ДЗЕДАВІЦА

КАРШУН, КАРШАК, КОРШАК, КАНЯ, ШУЛЯК, АРОЛ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАРШУН, КАРШАК, КОРШАК, КАНЯ, ШУЛЯК, АРОЛ

    Драпежная птушка сямейства ястрабіных. У герархіі драпежных птушак (арол, сокал, ястраб) К. займае даволі нізкае месца. Калі цар птушак арол цараваў дзесьці ў прыродзе, рэдка сутыкаючыся з чалавекам, а сокал у якасці паляўнічай птушкі служыў чалавеку і дорага цаніўся, то К. засталася роля дробнага, а ўсё ж непрыемнага шкодніка, які часта нападае на свойскіх птушак, прыносіць шкоду гаспадарцы (пра ролю К. як рэгулятара экалагічнай раўнавагі чалавек мала думаў).

    Таму К. знішчалі, гналі ад сядзіб, пра яго блага думалі, яго не баяліся. На Ўкраіне (Падолле) і ў сумежных з Беларуссю раёнах (Палессе, Чарнігаўшчына) занатаваны абрад выгнання К. (“шуляка”), што павінны быў магічным шляхам ахаваць курэй ды іншых птушак ад яго нападаў. Удзельніцамі абраду былі жанчыны, мужчыны з’яўляліся толькі на апошнім этапе з забітымі К., варонамі, нават совамі, за што атрымлівалі ад жанчын пачастунак.

    А. В. Гура адзначае выгнання К. з абрадамі “провады русалкі”, “пахаванне стралы”, “хрышчэнне і пахаванне зязюлькі”. Выразным міфалагічным матывам, звязаным з К., з’яўляецца традыцыйнае ўяўленне беларусаў пра сезоннае ператварэнне зязюлі ў К. пасля Пятра, калі яна пераставала кукаваць. Гэта выклікана назіраннем, што пад восень, калі знікалі непрыкметна зязюлі, наляталі падобныя да іх маладыя каршуняты, якія пачыналі ўпалёўваць сабе ежу, пужаючы маладняк свойскіх птушак.

    Апрача зязюлі К. у фальклоры трывала стасуецца з капустай: параўн. палескую назву незавітага качана капусты – “шуляк”, а таксама матывіроўку пакарання дзяцей К. у дзіцячай гульні “У коршуна” або “Шуляк” – яны парвалі, пакапалі, патапталі, паелі яго капусту. Часта К. змешваецца або атаясамляецца з канюком (каняй) – птушкай гэтага ж сямейства, якой Бог забараніў піць ваду з вадаёмаў, а толькі дажджавую за тое, што яна адмовілася чысціць мора або разносіць ваду па ўсіх вадаёмах пасля стварэння свету, як гэта рабілі ўсе іншыя птушкі.

    Паводле іншай версіі, каня не можа піць тую ваду, што п’юць усе птушкі, бо адразу памрэ. Таму і лётае яна з крыкам, “канючыць”, просячы Бога: “Піць! піць! Чаю! чаю!”, каб ён злітаваўся і паслаў дождж. Таму і кажуць: “Жджэ, як каня дажджу”. Часам крык К. або кані расцэньваў як прадвесце блізкага дажджу. Падобны сюжэт існуе і пра іншую птушку – кнігаўку, якая ў некаторых месцах таксама называецца “каня”. К. успрымаўся найперш як рэальны шкоднік, з гэтым звязаныя ўсе ўяўленні і засцерагальныя дзеянні.

    Яго статус як драпежніка быў настолькі высокі, што лічылася, калі пакласці каршуковае пер’е ў падушку, то з яе ўцячэ ўсякае іншае пер’е, нават з наймацнейшай насыпкі. Дзеля забеспячэння ад К. ды варавання беларусы Віцебшчыны на Каляды называлі іх галубамі, а на Віленшчыне асцерагаліся паліць дзяркач, а таксама прыносіць з лесу дадому клін, якім там расшчэплівалі (раздзіралі) дрэва.

    Выкарыстоўвалася таксама слоўная магія супроць К. Так, на Смаленшчыне дзеці, заўважыўшы К., пачыналі махаць на яго хусткай і нараспеў выкрыкваць: “Ястраб ляціць трасцу схваціць…Шу-у-гу!” К. служыў сімвалам драпежнасці, рашучасці: “наляцеў як каршун”, казалі пра забіяку. У беларусаў захаваліся розныя выслоўі на тэму К.: праклён на нашкодзіўшых курэй:

    "Каб цябе каршун задзёр!”, “Каб вас каршун забраў!”; лаянка “Ах вы, каршунова пер’е…”, “Акыш, каршунова мяса!” ды інш. У чарадзейных казках К. разам з іншымі драпежнымі птушкамі можа аказацца чароўным памагатым галоўнага героя, пераўшоўшы да яго на службу ад Кашчэя.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2392




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz