ДЗЕДАВІЦА

ПІСАНКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПІСАНКІ

    Размаляваныя рознымі ўзорамі курыныя яйкі. Называлі таксама крашанкі, маляванкі. У побыце беларусаў і інш. еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць; з прыняццем хрысціянства ўвайшлі ў абрад святкавання вялікадня. Найб.

    Пашыраны спосаб аздаблення – васкаванне. Яйка з папюрэдне нанесеным спецыяльнай бляшанай леечкай, шпількай, цвіком васковым узорам фарбавалі ў растворы натуральных (шалупінне цыбулі, кара дрэў, адвары траў) ці штучных фарбавальнікаў. На каляровым фоне атрымліваўся белы ўзор – у тых месцах, якія былі закрыты воскам і не прапускалі фарбавальнік.

    Каб атрымаць паліхромны ўзор, яйка паслядоўна апускалі ў розныя фарбавальнікі – ад светлых да цёмных, кожны раз наносячы новы ўзор з воску. На Беларусі пераважала аднатонная расфарбоўка ў чорны, чырвоны, радзей – зялёны, жоўты і інш. колеры (без уліку натуральнага белага колеру шкарлупіны).

    Характар малюнку, у якім пераважалі старажытныя сімвалічныя матывы, залежыў ад спосабу нанясення васковага ўзору. Накапванне воску з дапамогай шпількі давала элементы э выглядзе расцягнутых кропелек, з якіх кампаваліся кругі-разеткі, кветкі, ланцужкі, паяскі, стылізаваныя зааморфныя і антрапаморфныя малюнкі.

    Спецыяльнай леечкай-пісаком наносілі прамыя і хвалістыя паяскі ўдоўж і ўпоперак яйка, дзялілі яго паверхню на 2, 4, 8 палёў, у якія малявалі ўзоры ў выглядзе ялінкі, грабелек, стылізаваных зорак, завіткоў і інш. Радзей бытавала гравіраванне – прадрапванне белага контурнага ўзору на каляровым фоне.

    Тонкі графічны малюнак складаўся з геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў, уключаў пажадальныя надпісы. Размалёўка ад рукі давала адвольны малюнак, пераважна расліннага характару. Шырока бытавала звычайная суцэльная расфарбоўка яек (крашанкі).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18597




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz