ДЗЕДАВІЦА

ВЯСЁЛКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЯСЁЛКА

    (і.е. *ues - ?зіхоткі, бліскучы?), з’ява прыроды, адтуленая міфалагічнымі ўяўленнямі. Згодна з народнымі паданнямі, В. апускае адзін канец у мора, раку, луг і цягне ваду з усім, што ў ёй ёсць. Вада падымаецца ў хмару, адкуль, як праз сіта, прасейваецца, і дождж падае на зямлю. Калі паблізу апынецца чалавек, В. можа і яго ўцягнуць на хмару. Таму маці забаранялі сваім дзецям выходзіць на двор, калі ў небе з’яўлялася В. Бог даў В. дзеля таго, каб не было патопу, бо яна ведае меру вады для дажджу. Пакуль яна не накачае вады, дождж не пойдзе. В. у народзе ўспрымалі лука Перуна, з якога грамавержац пасылае на зямлю стрэлы – маланкі. Па асаблівасцях В. і часе яе ўзнікнення на небе прадказвалі будучае надвор’е.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/782

    ВЯСЁЛКА

    Вясёлка - прыродная з'ява, насычаная разнастайным міфаэпічным зместам у беларускай міфалогіі і фальклоры. Часцей уяўлялася як жывая істота. Згодна з паданнем, якое Е. Раманаў зафіксаваў на Сеннешчыне, вясёлка - гіганцкі нябесны змей (цмок), які, бывае, абернецца дугой над Лукомскім возерам і п'е ваду. Калі спускаецца на зямлю, прымае прыгожае чалавечае аблічча. Пярун (так у дадзеным сюжэце называюць маланку) тройчы б'е ў цмока і забівае яго. Верагодна, гэтае паданне захавала рэшткі асноўнага балта-славянскага міфа аб бітве Перуна (бога-грымотніка) і Змея.

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%8F%D1%81%D1%91%D0%BB%D0%BA%D0%B0,_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D1%96%D1%84%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz