ДЗЕДАВІЦА

ЛЫСАЯ ГАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЫСАЯ ГАРА

    Назва сакральных узгоркаў, якія ў народным уяўленні звязваюцца з прыстанішчам нячыстай сілы (ад сутыкнення з нячыстай сілай яны аблыселі), асабліва на Купалле.

    Прыметнік “лысы” ў гэтым словазлучэнні можа быць вытлумачаны і як голы, пазбаўлены расліннасці, і як “ясны”, “светлы”, звязаны з сакральнымі дзеямі. Трэба думаць, на такіх узгорках знаходзіліся паганскія свяцілішчы, а пасля прыняцця хрысціянства зборышчы на іх залічаліся да шабашоў.

    Часта Л. г. супрацьпастаўляецца Святая гара як месца знаходжання добрых духаў. Найбольш знакамітыя Л. г. : Лыса Гура ў Польшчы (лічыцца польскім Алімпам), Лысая гара блізу Кіева, Лысая гара блізу Заслаўя (Мінскі р-н). На тэрыторыі Беларусі ўлічана больш за сотню ўзгоркаў з такімі назвамі (вв. Слабодка Пастаўскага, Латышы Вілейскага, Бакшты Іўеўскага, Крамяніца Зэльвенскага, Цуляханы Івацэвіцкага, Стары Капыль Капыльскага р-наў, Браслаў, Бялынічы ды інш.).

    Ёсць сугучныя назвы ўзгоркаў – Лыска, Лысуха. Пра Л. г. вядомыя паданні – пра царкву ці паселішча, што праваліліся, пра закапаную карэту, на гары здараюцца цуды, з’яўляецца агонь і вакол яго танчаць чэрці. Ёсць паданні, у якіх чорт – жаніх прыносіць дзяўчыне ў падарунак вяршыню Л. г. ды інш. Гл. таксама Шатрыя.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3233




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz