ДЗЕДАВІЦА

БАТЛЕЙКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАТЛЕЙКА

    Бел. народны лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст. Тэатр батлейкавага тыпу ў розных рэгiёнах Беларусi меў назвы яселка, батляемка, остлейка, жлоб, вяртэп. Падобны да Б. тэатр апiсвае Герадот. Блiзкiя да Б. Укр. вяртэп (найбольш пашыраны ў 18-19 ст.), польская шопка (вядомая з 15 ст.).

    Для паказу Б. рабiлi з дрэва скрынкi розных памераў, звычайна ў выглядзе xaткi (у батлеечнiка Патупчыка з Докшыц 1,5Х1,5 м) цi царквы, а гарызантальнымi перагародкамi (ярусамi -сцэнамi).

    Кожная сцэна-ярус мела проpaзi для ваджэння лялек. Сцэну, што нагадвада балкон, на якiм адбывалася дзеянне, аздаблялi тканiнай, паперай, геаметрычнымi фiгурамi з тонeнькix палачак.

    На заднiку сцэны малявалi абразы, зоркi, крыжы, вокны, лялечныя кампазiцыi на бiблейскi сюжэт i iнш. У скрынцы, падобнай да царквы, рабiлi купалападобны дах з крыжам. Скрынка закрывалася дзверцамi. Неабходнасць у шмат'яруснай будове скрынак адпала тады, кaлi паказы Б. набылi свецкi характар.

    Лялькi-персанажы рабiлiся з дрэва, каляровай ткaнiны; валасы, бровы, вусы – з лёну цi аўчыны; вопратку шылi з ткaнiны. Лялькi мацавалiся на драўляным цi металiчным шпянi, пры дапамозе якога батлеечнiк вадзiў ix па проразях у ярусе-сцэне. Вядомы таксама Б. з лялькамi-марыянeткaмi на нiткax а вepxнiм прынцыпам ваджэння, пальчатачныя лялькi.

    Паказы суправаджалiся словамi i музыкай, сцэна i лялькi асвятлялiся свечкамi. Батлеечнiк знаходзiўся за скрынкай, адтуль вaдзiў лялькi, гаварыў тэкст, падрабляючы голас персанажа. Часта ён адзiн спалучаў функцыi выканаўцы, драматурга, мастака, рэжысёра, музыканта, iншы раз быў i своеасаблiвым канферансье (звяртаўся непасрэдна да гледача, характарызуючы ад свайго iмя той цi iншы персанаж) .

    3вычайна батлеечнiкi былi таленавiтымi акцёрамi - самародкамi. Рэпертуар Б. багаты жыццёвым i фальклорным матэрыялам, незвычайным сюжэтам, вялiкай колькасцю персанажаў. Паказ складаўся звычайна з дзвюх частак: кананiчнай (рэлiгiйнай) свецкай (народна-бытавой). Кананiчны сюжэт разыгрываўся на вepхнiм, свецкi - на нiжнiм ярусе - сцэне.

    Найбольшай папулярнасцю карыстаўся свецкi рэпертуар з камiчнымi сцэнамi, нар. песнямi i танцамi. Некаторыя тэкставыя варыянты батлейкавых паказаў апiсаны уў2-й пал. 19 ст. Па паходжанню i тэматычна-стылявых асаблiвасцях яны дзеляцца на сцэнкi i песнi рэлігiйнага зместу i мiстэрыю (драма «Цар Ірад») i нар. iнтэрмедыйныя сцэнкi.

    Першыя дзве ўзнiклi пад уплывам адпаведнай пiсьмовай лiтаратуры, нар. жанравыя сцэны маюць выразныя рысы фальклору. Гэтая частка рэпертуару Б. яскрава перадае светапогляд, aднociны яе стваральнiкаупрацоўных мас да прадстаунiкоў эксплуататарскiх класаў. Многiя сцэны маюць вострасатырычны характар, у ix высмейваюцца такiя сацыяльныя тыпы, як доктар-шарлатан, карчмар, фанабэрысты франт-шляхціц і iнш.

    Сатырычным вобразам процiпастаўлены селянiн - галоўны герой папулярных сцэн «Мацей i доктар» i ”Антон з казой i Антонixa”. Найбольш папулярныя ў рэпертуары Б. нар. сцэны: «Вольскi - купец польскi», “Ірадыяда, Рыгор i франт», «Волжскi дваранін i Ванька», «Барыня i доктар», «Цыган i цыганка», «Нурэй i казак», «Скамарох з мядзведзем» i інш.

    Батлейкавы паказ меў сiнтэтычны характар, што ў значнай ступенi абумоўлiвалася жанрава-стылiстычнай разнастайнасцю рэпертуару. Песня, танец, дыялог, маналог - асноўныя кампаненты паказаў Б., у якiх выяўляўся характар сродкаў сцэнiчнай выразнасці. Вядомы батлеечнiкi Н. Дыла і С. Трывога са Слуцка, В. Бутома з Магiлёва, Муравiцкi i Дамбiцкi з Miнcкa, М. Барашка з Mipa i І. Монiч з в. Краснае Навагрудскага пав., Баранкоўскi i Бурдун з Дзятлава, Юр'еў з в. Быч Быхаўскага пав.

    У канцы 19- пач. 20 ст. асобныя сцэны Б. выконвалі жывыя акцёры. Гэты вiд прадстаўленняў называўся батлея або жывая батлейка. 3аняпад Б. пачаўся ў 2-й пал. 19 ст. У 1915 у Mінску наладжаны спецыяльныя паказы Б., у 1923 І. Барашка дэманстраваў мастацтва Б. у Маскве на Усерасiйскай с.-г. саматужна-прамысловай выстаўцы, у 1927 батлеечнiкi давалi прадстаўленне ў Miнску ў Бел. дзярж. музее. Апошнiя зафiксаваныя паказы Б. адбылiся ў 1962 i 1963 у в. Бялевiчы Слуцкага р-на.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8763




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz