ДЗЕДАВІЦА

РАДЗІМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 23
    Гасцей: 23
    Карыстальнікаў: 0

    РАДЗІМ

    Эпанiмiчны продак славянскага племенi радзiмiчаў. У «Аповесцi мiнулых гадоў» захавалася паданне,паводле якога «ад ляхаў» (палякаў) прыйшлi два браты — Р. i Вятка. Р.пасялiўся на рацэ Сож i ад яго пайшло племя радзiмiчаў.
    Iмя Р. лічыцца скарочанай формай імя Радзімер або Радзімір (М. Фасмер). Аднак гіпотэза гэта абапіраецца на само па сабе спрэчнае супастаўленне польскага тапоніма Radom з nom. pr. Radomъ < Radomмrъ, паколькі не знаходзіць надзейнай падтрымкі ў мадэлі ўтварэння скарочаных формаў ад двухкампанентных імёнаў: параўн. Славамір > Слава, Уладзімер > Уладзя (Владимир > Володя), Казімір > Казік і да г. п.
    Iншая магчымасць этымалагізацыі імя Р. палягае на супастаўленні яго з літ. radіmas «знаходка». На верагоднае балцкае паходжанне Р. можа паказваць як мясцовасць, адкуль ён прыйшоў у Пасожжа (з захаду, з зоны інтэнсіўных балта–заходнеславянскіх кантактаў), выразны балцкі рэчавы комплекс у багата якіх радзіміцкіх пахаваннях, так і адчувальны дагэтуль балцкі субстратны лінгвістычны фон на былых радзіміцкіх землях. Семантыку імя Р. у нейкай ступені падтрымлівае імя героя казкі «Шкляныя горы» —Iван Знайдзён, запісанай у некалькіх варыянтах у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, г.зн. на карэнных радзіміцкіх землях.
    Крыніца:
    http://rv-blr.com/dictonary/view/4633

    http://mifijslavyan.ru/stories2/240.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz