ДЗЕДАВІЦА

КОЛА МАГІЧНАЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КОЛА МАГІЧНАЕ

    Прынцып, увасоблены ў пэўных дзеяннях ці ў прадметах, асноваю якіх з’яўляюцца геаметрычная форма круга. На падставе К. м. утвараліся абярэгі, рабілася абмежаванне ад уясго непажаданага, лакалізацыя ці знішчэнне таго, што несла шкоду, небяспеку; сімвалічна выяўлялася ідэя яднання ды інш.

    Шматлікія варыянты К. м. знаходзілі сваё выражэнне ў розных абрадавых і побытавых момантах на працягу ўсяго чалавечага жыцця: пры карэктаванні надвор’я, пры засяванні і зборы ўраджаю, пры гадаванні свойскай жывёлы, пры панаванні памурку і пошасці, пры лячэнні хваробаў, пры засяленні ў новую хату і пры пажарах, пры хрэсьбінах, вяселлях і пахаваннях, пры варажбе і чараванні ды інш.

    Сіла К. м., як лічылі, узмацняецца пры наяўнасці абавязковых фактараў: калі да яго стварэння далучаюцца пары выканаўцаў ( 2 валы ад адной каровы або валы-блізнюкі, якімі кіруюць таксама дзеці адной маткі ці браты-блізняты); калі дзеянне дзеля замацавання поспеху паўтараецца тройчы;

    калі дзеля большага выніковага эфекту прыцягваюцца дадатковыя рэчы (кажух, сякера, памяло, качарга, лапата, крыж); калі ўдзельніцы навядзення К. м. выступаюць голыя; калі сакральны акт суправаджаецца гучнымі воклічамі і грукатам або магічнымі словамі-пажаданнямі (“Як печ стаіць на месці, так штоб і скаціна хадзіла на места!”,

    “Сухоты – ліхоты, хадзіце за вароты!”). К. м. найчасцей успрымалася той плошчай, тэрыторыяй, у межы якой не павінна пранікнуць ніякае ліха. Навядзенне К. м. магло ажыцяўляцца рознымі спосабамі.

    Гэта было абворванне кругом вёскі, калі імкнуліся засцерагчы яе ад градавых бураў або ад эпідэмій, паморку. Праводзячы плугам баразну, “чураліся”, звярталіся да Чура, каб не прапускаў цераз мяжу мор. Аналагічную баразну вакол сяла праводзілі дванаццаць дзяўчат у Вялікую суботу з мэтаю адагнаць ад паселішча ўсё нядобрае.

    Абворвалі і асобную сялібу перад улазінамі ў новую хату. Абворванне магло праводзіцца таксама і ўзімку, па снезе. К. м. маглі ўтвараць абыходам ці аб’ездам пэўнага аб’екта.

    Так, каб спыніць дождж, аббягалі вакол хаты верхам на хлебнай лапаце (гл. Лапата хлебная); абыходзілі ў час засухі з абразамі царкву; пры затрыманні ўсходаў канапель аб’язджалі на качарзе вакол палосы; пры набыцці новай каровы абыходзілі яе з вадою і аблівалі; перад выпраўленнем маладога да маладой яго маці ў вывернутым кажусе аббягала яго воз; падчас варажбы дзяўчаты, рассяваючы насенне, абыходзілі калодзеж; калі пачынаўся прыпадак ліхаманкі ў хворага, трынаццаць разоў трэба было абберагчы вакол хаты.

    К. м. магло ўтварацца і абнясеннем пэўных рэчаў: вакол статка, каб уберагчы яго ад драпежнікаў, абносілі полымя абразом ці прасфораю, хлебам у рэшаце, малаком у гладышы, асвечаную вадою; вакол сурочанага дзіцяці абносілі пасвечаную соль, жменю аўса, ваду, сабраную з трох месяцаў. К. м. можна было навесці шляхам прачэрчвання.

    Ад пошасці праводзілі лінію круга смаляной галавешкаю; на Купалле таму, хто чакаў зацвітання Папараці-кветкі, раілі ад розных жахаў абвесці сябе кругам; тое ж, дамаляваўшы ў цэнтры круга крыж, раілі рабіць і пры нападзе русалак; вакол спалоханага чалавека, спецыяльна пакладзенага на падлогу, нажом праводзілі круг.

    К. м. сустракаецца і ў форме апярэзвання, абкручвання, што насуперак папярэднім прыкладам мусіла азначаць паяднанне. Напрыклад, сват, едучы ўпершыню знаёміцца з будучай гераіняй вяселля, абвязваўся саламяным путам, каб з’яднаць маладых; хлопцы абкручвалі яго ніткаю; каб спыніць дождж, ткалі ручнік-абыдзённік і, асвяціўшы, выцягвалі з яго ўсе ніткі і апаясавалі наўкола поле.

    Своеасаблівымі мадыфікацыямі К. м. маглі служыць і разнастайныя побытавыя прадметы: заручальны пярсцёнак, замкнуты замок, хамут, абруч ад дзяжы. Так, першы з іх выкарыстоўваўся, калі хацелі ўберагчы карову ад чараў: праз яго пралівалі малодзіва. Праз заручальны пярсцёнак давалі піць ваду парадзісе пры цяжкіх родах.

    Замкнуты замок, які клалі пры першым запасванні скаціны на парозе хлява, павінны быў забяспечыць не толькі замкнутую пашчу ваўка, але і адзінства статку і захаванне яго ад ваўкоў.

    Коней пэўны гадавы перыяд кармілі праз хамут, каб яны трымаліся свайго табуна і нідзе не губляліся. Кармленне на Каляды кур з абруча дзяжы нібыта нарантавала іх знаходжанне і нясенне яек у межах свайго двара. Праз абруч праводзілі цяжарную, каб спыніць у яе крывацечу. У залежнасці ад абставін К. м. напаўнялася розным сэнсавым зместам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2692




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz