ДЗЕДАВІЦА

БУРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БУРА

    Яна выклікала вялікі неспакой нашых продкаў, бо пагражала небяспекай чалавеку, жывёле, пабудовам. Лічылася, дто буру прыносіць нячыстая сіла. Як толькі разгуляецца бура, старыя мяшчане Кажан-Гарадка гаварылі ў 1960-х гадах: “Во, шарга! Можа, таму разгулялася, што хто павесіўся ў якім Дрэбску?!”

    Але чаму ж “у Дрэбску”? Таму, што мяшчане з драблянамі вякамі канфліктавалі паміж сабою. А чалавечая падсвядомасць эаўсёды падказвала, што дурняў, здольных павесіцца, заўсёды больш у непрыяцельскім стане.

    Адэкватна рэагавалі і драбляне на прычыну буры: “Во, бра, бура! Мо, хто з якіх краслачоў (мяшчан — В.Т) дурных повесіўса ці ўтапіўса, ка головою наложыў!” Пры гэтым, як драбляне, так і мяшчане хрысціліся, прыгаворваючы: “Няхай будзе Бог з намі, да з намі Дух Сьвяты!”

    Лічылася, што бура спыніцца сама па сабе, як толькі нячыстая сіла дастаткова павесяліцца аб загубленай душы вешальніка ці ўтопленіка. Каб некалькі зменшыць урон ад буры, яе спрабавалі спыніць малітваю.

    Калі ж бура заціхала і пераходзіла ў просты, ласкавы вецер — тут жа апошні ўспрымаўся як Божая ласка: так ў адным в “шэптаў” ад хваробы адсутнасць ветру — праклятае месца, куды выганяецца хвароба (“Дзе вецер не вэе, дзе сонца не грэе ...”), а вецер, як і сонца — з’ява жаданая.

    Крыніца: http://luninec.hmarka.net/muza/priroda.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz