ДЗЕДАВІЦА

ЗАЛАТАЯ БАБА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАЛАТАЯ БАБА

    Старажытная багіня цішыні і пакою, хатняга дабрабыту. Павітухі, спавівальныя бабкі, якія дапамагаюць маладзічкам разрадзіцца ад цяжару, шанавалі яе сваёй заступніцай, ды і ўсякая жанчына не грэбавала яе парадай. Храм Залатой Бабы знаходзіўся, па паданнях, у краіне Абдорскай, пры вусці ракі Абіга. Яна трымала на руках адно дзіця, а другое вяла за руку. Жыхары тых месцаў звалі дзетак яе ўнукамі. Поплеч Залатой Бабы заўсёды ляжала мноства гусляў і іншых музычных прылад, якія бесперапынна наігрывалі - то паціху, то пагромча. Па гуку іх жрацы прадказвалі будучыню, бо Залатая Баба шанавалася добрай прарочыцай. Павага да яе была такая вялікая, што ніхто не адважваўся мінуць статуі, не прынясучы хоць малой ахвяры, ну а калі зусім нічога не меў, то вырываў з сукенкі сваёй нітку ці волас з галавы, падносіў гэта Залатой Бабе, кланяўся ў зямлю - і тым спадзяваўся яе ўласкавіць. Наогул жа ў ахвяру ёй прыносілі собаляў ды куніц, апраналі яе ў іх шкуры. Нават чужаземцы, вераваўшыя ў іншых багоў, не скупіліся для яе на золата, срэбра і мяхі, бо не прынёсшый ахвяру Залатой Бабе абавязкова павінен быў заблудзіцца ў шляху.




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz