ДЗЕДАВІЦА

ЛАДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАДА

    Адна з багіняў славянскага дахрысціянскага пантэона. У адным з чэшскіх пісьмовых помнікаў (1202 г.) Л. атаясамліваецца з Венерай. У польскіх крыніцах пачатку XV ст. згадвалася, што Л. пакланяюцца ў час летніх святаў (асабліва на Тройцу). Святкаванні суправаджаліся песнямі і рытуальнымі скокамі. У польскай легендзе XVIст.

    Пра заснаванне кляштара на Лысай гары адзначалася, што на тым месцы раней быў “храм трох ідалаў, якіх звалі Лада, Бода і Леля”. Святкаванні там адбываліся ў першы дзень мая, а таксама на Зялёныя святкі.

    Археолагі выявілі на гары рэшткі культавага месца. У складзеным у Кіеве “Сінопсісе” Інакенція Гізеля (1674 г.) і Густынскім летапісе XVII ст. прыводзяцца больш старажытныя звесткі, што Л. называецца “богом веселия и всякого благополучия”, якой прыносілі ахвяраванні, калі бралі шлюб.

    Паводле сведчання М. Стрыйкоўскага, літоўцы XVI ст. прыносілі ў ахвяру Л. белага пеўня, а паміж 25 мая і 25 чэрвеня спявалі песні, у якіх славілі Ладу як “вялікае наша божышча”. Л. згадваецца таксама ва ўсходнеславянскіх і сербскахарвацкіх песнях, прысвечаных гуканню вясны і Купаллю, а таксама ў вяснова – летніх песнях – малітвах пра дождж.

    У харвацкіх песнях (запісы канца XVIII і першай паловы XIX ст.) Л. называецца божышчам. Ва ўсходнеславянскіх вяснянках зварот да “маці Л.” дублюе звароты да Бога ці Божай Маці”. Згодна з А. С. Фамінцыным, у Балгарыі ў XIXст. Звярталіся да багіні Л. Па звестках Т. Нарбута, у Літве (магчыма, мелася на ўвазе і Беларусь) “Л. ушаноўваюць як вялікую багіню”.

    Пазней імя Л. у песнях ператварылася ў прыпеў. Распаўсюджаны прыпеў “Ой, Дід – Ладо!”, як мяркуюць, паходзіць ад балцкага рытуальнага воклічу “Dedis Lado!”, што ў перакладзе з літоўскай азначае “Вялікая Лада”. Адсюль вынікае, што Л. у міфалогіі была вядомая яшчэ ў часы балта – славянскага моўнага адзінства, г. зн. яшчэ ў часы бронзавага веку.

    Б. Рыбакоў збліжае Л. і старажытнагрэцкую Лето, багіню, якая нарадзіла ад Зеўса Апалона і Артэміду. А. Ф. Лосеў пісаў, што імя Лето паходзіць ад лікійскага lada – “жонка, пані, маці”.

    Ад кораня “лада” паходзіць шмат вытворных слоў (ладаваць, ладкаваць, лады, ладзіны, ладаванне, Ладино, хоро, Ладино коло, Ладуванье ды інш.), якія ў розных славянскіх мовах абазначаюць паняцці, звязаныя са сватаннем, заручынамі, вяселлем, варажбой пра нарачонага, вясновымі карагодамі.

    Слова “Лада” ў гаворках заходняй Браншчыны азначае “нялюбы муж”, у верхнелужыцкай мове lado “распусніца”, у старачэшскай lada “цнатлівая дзяўчына”, у сербскахарвацкай лада – паэтычная назва замужняй жанчыны, у балгарскай лада – “другая дачка ў сям’і”, што ў вясельнай цырымоніі ідзе па ваду, з якой пасля, варожачы, дастае пярсцёнак.

    Этымалагічна гэта звязваецца з індаеўрапейскім *veldh – “валодаць, панаваць” > *vladha. Згодна з этымалогіяй А. М. Трубачова, “лада” паходзіць з індаеўрапейскага кораня *al – “расці”, *al-dho-s – “які вырас”.

    З імаверных звестак пра Л. вынікае, што яна была вялікай багіняй вяснова-летняй урадлівасці і апякункай шлюбаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2963

    ЛАДА

    Богам, які падтрымліваў на зямлі лад, парадак, быў Лада. Пад яго апекай усё ішло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы — лета, і ўсё ў сваім парадку, усё ў ладзе. Год складаў круг Лада, і ў ім былі тры Ладавы святкі і адно дзядовае свята. Святы гэтыя прыпадалі якраз на пераломы года: вясну, лета, восень і зіму

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/15.htm

    ЛАДА - бажаство, якое падтрымлівае лад, парадак у сям'і. Багіня кахання, прыгажосці і ўрадлівасці. У яе ёсць дачка Ляля (Лёля).

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz