ДЗЕДАВІЦА

КАШЧЭЙ, КАШЧ, КАСЦЕЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАШЧЭЙ, КАШЧ, КАСЦЕЙ

    Злосны вядун-варажбіт, адзін з вобразаў антаганіста галоўнага героя ў чарадзейнай казцы. Асноўны казачны сюжэт, звязаны з К., апавядае пра выкраданне красуні-дзяўчыны, якую спрабуе выратаваць галоўны герой.

    Яна разам з К. апынаецца ў “іншым свеце”, а разам з ёй з зямлі знікае плоднасць. Дзякуючы герою, які здабывае смерць К., схаваную ў яйку, або дзякуючы яго каню, які забівае К., красуня-дзяўчына становіцца жонкай героя, вяртаецца на зямлю, і разам з ёй вяртаюцца плоднасць і дабрабыт.

    Казка пра К. стасуецца з папулярным у індаеўрапейцаў міфам аб вяртанні плоднасці на зямлю, як, напрыклад, у ведыйскім міфе пра выкраданне дэманічным змеем Валай статкаў свойскай жывёлы і водаў аб перамозе над ім Бога – Грымотніка Індры.

    Гэта ставіць казку пра К. у шэраг каляндарных міфаў, якія выкарыстоўваліся дзеля тлумачэння няспыннага і цыклічнага паўтарэння сезонаў (параўн. прозвішча К. у казках – Бессмяротны, неўміручы).

    Этымалогія яго імя дакладна не вызначаная. Даследнікі шукаюць сувязь са словам “костка” ці з семантыкай валодання нейкім багаццем (параўн. імя ведыйскага змея Валы і яго сувязь з і.-е. *uel -/*ual-/*ul-, звязанае з семантыкай свету памерлых, але адначасова з багаццем, плоднасцю і тэмай валадарання наагул).

    Б. Рыбакоў бачыць у вобразе К. адлюстраванне вынішчальных набегаў качавых плямёнаў на славянскае стэпавае памежжа. Такую думку можна прыняць толькі як прыватны выпадак, калі вобраз захопніка з іншага геаграфічнага рэгіёна накладаўся на мясцовыя старажытныя міфалагічныя вобразы, звязаныя з іншым светам

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2562




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz