ДЗЕДАВІЦА

АПОШНЯЯ НОЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АПОШНЯЯ НОЧ

    Сярод беларусаў i сёння жыве няпiсанае правiла: хаваць памерлага на трэцiя суткi. Якая таямнiца Вечнасцi прыхавана менавiта за такiм часам пераходу чалавека з гэтага свету ў той, якiм зместам павiнны быць напоўнены абрады развiтання з нябожчыкам з боку сям'i, раднi i проста аднавяскоўцаў, якiмi патрабаваннямi рэгламентавалiся паводзiны суродзiчаў у светлую частку сутак i ўначы?

    Да нашых дзён лiчыцца абавязковым адведаць памерлага дома, а затым правесцi за вёску пахавальную працэсiю. Гэта этыкетнае прадпiсанне датычылася нават тых сваякоў або аднавяскоўцаў, з якiмi памерлы быў не ў прыязных адносiнах. Кожны, хто пераступаў парог хаты, падыходзiў да памерлага i садзiўся каля яго на лаву.

    Абавязкова трэба было цiхенька памалiцца аб выратаваннi душы памерлага i тым самым паспрыяць ёй на саракавы дзень патрапiць у Рай. Часцей за ўсё здаралася так, што прыход новага чалавека абуджаў сярод прысутных i асаблiва блiзкай раднi новую хвалю эмоцый, i хата зноў i зноў поўнiлася тужлiвымi жаночымi галасамi. Калi жанчына не галосiць над нябожчыкам, то гэта ўспрымалася як непавага да яго i глыбокая абраза яго раднi.

    Галашэннi выконвалi яшчэ i даволi важную псiхафiзiялагiчную ролю. Яны дапамагалi праз слёзы, праз эмацыйна прамоўленае слова пазбегнуць глыбокiх псiхiчных надломаў i стрэсаў. Дзiўная рэч (хоць у значнай ступенi характэрная для менталiтэту беларуса), але колькасць галашэнняў i iх эмацыйная моц з'яўлялiся надзейным iндыкатарам пашаны i павагi да памерлага i ўсёй яго раднi.

    Да нашага часу ў народзе iснуе перакананасць, што нябожчыка нельга пакiдаць на ноч аднаго. Калi ж сканаўшага пакiнуць аднаго, то нячыстая сiла можа ўчынiць што заўгодна: у хаце будуць трашчаць сцены, вуглы, столь, па хаце будуць блукаць зданi даўно памерлых. Часцей за ўсё ноччу каля памерлага сядзелi старыя людзi. Ім было што ўспомнiць як пра сваё жыццё, так i пра жыццё нябожчыка.

    Трэба сказаць, што наш паспешлiвы рытм жыцця прывёў да таго, што спрадвечныя абрады продкаў мы пачынаем скарачаць. У вынiку ўжо лiчыцца нармальным, калi нябожчык пераначуе ў роднай хаце хоць бы адну ноч.

    Аднак парушаючы дадзены прыродай рытм, мы самi пачынаем шкодзiць i сабе, i сваiм дзецям. Прыпынiцеся хоць у такую часiну, адкiньце прэч паўсядзённы тлум i цiха, пра сябе, пагаварыце з Вечнасцю. А словы шчырай малiтвы дапамогуць вярнуць душэўны спакой i фiзiчную моц.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда». Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ba0664e141fb2cb8.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz