ДЗЕДАВІЦА

ВАРГІН
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАРГІН

    Паводле беларускіх міфалагічных аповедаў, кашэчы кароль. Вызначаўся В. сярод іншых катоў сваім выглядам: ён быў велізарныхпамераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і гладкая, хвост, як у собаля, а вочы гарэлі агнём. Меў здольнасць нечакана з’яўляцца і гэтак жа нечакана знікаць, нават пры зачыненых дзвярах і вокнах.

    Часта мяняў гаспадароў. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспадыні, В. выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддатныя ніякім лекам, і, па сутнасці, выводзіў сваіх гаспадароў па-за межы ўсякай сацыяльнасці, так што яны маглі перасварыцца з усімі сваімі сямейнікамі, сябрамі, знаёмымі, маглі пачаць рабіць супраць іх розныя захады і г. д.

    Сканчалася ўсё гэта звычайна поўным фізічным і душэўным знясіленнем ахвяры. Народ верыў, што каты наагул, а тым болей кашэчы кароль В., маглі сваім варкатаннем выклікаць у галаве тых, хто з імі найбольш бавіўся, з’яўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т. п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці.

    Даць рады мог толькі моцны, “прыродны”, чараўнік або знахар, як патаемнымі словамі мог не толькі сагнаць В. з двара, але і выгнаць усю гэтую жамяру і знішчыць яе. Такога знахара В. баяўся як чорт крыжа. Імя кашэчага караля В. цалкам матываванае яго шкаданоснымі дзеяннямі. Імаверна, імя гэтае паходзіць ад літ. Varginti “мучыць, стамляць, прыносіць пакуты”. Гл. таксама Кот.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/302




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz