягваць якія-небудзь справы. Увогуле ў гэты дзень трэба было быць вельмі асцярожнымі.

    Мак. Гэта расліна ў культуры розных народаў сімвалізавала сон: сны чалавека, часам прарочыя, зімовы сон прыроды і г.д. Часам мак абазначаў уваскрэсенне пасля смерці.

    Старажытныя людзі ведалі пра снатворнае дзеянне расліны. У некаторых рэгіёнах выява маку выкарыстоўвалася ў арнаментальных вышыўках, была атаясамленнем ранішняга святла, досвітку, здароўя

    * прыгажосці. Народныя знахары выкарыстоўвалі сок маку як абязбольваючы і снатворны сродак. Часта ўжывалі мак для лячэння эпілепсіі. З цягам часу людзі навучыліся атрымліваць з маку сродкі моцнага ўздзеяння на псіхіку чалавека — опій і морфій.

    * Насенне маку выкарыстоўвалі ў якасці абярэгу ад нечаканага госця і паганага вока. Для гэтага неабходна было апоўначы прачытаць на мак спецыяльную замову і рассыпаць насенне па “межах” свайго падворка.

    Калі чалавек палахлівы Здараецца так, што чалавек чагосьці спалохаўся, яго сурочылі, і жыццё яго ператвараецца ў кашмар. Каб яму дапамагчы, трэба прачытаць на мак наступную замову і абсыпаць чалавека яго насеннем: “У рабы (імя) сонца перад вачыма, яго месяц за плячыма, зоркі над галавой.

    Месячыкам раб (імя) падвяжацца, нічога не будзе баяцца. Устаньце яму на помач, уся Святая Прытча, каб ворагі не маглі ні галавы падняць, ні дрэннага слова супраць яго казаць. Серы мак — раскаціся, усе ворагі — разыдзіцеся!”

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=23576




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz