ДЗЕДАВІЦА

КАМЯНІ – КРАЎЦЫ, КАМЯНІ-ШАЎЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЯНІ – КРАЎЦЫ, КАМЯНІ-ШАЎЦЫ

    Катэгорыя культавых камянёў, з якімі звязаны пласт дахрысціянскіх павер’яў. Уяўляюць сабой буйныя валуны з неапрацаванай паверхняй, якія ў асноўным знаходзяцца ў паніжаных месцах, часам каля вады. Звычайна пра такія валуны існуюць паданні, што ў кожным з іх жыў змей ці чорт (часам чалавек ці абстрактны “кравец”), які вельмі добра і за невялікую плату шыў адзенне.

    Як правіла, абавязковай дэталлю з’яўляецца згадка пра існаванне ў камені акенца, праз якое кравец атрымліваў тканіну і аддаваў гатовыя вырабы. К.-к. вядомыя блізу в. Вароніна Сененнскага р-на, вв. Славені (Шклоўскі і Талачынскі р-ны), в. Краснікі Докшыцкага р-на ды інш. Некаторыя з аналагічных валуноў называюць камянямі – “шаўцамі” (вв. Куранец Вілейскага, Камень і Дамінова Валожынскага р-наў).

    Паводле павер’яў, пашытыя боты пажадана было абуваць на ігрышчы, але толькі не ў царкву, бо там яны адразу распадаліся на дробныя кавалкі. Гэтыя звесткі сведчаць пра сувязь краўца (шаўца) з нячыстай сілай як праціўнікам хрысціянскага Бога, а ў больш старажытныя часы – як праціўніка Перуна.

    Нярэдка адны і тыя ж валуны ў розных паданнях называліся то скамянелымі валамі (коньмі) і аратым (гл. Акамянелыя істоты). Гэта паказальна ў святле таго, што слова “кравец” у дадзеным выпадку гучыць блізка да польскага karw “вол” (асабліва стары, лянівы) і літоўскага karve “карова”, прускага curvis “вол”.

    Частка К.-к. мела дадатковыя назвы: Сцяпан, Змееў камень, Чортаў камень. Хутчэй за ўсё К.-к. першапачаткова з’яўляліся так званыя Барысавы і Рагвалодавы камяні на поўначы Беларусі, на якіх у XII ст. былі выбітыя кржы і формулы звароту да хрысціянскага Бога.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2292




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz