ДЗЕДАВІЦА

АБЯРЭГ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБЯРЭГ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ

    Да шэрагу прадметаў, якім надаваўся статус надзвычайных абярэгаў, адносіліся перш за ўсё заручальныя пярсцёнкі жаніха і нявесты. Прывядзём толькі некалькі прыкладаў тых рэгламентацый, якія тычыліся розных аспектаў выбару, набыцця, захавання і перадачы ў спадчыну заручальных пярсцёнкаў. Нашы продкі заўсёды аддавалі перавагу пярсцёнкам, якія былі выраблены з аднаго металу.

    Часам гэта здзіўляе нашых сучаснікаў, але пры гэтым яны забываюць пра тое, што ў розных культурах свету кожнаму знаку Задыяка адпавядала свая планета, сваё дрэва, свой каштоўны камень, колер, лічбавы код у нумаралогіі і, зразумела, метал. Таму напэўна не трэба тлумачыць, што ў энергетычным плане наяўнасць аднаго металу мела больш спрыяльны характар.

    У славянскай традыцыі лічылася спрыяльным, каб абодва пярсцёнкі купляў жаніх. Нас неаднаразова пераконвалі ў тым, што пярсцёнкі трэба купляць за адны грошы, у адзін і той жа дзень, у адным магазіне, што павінна было максімальна спрыяць доўгаму і шчасліваму сумеснаму пражыванню сямейнай пары. Старыя людзі раілі: у той дзень, калі вы купілі пярсцёнкі і прыйшлі дадому, ціхенька скажыце, гледзячы на іх: «На добрае жыццё, на верную сям’ю».

    Краевугольны прынцып народнай традыцыі «падобнае спрыяе падобнаму» пераконвае нас у тым, што на заручальных пярсцёнках не павінна быць ніякіх выгравіраваных знакаў, сімвалаў, рысачак, узораў: чым больш гладкая паверхня, тым больш спакойным будзе жыццё сямейнай пары. Ні ў якім разе нельга вырабляць заручальныя пярсцёнкі з іншых шляхам пераплаўкі і асабліва распілоўвання папалам.

    На жаль, ад многіх людзей давялося чуць, што вясельныя пярсцёнкі выплавілі з устаўной сківіцы дзядулі ці бабулі, з зубоў-пратэзаў, разрэзалі шырокі бацькаў пярсцёнак, бо не хапала грошай на вяселле і г. д. Што было, то было, а зараз будзьце больш абачлівымі ў дачыненні да сваіх дзяцей і ўнукаў. Самай каштоўнай рэліквіяй для маладажонаў з’яўляюцца тыя пярсцёнкі, які былі ў бацькоў аж да іх сярэбранага вяселля.

    У такім выпадку бацькі дарылі маладым свае, ужо намоленыя, прамаркіраваныя доўгім жыццёвым шляхам, фактычна знітаваныя ў адзінае цэлае пярсцёнкі, а дзеці, у сваю чаргу, куплялі бацькам новыя са шчырым пажаданнем дажыць да залатога юбілею. Яшчэ больш высокім сакральным статусам былі надзелены пярсцёнкі залатых юбіляраў. Звычайна яны станавіліся родавай рэліквіяй і перадаваліся ў спадчыну ад аднаго пакалення другому.

    Калі заручальны пярсцёнак згубіўся або яго ўкралі, нечакана зламаўся ці трэснуў, гэта сітуацыя лічылася неспрыяльнай, бо прадказвала непаразуменні ў сям’і, сваркі, разлад. Каб хоць у нейкай ступені паўплываць на спрыяльны ход падзей, людзі куплялі новую пару пярсцёнкаў, асвячалі іх, трымаючы пры сабе пад час вянчання якой-небудзь іншай пары.

    Вянчальныя пярсцёнкі ні ў якім разе не давалі прымяраць іншым людзям, нават родным братам ці сёстрам: у сям’і пачнуцца сваркі, прэтэнзіі, звязаныя з пабочнымі заляцаннямі, узнікнуць недавер, падазрэнні.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/daae4c3b849d44e2.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz