ДЗЕДАВІЦА

ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ

    Старажытнае земляробчае свята; тое, што і сёмуха

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14023

    ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ.

    На пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня праваслаўныя вернікі адзначаць дзень Святой Тройцы. Гэта ці не адно з самых значных па царкоўным статусе і любімых у народзе свят. У гэты дзень вернікі высцілаюць падлогі храмаў свежаскошанай травой, прыбіраюць кветкамі абразы, упрыгожваюць сцены бярозавымі галінкамі...

    Нават колер вопраткі святароў у гэты дзень зялёны — своеасаблівы сімвал адраджэння і новага пачатку. Лічыцца, у гэты дзень, калі Дух Святы сышоў на вучняў Хрыста, нарадзілася наша Царква.

    Зелянінай здаўна было прынята ўпрыгожваць і ўласныя хаты і панадворкі. Галінкі дрэў уторквалі пад страху хаты, у дзверы хлява, ля варот... Нездарма ж у народзе гэты дзень і цяпер клічуць “Зялёнымі святкамі”.

    У даўніну на свята ладзілі карагоды, плялі вянкі, дзяўчаты хадзілі ў лес “завіваць” бярозкі, спявалі абрадавыя песні на будучы ўраджай і частаваліся. На Тройцу пяклі пірагі, караваі, мядовыя пернікі.

    На сталах было шмат зеляніны, круглы хлеб, мёд, вараныя яйкі і абавязкова яечня — сімвал сонца, бо лічылася, што ў гэты дзень вясна сустракаецца з летам.

    Людміла МІНКЕВІЧ, “НГ

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=66508




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz