ДЗЕДАВІЦА

КАЛЯДНЫ АБРАД «КУРЫ КЛІЧАЎШЧЫНЫ»
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛЯДНЫ АБРАД «КУРЫ КЛІЧАЎШЧЫНЫ»

    Калядны абрад “Куры” цікавы тым, што ў ім удзельнічаюць выключна дзеці ад 6 да 14 год, і гэта адзіны дзіцячы калядны абрад, што захаваўся на Беларусі. Гэтая традыцыя дагэтуль існуе на Клічаўшчыне, прычым абрадавыя дзеянні, традыцыйнае каляднае адзенне і рытуальныя прадметы перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Адметна тое, што дзеці не водзяць ні казы, ні мядзведзя, ні якіх іншых калядных персанажаў, але абавязкова выкарыстоўваюць калядную зорку і свячу, што гарыць у каляднай зорцы побач з абразом Божай Маці. Дзіцячая калядная працэсія штогод 13 студзеня рушыць з песнямі па вуліцах вёсак Клічаўшчыны: Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Падыходзячы да хаты, калядоўшчыкі спяваюць песню “Куры”, якая і дала назву абраду. Цікава, што пры гэтым дзеці ніколі не заходзяць у хату. А гаспадары выносяць калядоўшчыкам традыцыйны пачастунак: бліны, сала і цукеркі.

    Крыніца: http://govorim.by/mogilevskaya-oblast/slavgorod/novosti-slavgoroda/80992-status-nemateryyalnay-gstoryka-kulturnay-kashtonasc-belarus-atrymal-dva-abrady-magleskay-voblasc.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz