ДЗЕДАВІЦА

КУМАР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУМАР

    Кумар — беларускі легендарны князь племя дулаў. Легенду пра Кумара й Гуда запісаў у ХІХ ст. Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле легенды, Кумар быў правадыром племя дулаў, якое вызначалася вельмі ціхмяным і добразычлівым норавам.

    Аднак аднойчы выйшаўшы са свайго жытла, Кумар убачыў на дарозе «тор» ад колаў, што, на думку Г.Татура, быў сьлядамі перадавога аддзелу чужынцаў. Неўзабаве на землі дулаў уварваліся варожыя (ці варажыя?) плямёны. Іхны правадыр Гуд выклікаў Кумара на двубой і, забіўшы таго, захапіў землі дулаў.

    Верагодна, дадзеная легенда адлюстроўвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Беларусі ў ІІ—ІІІ стст, калі празь Беларусь прасоўваліся плямёны готаў, увасабленьнем якіх і стаў Гуд.

    Назоў Дулы, як лічыцца, ёсьць варыянтам назову славянскага племя дулебаў. У выніку сутыкненьня з готамі яны былі заваяваныя й увайшлі як даньнікі ў склад Гоцкае дзяржавы. Легенда пра Кумара й Гуда легла ў аснову вершу Каруся Каганца «Сьцяты камень».

    Літаратура

    • Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — 2-е выданне. — Мн., 2001.

    Вонкавыя спасылкі

    • Гiсторыя Асiповiцкага краю

    Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BC%D0%B0%D1%80»




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz